Трое парламентарыяў з Італіі, Літвы і Германіі сталі «хроснымі» Аляксандра Петушкова, Мікалая Куляшова і Паўла Мажэйкі

12 December 2023, 6:15 PM
Трое парламентарыяў з Італіі, Літвы і Германіі сталі «хроснымі» Аляксандра Петушкова, Мікалая Куляшова і Паўла Мажэйкі

У межах кампаніі салідарнасці ад Libereco #WeStandBYyou Джулія Пастарэла (Палата дэпутатаў Італіі, "Azione"), Юозас Алекас (Еўрапейскі парламент, "Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў") і Мануэла Ротман (нямецкі Бундэстаг, "Альянс 90 / Зялёныя") сталі "хроснымі" палітвязняў у Беларусі, піша "Вясна".


Аляксандр Петушкоў быў арыштаваны 11 красавіка 2022 года за пакінутыя ў інтэрнэце каментары пра пратэсты ў Казахстане і Беларусі. Суддзя прызнаў яго вінаватым у закліках да забастовак і аднаўленні пратэстаў. Такім чынам, ён быў прызнаны вінаватым па артыкуле 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), артыкуле 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак), артыкуле 368 (абраза Лукашэнкі) і артыкуле 130 (распальванне варожасці). Аляксандр быў асуджаны да сямі з паловай гадоў калоніі.

giulia-pastorella.pngДжулія Пастарэла

Джулія Пастарэла — сябра палаты дэпутатаў Італіі. Яна з'яўляецца адной з заснавальніц партыі "Azione" і яе віцэ-прэзідэнткай. Яна апублікавала наступную заяву аб сваёй падтрымцы Аляксандра Петушкова:

"Свабода выказвання меркаванняў — гэта фундаментальнае права чалавека, якое неабходна абараняць і адстойваць. Магчымасць грамадзян і грамадзянак выказваць сваё меркаванне, у тым ліку і нязгоду, з'яўляецца краевугольным каменем справядлівага грамадства, і права на самавыяўленне ў інтэрнэце павінна абараняцца гэтак жа старанна, як і традыцыйныя формы выказвання меркаванняў. Сёння лічбавыя інструменты граюць вырашальную ролю ў забеспячэнні камунікацыі і абмену ідэямі. Важна, каб гэтыя інструменты выкарыстоўваліся дзеля развіцця і ўмацавання дэмакратыі, а не для таго, каб заглушаць галасы людзей, якія імкнуцца да пераменаў у лепшы бок.

У гэтай сувязі абвінавачванні, вылучаныя супраць Аляксандра Петушкова за выказванне сваіх поглядаў у інтэрнэце і ўдзел у мірных дэманстрацыях, выклікаюць трывогу, і я лічу, што з такімі абвінавачваннямі нельга мірыцца. Таму я заклікаю беларускія ўлады перагледзець справу Аляксандра Петушкова і ўсіх астатніх палітвязняў і вызваліць іх".


Мікалай Куляшоў, былы мытнік і сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада", быў арыштаваны 4 верасня 2022 года. Яго абвінавачвалі ва "ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні" (артыкул 361-1), "незаконным перасячэнні мяжы" (артыкул 371) і "падробцы дакументаў" (артыкул 378). Суд прызнаў Мікалая вінаватым у аказанні дапамогі людзям, што бягуць у Літву ад палітычнага пераследу, і падтрымаў усе высунутыя супраць яго абвінавачванні. Мікалай быў асуджаны да 5 гадоў турэмнага зняволення.

juozas-olekas-632x790.jpegЮозас Алекас


Юозас Алекас — літоўскі дэпутат Еўрапейскага парламента ("Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў") і старшыня Еўрапейскай дэлегацыі па сувязях з Беларуссю. Ён стаў "хросным" Мікалая Куляшова, каб падтрымаць палітвязня, і зрабіў наступную заяву:

"Я рашуча асуджаю палітычна матываванае затрыманне і турэмнае зняволенне Мікалая Куляшова. Я хацеў бы выказаць сваю салідарнасць і падтрымку яму, яго сям'і і ўсім грамадзянам і грамадзянкам Беларусі, якія рознымі спосабамі змагаюцца з незаконнай дыктатурай. Я заклікаю дзейныя беларускія ўлады неадкладна вызваліць Мікалая Куляшова і ўсіх іншых людзей, несправядліва зняволеных у беларускіх турмах".


manuela-rottmann.jpegМануэла Ротман

Павел Мажэйка працаваў журналістам да свайго арышту 30 жніўня 2022 года. Яго затрымалі праз артыкул, які ён напісаў пра Алеся Пушкіна, палітвязня, які нядаўна памёр у зняволенні. Па словах яго маці, якая наведвала яго ў турме, у Паўла былі выяўленыя сляды катаванняў. Суддзя асудзіў яго паводле артыкула 361-4/2 КК РБ за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Павел павінен адбыць шасцігадовы тэрмін у папраўчай калоніі.

Мануэла Ротман — дэпутатка нямецкага Бундэстага ад партыі "Альянс 90 / Зялёныя". Яна стала хроснай Паўла Мажэйкі — і гэта ўжо не першы раз, калі дэпутатка бярэ на сябе такую ролю. Яна тлумачыць:

"Я падтрымліваю ўсіх людзей у Беларусі, якіх пераследуюць па палітычных матывах, і якія, нягледзячы на небяспеку і дзяржаўны тэрор, адстойваюць права на свабоду выказвання меркаванняў, вяршэнства закона і абарону правоў чалавека. Яны заслугоўваюць маёй салідарнасці і маёй глыбокай павагі. Менавіта таму я ўзяла на сябе абавязкі "хроснай" Паўла Мажэйкі, журналіста, асуджанага да шасці гадоў турэмнага зняволення за "падтрымку экстрэмісцкай дзейнасці" за ажыццяўленне свайго права на свабоду выказвання меркаванняў. Свабода друку, свабода выказвання меркаванняў і права на справядлівае судовае разбіральніцтва з'яўляюцца правамі чалавека. Іх неабходна абараняць і выконваць у любых абставінах. Таму я заклікаю да неадкладнага вызвалення Паўла Мажэйкі і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі #WeStandBYyou".

Публікуецца паводле сайту "Вясны"

See more news

Распавядае «Вясна»: Мінімум 65 чалавек судзяць за атрыманне «замежнай дапамогі» праз INeedHelpBY
15 February 2024, 4:44 PM
Распавядае «Вясна»: Мінімум 65 чалавек судзяць за атрыманне «замежнай дапамогі» праз INeedHelpBY
"Вясна" распавядае пра вынікі пераследу беларусаў за прадукты для сем'яў палітзняволеных.
Запрашаем на канферэнцыю. Штрафны ізалятар, карцар, ПКТ: інструмент выпраўлення ці знявагі?
15 February 2024, 4:41 PM
Запрашаем на канферэнцыю. Штрафны ізалятар, карцар, ПКТ: інструмент выпраўлення ці знявагі?
“Пакаранне ў зняволенні: інструмент выпраўлення ці знявагі? Міжнароднае і нацыянальнае права і практыка” – канферэнцыю на гэтую тэму праводзіць 20 лютага ў Вільні праваабарончая ўстанова “Лекары за праўду і справядлівасць”.
«Не будзе АБСЕ, ну дык што?» Хто будзе назіраць за выбарамі* ад місіі СНД
15 February 2024, 4:33 PM
«Не будзе АБСЕ, ну дык што?» Хто будзе назіраць за выбарамі* ад місіі СНД
Ужо на наступным тыдні пройдзе адзіны дзень галасавання, падчас якога прапануюць выбраць дэпутатаў у парламент і мясцовыя саветы.
Аналітычны агляд БХК. «Для парушэнняў правоў чалавека ствараецца законная рамка»
15 February 2024, 4:25 PM
Аналітычны агляд БХК. «Для парушэнняў правоў чалавека ствараецца законная рамка»
Беларускі Хельсінкскі Камітэт падрыхтаваў агляд найбольш значных зменаў у беларускай дзяржаўнай палітыцы ў галіне правоў чалавека і рэакцыях на яе з боку міжнароднай супольнасці. Аналітыка дапамагае лепш зразумець трэнды ў галіне правоў чалавека, дае магчымасць адсочваць сістэмныя і якасныя змены сітуацыі, пашырыць правачалавечны фокус аналітыкі ў сумежных галінах.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці