Сем нарвежскіх парламентарыяў сталі «хроснымі» зняволеных прафсаюзных актывістаў

31 July 2023, 1:01 PM
Сем нарвежскіх парламентарыяў сталі «хроснымі» зняволеных прафсаюзных актывістаў

Да кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай "Libereco — Партнёрства за правы чалавека", далучыліся сем нарвежскіх парламентарыяў. Яны сталі сімвалічнымі "хроснымі" для зняволеных прафсаюзных актывістаў: Аляксандра Капшуля, Аляксандра Кандрацюка, Сяргея Сляжова, Вольгі Барушка, Яўгена Батуры, Аляксея Забірана, Андрэя Шульгата.

kirsti-bergsto.jpgКірсці Бергстэ. Фота: Libereco

Кірсці Бергстэ — дэпутатка нарвежскага парламента і лідарка Сацыялістычнай Левай партыі Нарвегіі. Яна стала хроснай Аляксандра Капшуля і заявіла:

"Аляксандр Капшуль патрапіў у турму за тое, што выступаў за дэмакратыю ў Беларусі. Забастоўкі з'яўляюцца законным сродкам, а ад моцных і голасных прафсаюзаў залежыць правасуддзе. Мая найглыбейшая салідарнасць з мужнымі людзьмі ў Беларусі, якія працягваюць барацьбу за дэмакратыю, нягледзячы на пагрозу арышту і жорсткі гвалт, які здзяйсняецца беларускай дзяржавай. Я рашуча асуджаю парушэнні правоў чалавека беларускай дзяржавай. Як хросная, я заклікаю да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Аляксандра Капшуля".

marian-hussein.jpgМарыян Хусейн. Фота: Libereco

Марыян Хусейн з'яўляецца дэпутаткай нарвежскага парламента і нарвежскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Хусейн стала хроснай маці для Аляксандра Кандрацюка і сказала:

"Аляксандр Кандрацюк быў заключаны ў турму за тое, што выступаў за дэмакратыю ў Беларусі. Свабода слова з'яўляецца фундаментальным правам чалавека, а прафсаюзы з'яўляюцца законнымі і гуляюць вырашальную ролю ў барацьбе за справядлівасць. Я салідарна з мужнымі людзьмі ў Беларусі, якія працягваюць барацьбу за дэмакратыю, нягледзячы на пагрозу арыштаў і жорсткага гвалту. Я рашуча асуджаю аўтарытарную беларускую дзяржаву. Як хросная, я заклікаю да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Аляксандра Кандрацюка".

audun-lysbakken.jpgАўдун Лісбакен. Фота: Libereco

Аўдун Лісбакен, дэпутат нарвежскага парламента, стаў хросным бацькам Сяргея Сляжова. Дэпутат заявіў:

"Я глыбока салідарны з Сяргеем Сляжовым, які апынуўся ў турме за ажыццяўленне свайго законнага права на свабоду слова. Прафсаюзы з'яўляюцца асновай любога справядлівага грамадства, і я падтрымліваю ўсіх мужных беларусаў, якія выступаюць за дэмакратыю і справядлівасць. Я буду хросным Сяргея Сляжова і буду патрабаваць неадкладнага вызвалення яго і іншых палітычных зняволеных у Беларусі".

ingrid-fiskaa.jpgІнгрыд Фіска. Фота: Libereco

Інгрыд Фіска — віцэ-прэзідэнтка нарвежскага парламента, член Пастаяннага камітэта па замежных справах і абароне. Яна стала хроснай Вольгі Барушка. Фіска заявіла:

"Вольга Барушка была заключана ў турму за тое, што выступала за дэмакратыю ў Беларусі. Свабода слова з'яўляецца фундаментальным правам чалавека ва ўсіх дэмакратычных краінах. Я глыбока салідарна з Барушкай і іншымі смелымі прафсаюзнымі актывістамі, якія змагаюцца з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі. Як хросная я заклікаю да неадкладнага вызвалення Вольгі Барушкі і іншых палітычных зняволеных у Беларусі".

birgit-oline-kjerstad.jpgБіргіт Олін К'ерстад. Фота: Libereco

Біргіт Олін К'ерстад — дэпутатка парламента Нарвегіі. Яна стала хроснай Яўгена Батуры і сказала:

"Яўген Батура патрапіў у турму за тое, што выступаў за дэмакратыю ў Беларусі. Мірны пратэст з'яўляецца законным правам і фундаментальным для ўсіх дэмакратый свету. Мая глыбокая салідарнасць з Яўгенам і ўсімі мужнымі прафсаюзнымі актывістамі Беларусі, якія змагаюцца з аўтарытарнай дзяржавай. Як яго хросная я патрабую неадкладнага вызвалення Яўгена Батуры".

freddy-andre-ovstegard.jpgФрэдзі Андрэ Аўстэгорд

Фрэдзі Андрэ Аўстэгорд, старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях, стаў хросным Аляксея Забірана. Аўстэгорд падкрэсліў:

"Аляксей Забіран быў зняволены за выкарыстанне свабоды слова — фундаментальнага права ва ўсіх дэмакратычных краінах. Я асуджаю парушэнні правоў чалавека ў беларускай дзяржаве і выказваю поўную салідарнасць з Аляксеем і іншымі прафсаюзнымі актывістамі ў Беларусі, якія мужна выступаюць за дэмакратыю. Як яго хросны бацька патрабую неадкладнага вызвалення Аляксея Забірана і ўсіх іншых палітвязняў Беларусі".

andreas-sjalg-unneland.jpgАндрэас Сялг Уннеланд

Андрэас Сялг Уннеланд з'яўляецца членам Пастаяннага камітэта па правасуддзі. Ён стаў хросным Андрэя Шульгата і кажа:

"Андрэй Шульгат знаходзіцца ў турме за тое, што падняў голас супраць аўтарытарнага рэжыму. Свабода слова з'яўляецца фундаментальнай ва ўсіх дэмакратычных краінах. Я рашуча асуджаю парушэнні правоў чалавека беларускім рэжымам. Як яго хросны бацька патрабую неадкладнага вызвалення Андрэя Шульгата і ўсіх іншых палітвязняў у Беларусі".

Пераклад на беларускую мову: сайт "Вясны"

See more news

Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
15 November 2023, 6:58 PM
Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
У Міжнародны Дзень пісьменніка ў зняволенні Беларускі ПЭН і "Радыё Свабода" абвясцілі пераможцаў і лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшыя творы, напісаныя аўтарамі, якія былі зняволеныя.
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»
15 November 2023, 11:15 AM
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»
Сёлета лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская абвясціла 12 лістапада Днём салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды выказаўся праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
15 November 2023, 10:58 AM
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
У студзені 2024 года змяняецца заканадаўства па пытаннях прымусовага лячэння і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі грамадзян з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі.
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
15 November 2023, 10:52 AM
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
Беларускія юрысты, медыкі і псіхолагі аб'ядналіся, каб вывучыць, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія ў Беларусі, і якія змены патрэбныя пенітэнцыярнай сістэме, каб правы зняволеных выконваліся і злачыннасць зніжалася. Для даследавання яны просяць дапамогі ў былых зняволеных і сваякоў асуджаных: трэба прайсці анкетаванне.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці