«Правы чалавека — гэта зручна». Гутарка з Кацярынай Дзяйкалай — у падкасце «Вясна прыйдзе»

19 August 2024, 8:24 AM
«Правы чалавека — гэта зручна». Гутарка з Кацярынай Дзяйкалай — у падкасце «Вясна прыйдзе»

У гасцях новага выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" — юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук і праваабаронца Кацярына Дзяйкала, якая раней выкладала і была загадчыцай кафедры міжнароднага права ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на факультэце міжнародных адносін — зазнала рэпрэсіі ды была звольненая адтуль у 2020-м годзе.

У падкасце з Кацярынай пагаварылі пра правы чалавека: навошта яны патрэбныя і ў чым іх каштоўнасць? Ці не губляецца гэтая каштоўнасць у сучасным свеце? Ці было правам чалавека месца ў БДУ? Навошта сёння міжнародная адвакацыя? І галоўнае — чаму свету не выжыць без правоў чалавека?

"Цяпер яшчэ больш важна, каб каштоўнасць правоў чалавека не страціла сваю ўстойлівасць, — распавяла Кацярына Дзяйкала. — Правы чалавека — гэта наогул рэч для цёмных часоў. Яна патрэбная больш у цёмныя часы, чым у светлыя. Гэта як паветра. Ведаеце, калі ў цябе ўсё добра, ты дыхаеш чыстым паветрам — ты ўспрымаеш гэта як належнае... А калі табе няма чым дыхаць з нейкай прычыны, ты думаеш пра гэта штодня: дзе чыстае паветра? І ў гэтым плане, безумоўна, правы чалавека патрэбныя ўсюды і заўсёды, але ў цёмны час іх каштоўнасць, важнасць і ўстойлівасць яшчэ больш узмацняецца..."

Слухайце падкаст на розных пляцоўках тут:

Некалькі выпускаў:

"Усё маё жыццё — парнаграфія". ЛГБТК + пра змены ў заканадаўстве

Гісторыя аднаго звароту. Як дзве жанчыны абаранілі свае правы

Share

See more news

Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 February 2026, 10:13 AM
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці