У ААН асудзілі судовы працэс па справе «Вясны»

09 January 2023, 11:41 AM
У ААН асудзілі судовы працэс па справе «Вясны»

«Мы сур'ёзна занепакоеныя судом над лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім, які пачаўся ў Беларусі ў чацвер. Бяляцкаму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Яшчэ двум прадстаўнікам яго ПЦ «Вясна» таксама пагражае турэмнае зняволенне. У нас ёсць сур'ёзныя заклапочанасці з нагоды правядзення суда над імі.

Гэтае трыа ўваходзяць у сотню затрыманых пасля гвалтоўнага разгону антыўрадавых пратэстаў у 2020 годзе. Мы заклікаем зняць з іх абвінавачанні і неадкладна вызваліць іх з-пад варты.

Паколькі ў гэтым годзе мы адзначаем 75-ю гадавіну Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, Вярхоўны камісар заклікаў раз і назаўжды пакласці канец адвольным затрыманням», — сказана ў заяве Прэс-сакратара Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Джэрэмі Лорэнса.

Арыгінал заявы

Пераклад на беларускую мову: "Вясна"

Share

See more news

Front Line Defenders: «Мы глыбока ўзрушаныя жорсткімі ўмовамі ўтрымання Насты Лойкі»
11 August 2025, 9:26 AM
Front Line Defenders: «Мы глыбока ўзрушаныя жорсткімі ўмовамі ўтрымання Насты Лойкі»
1 жніўня стала вядома, што Лойка была пераведзеная ў памяшканне камернага тыпу з больш жорсткімі ўмовамі ўтрымання.
У чацвёртую гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны» FIDH і яшчэ 30 арганізацыяў заклікалі вызваліць калегаў
14 July 2025, 12:31 PM
У чацвёртую гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны» FIDH і яшчэ 30 арганізацыяў заклікалі вызваліць калегаў
Роўна чатыры гады таму, 14 ліпеня 2021 года, былі затрыманыя вясноўцы Уладзімір Лабковіч, Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
21 January 2025, 11:33 AM
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
Менавіта ў гэты дзень у 1977 годзе адбыўся «Расстрэл на вуліцы Аточа», калі ў Мадрыдзе на вуліцы Аточа, 55, былі забітыя чацвёра юрыстаў.
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
17 October 2024, 8:16 AM
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці