Рэпрэсіі супраць адвакатаў працягваюцца: абаронцу Калеснікавай Людмілу Казак хочуць пазбавіць ліцэнзіі

12 February 2021, 12:11 PM
Рэпрэсіі супраць адвакатаў працягваюцца: абаронцу Калеснікавай Людмілу Казак хочуць пазбавіць ліцэнзіі

ПЦ “Вясна” раней звяртаў увагу на анонс Мінюстам расправы над адвакатамі, якія публічна выказваюцца ў сродках масавай інфармацыі. Як стала вядома праваабаронцам, на 19 лютага прызначана паседжанне Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці, на якім запланаваны разгляд пытання аб спыненні дзеяння ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці абаронцы палітзняволенай Марыі Калеснікавай адвакаткі Людмілы Казак.

24 верасня мінулага года супрацоўнікі міліцыі выкралі ў цэнтры Мінска Людмілу Казак. Пасля ночы, праведзенай ёю ў ізалятары, суддзя Кастрычніцкага раёна Менска Аляксандр Рудэнка вынес рашэнне, якім прызнаў Казак вінаватай у непадпарадкаванні выкрадальнікам і аштрафаваў адваката на 25 базавых велічыняў.

Праваабарончая супольнасць звязвае ціск на Людмілу Казак выключна з ажыццяўленнем ёй абароны Марыі Калеснікавай. Умяшальніцтва ў дзейнасць адвакатаў з боку Міністэрства юстыцыі і супрацьдзеянне аказанню юрыдычнай дапамогі палітвязням і ахвярам рэпрэсій з’яўляецца недапушчальным.

Беларускі Хельсінкскі камітэт паведаміў аб пераследзе Людмілы Казак спецдакладчыку ААН аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў.

Нагадаем, што раней пазбавіўся ліцэнзіі адвакат Марыі Калеснікавай Аляксандр Пыльчанка, у дачыненні да двух іншых адвакатаў палітзняволенай Іллі Салея і Максіма Знака ўзбуджаныя крымінальныя справы. Ілля Салей знаходзіцца пад хатнім арыштам, Максім Знак – пад вартай, абодва прызнаныя праваабарончай супольнасцю палітвязьнямі. Адвакаты з’яўляюцца падазраванымі па крымінальнай справе, якая раследуецца Следчым камітэтам па факце стварэння і дзейнасці Каардынацыйнай Рады.

Як адзначае юрыст ПЦ “Вясна” Аляксей Лойка, рэпрэсіўны апарат задзейнічаў тыя ж метады, што і дзесяць год таму пасьля падзей “Плошчы-2010”. Улады і тады, і зараз спачатку жорстка разабраліся са сваімі апанентамі, пасьля чаго ладзяць расправу над тымі, хто абараняў правы апанентаў улады. У выніку рэпрэсіўных мер уладаў, накіраваных супраць адвакатаў, якія толькі і могуць быць абаронцамі ў беларускіх судах, пагаршаецца і без таго беспрэцэндэнтны размах парушэння правоў чалавека на фоне падаўлення пратэстнай актыўнасці.

Праваабарончая супольнасць будзе праводзіць працу па інфармаванні аўтарытэтных міжнародных праваабарончых арганізацый аб сітуацыі, якая складваецца, і патрабаваць ад беларускіх уладаў выканання сваіх міжнародна-прававых абавязальніцтваў у сферы правоў чалавека, таму што ў сітуацыі, калі пад удар трапляе ўжо чацвёрты адвакат Марыі Калеснікавай, размовы пра выкананне ў дачыненні да яе права на абарону і працэдуры справядлівага судовага разбіральніцтва не можа ісці ў прынцыпе.

Паводле spring97.org

Share

See more news

Front Line Defenders: «Мы глыбока ўзрушаныя жорсткімі ўмовамі ўтрымання Насты Лойкі»
11 August 2025, 9:26 AM
Front Line Defenders: «Мы глыбока ўзрушаныя жорсткімі ўмовамі ўтрымання Насты Лойкі»
1 жніўня стала вядома, што Лойка была пераведзеная ў памяшканне камернага тыпу з больш жорсткімі ўмовамі ўтрымання.
У чацвёртую гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны» FIDH і яшчэ 30 арганізацыяў заклікалі вызваліць калегаў
14 July 2025, 12:31 PM
У чацвёртую гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны» FIDH і яшчэ 30 арганізацыяў заклікалі вызваліць калегаў
Роўна чатыры гады таму, 14 ліпеня 2021 года, былі затрыманыя вясноўцы Уладзімір Лабковіч, Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
21 January 2025, 11:33 AM
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
Менавіта ў гэты дзень у 1977 годзе адбыўся «Расстрэл на вуліцы Аточа», калі ў Мадрыдзе на вуліцы Аточа, 55, былі забітыя чацвёра юрыстаў.
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
17 October 2024, 8:16 AM
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці