Right Livelihood выступіла ў ААН з заявай наконт знішчэння грамадзянскай супольнасці ў Беларусі

17 October 2023, 7:27 AM
Right Livelihood выступіла ў ААН з заявай наконт знішчэння грамадзянскай супольнасці ў Беларусі

На 54-й сесіі Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе арганізацыя Right Livelihood выступіла з заявай аб рэпрэсіях у адносінах да праваабаронцаў у Беларусі, піша "Вясна". У дакладзе Генеральнага сакратара ААН аб запалохванні і рэпрэсіях у адносінах да праваабаронцаў, якія супрацоўнічаюць з ААН, адзначаецца павелічэнне колькасці законаў, накіраваных на абмежаванне дзейнасці грамадзянскай супольнасці. Таксама падкрэсліваецца рост анлайн і афлайн назірання за праваабаронцамі. 

Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фота

"У святле гэтых тэндэнцый мы папярэдзілі Савет аб сітуацыі з праваабаронцамі ў Беларусі, дзе актывісты церпяць ад сістэматычных рэпрэсій, законаў, накіраваных супраць арганізацый грамадзянскай супольнасці, і адвольнага турэмнага зняволення", — заяўляе Right Livelihood.

Нагадваецца, што Праваабарончы цэнтр "Вясна", які з яе старшынём Алесем Бяляцкім атрымалі ў 2020 годзе прэмію Right Livelihood "За годны лад жыцця", пацярпеў ад рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскай супольнасці. Актывістаў, якія былі вымушаныя збегчы з краіны, цяпер дазволена судзіць завочна і пазбаўляць грамадзянства. Рэпрэсіўныя законы Беларусі практычна поўнасцю знішчылі грамадзянскую супольнасць. У жніўні 2023 года "Вясну" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем", што аблегчыла ўладам пераслед асоб, звязаных з гэтай арганізацыяй.

"Як ААН і міжнародныя няўрадавыя арганізацыі маглі б лепей рэагаваць на гэтыя тэндэнцыі і зніжаць рызыкі для праваабаронцаў, якія ўзаемадзейнічаюць з імі?", — Right Livelihood задае пытанне старшыні Савета ААН па правах чалавека.

Вы можаце прачытаць заяву цалкам тут.

Друкуецца паводле сайту "Вясны"

See more news

Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
15 November 2023, 6:58 PM
Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
У Міжнародны Дзень пісьменніка ў зняволенні Беларускі ПЭН і "Радыё Свабода" абвясцілі пераможцаў і лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшыя творы, напісаныя аўтарамі, якія былі зняволеныя.
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»
15 November 2023, 11:15 AM
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»
Сёлета лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская абвясціла 12 лістапада Днём салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды выказаўся праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
15 November 2023, 10:58 AM
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
У студзені 2024 года змяняецца заканадаўства па пытаннях прымусовага лячэння і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі грамадзян з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі.
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
15 November 2023, 10:52 AM
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
Беларускія юрысты, медыкі і псіхолагі аб'ядналіся, каб вывучыць, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія ў Беларусі, і якія змены патрэбныя пенітэнцыярнай сістэме, каб правы зняволеных выконваліся і злачыннасць зніжалася. Для даследавання яны просяць дапамогі ў былых зняволеных і сваякоў асуджаных: трэба прайсці анкетаванне.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці