«Такое стаўленне можна ўважаць катаваннем». Эксперты ААН заклікаюць вызваліць Рыгора Кастусёва

04 March 2024, 11:27 AM
«Такое стаўленне можна ўважаць катаваннем». Эксперты ААН заклікаюць вызваліць Рыгора Кастусёва

Эксперты ААН па правах чалавека выказалі занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб крытычным стане здароўя і жорсткім абыходжанні ў зняволенні з 66-гадовым Рыгорам Кастусёвым, асуджаным да 10 гадоў калоніі за "змову з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам". Эксперты адзначаюць, што неаказанне якаснага і своечасовага лячэння Рыгору можна лічыць катаваннем. Яны заклікаюць беларускія ўлады разгледзець пытанне аб памілаванні палітыка або змягчэнні яму пакарання.Фота

Старшыня Партыі БНФ знаходзіцца ў зняволенні амаль тры гады — з красавіка 2021 года. Пасля затрымання ў яго дыягнаставалі анкалагічнае захворванне. У кастрычніку 2023 года стала вядома, што адміністрацыя калоніі не паведамляла Рыгору вынікі абследавання, якое палітвязень прайшоў яшчэ ў жніўні. У сваіх лістах родным палітвязень адзначаў сваю занепакоенасць, што лекі, якія яму перадаюць блізкія, могуць да яго не дайсці. 

 З гэтай нагоды юрысты "Вясны" напачатку года адправілі запыт спецдакладчыкам ААН.

Юрысты "Вясны" звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН з нагоды ўмоваў утрымання палітвязня Рыгора Кастусёва

У зняволенні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне. З гэтай нагоды юрысты "Вясны" адправілі запыт спецдакладчыкам ААН.

"Непрадастаўленне адэкватнага медыцынскага лячэння і догляду за зняволеным у крытычным стане парушае абавязацельствы Беларусі ў рамках міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, згодна з якім дзяржава абавязваецца абыхадзіцца з асобамі, пазбаўленымі волі, з гуманнасцю і павагай да іх чалавечай годнасці. Такое стаўленне можна лічыць катаваннем.

Несвоечасовае прадастаўленне турэмнай медыцынскай службай вынікаў медыцынскага абследавання Кастусёву, яго адвакату і яго родным пазбавіла яго магчымасці дамагацца вызвалення з-пад варты па медыцынскіх паказаннях", — заявілі эксперты ААН. 

У заяве экспертаў таксама адзначаецца, што, нягледзячы на пагаршэнне стану здароўя, палітвязня неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар (ШІЗА) і памяшканне камернага тыпу (ПКТ). З мноства заяў, атрыманых экспертамі ААН за апошні год, вынікае, што ШІЗА і ПКТ характарызуюцца бесчалавечнымі ўмовамі ўтрымання пад вартай.

Эксперты падкрэсліваюць адсутнасць дзеючых прававых гарантый і эфектыўных сродкаў прававой абароны для прадухілення і аспрэчвання злоўжыванняў дысцыплінарнымі мерамі з боку турэмнай адміністрацыі.

"Паводле атрыманых звестак, нягледзячы на сталы ўзрост і стан здароўя, Кастусёў неаднаразова падвяргаўся больш суровым умовам утрымання пад вартай, чым вызначана прысудам, і быў пазбаўлены магчымасці абскардзіць гэтыя дзеянні з прычыны адсутнасці эфектыўных сродкаў прававой абароны", — заявілі яны.

Улічваючы цяжкі стан здароўя Кастусёва, эксперты заклікалі беларускія ўлады разгледзець пытанне аб памілаванні, змякчэнні пакарання, або замене турэмнага зняволення альтэрнатыўнай формай пазбаўлення волі ў адпаведнасці з мінімальнымі стандартнымі правіламі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у дачыненні да мер, не звязаных з турэмным зняволеннем (Такійскімі Правіламі).

Эксперты ААН кантактуюць з беларускімі ўладамі з нагоды гэтых заяў.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

See more news

«Рэпарцёры без межаў» падалі пазоў на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд
11 February 2025, 1:30 PM
«Рэпарцёры без межаў» падалі пазоў на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд
Арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" (RSF) падала пазоў у Міжнародны крымінальны суд (МКС) з абвінавачаннем у злачынствах супраць чалавечнасці ў дачыненні да журналістаў у Беларусі.
«Няма закона аб гендарнай роўнасці». Як у ААН крытыкавалі беларускія ўлады
11 February 2025, 9:32 AM
«Няма закона аб гендарнай роўнасці». Як у ААН крытыкавалі беларускія ўлады
Тут вы прачытаеце першую частку выступленняў (артыкулы з 1 па 6 Канвенцыі), у якой гаворыцца пра дыскрымінацыю ў адносінах да жанчын, гендарныя небесстароннасці, гандаль жанчынамі і эксплуатацыю прастытуцыі.
«Пытанні гендару — гэта праблема». Як у ААН крытыкавалі беларускія ўлады
11 February 2025, 9:24 AM
«Пытанні гендару — гэта праблема». Як у ААН крытыкавалі беларускія ўлады
У ААН прайшло 2124-е пасяджэнне Камітэта па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (КЛДЖ, англ. CEDAW).
Спецдакладчык па Беларусі Нільс Муйжніекс: «Выбары становяцца каталізатарам парушэнняў правоў чалавека»
23 January 2025, 11:21 AM
Спецдакладчык па Беларусі Нільс Муйжніекс: «Выбары становяцца каталізатарам парушэнняў правоў чалавека»
Спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс выступіў на адмысловай прэс-канферэнцыі ў Вільні.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці