Штогадовы сход партнёраў Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава

01 April 2019, 9:00 PM
Штогадовы сход партнёраў Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава

Гадавы сход заснавальнікаў Беларускага Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава адбыўся ў Вільні 29 сакавіка. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый-заснавальнікаў, сярод якіх ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі ПЭН-Цэнтр, Фундацыя Дамоў правоў чалавека (Нарвегія) і іншыя.

Пад час канструктыўнай размовы была абмеркаваная статутная дзейнасць Дома, вызначаныя прыярытэтныя накірункі працы на бліжэйшы час.

Размова таксама тычылася “хворых кропак” сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Гэта і “Справа БелТА”, і крымінальныя справы супраць беларускіх блогераў Сяргея Пятрухіна, Андрэя  Павука, Аляксандра Кабанава, безпадстаўная забарона сходаў, пастаянныя адміністратыўныя справы супраць удзельнікаў мірных сходаў і дэманстрацый, наяўнасць смяротнага пакарання ў Беларусі.

На сходзе, апроч іншага, адбыліся таксама выбары рады Дома, якая павялічылася да 9-ці чалавек,  і яе кіраўніка. На бліжэйшыя два гады старшынёй Рады арганізацыі абраны Сяргей Мацкевіч.

See more news

Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в марте 2025 года
24 April 2025, 2:12 PM
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в марте 2025 года
В марте 2025 года масштабные репрессии в Беларуси в отношении беларусских организаций гражданского общества и граждан, как внутри страны, так и вынужденно уехавших за рубеж, продолжились.
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за январь 2025 года
14 April 2025, 1:55 PM
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за январь 2025 года
В январе 2025 года ситуация в сфере свободы ассоциации соответствовала общей ситуации с реализацией прав человека в стране — репрессии ужесточились на фоне так называемого избирательного процесса.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 April 2025, 1:08 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці