«У Еўропе бушуе вайна, у Афганістане і Беларусі пануе беззаконне». Пачаўся Сусветны Кангрэс супраць смяротнага пакарання

15 November 2022, 5:51 PM
«У Еўропе бушуе вайна, у Афганістане і Беларусі пануе беззаконне». Пачаўся Сусветны Кангрэс супраць смяротнага пакарання

Восьмы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання 15 лістапада пачаў сваю працу ў Берліне, піша " Вясна".

Цяпер у ім бярэ ўдзел больш за тысячу чалавек з 90 краін свету, у тым ліку і беларускія праваабаронцы: каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда (ПЦ "Вясна"), праваабаронцы Дар'я Рублеўская (ПЦ "Вясна") і Павел Левінаў (БХК).

Праваабаронцы Дар'я Рублёўская, Андрэй Палуда і Павел Левінаў на Восьмым Сусветным Кангрэсе супраць смяротнага пакаранняПраваабаронцы Дар'я Рублеўская, Андрэй Палуда і Павел Левінаў на Восьмым Сусветным Кангрэсе супраць смяротнага пакарання

Сусветны кангрэс збірае на адной пляцоўцы палітыкаў і прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый. У кангрэсе бяруць удзел і ключавыя сведкі смяротнага пакарання: адвакаты, а таксама людзі, якія былі раней асуджаныя да смяротнага пакарання, — гэта Дэбра Мілке (ЗША) і Яові Азанхіта (Бенін).

Сёлетні Кангрэс закране тэмы інструменталізацыі смяротнага пакарання ў палітычных мэтах. Акрамя таго, пытанне смяротнага пакарання будзе разгледжанае ў звязку з такімі праблемамі, як сэксуальны гвалт і гендарная дыскрымінацыя, а таксама прымяненне смяротнага пакарання ў адносінах да сексуальных меншасцяў (у некаторых краінах). Асаблівы акцэнт — на ўключэнне моладзі ў барацьбу супраць смяротнага пакарання, бо адна з пастаўленых мэтаў Кангрэсу — сфармаваць новае пакаленне абаліцыяністаў.

"Цяпер, калі ў Іране паўстае моладзь, у Еўропе бушуе вайна, у Афганістане, Беларусі і іншых краінах дзеецца беззаконне, а Кітай давёў сістэму да поўнай непразрыстасці, як ніколі важна аб'яднацца. Менавіта гэта мэта Восьмага Сусветнага кангрэсу супраць смяротнага пакарання, які выразна арыентаваны на моладзь і новае пакаленне, адданае абароне нашых правоў", — заявіў Рафаэль Шэнуй-Азан, выканаўчы дырэктар арганізацыі "Разам супраць смяротнага пакарання" (Together Against the Death Penalty).

На афіцыйнай цырымоніі адкрыцця Кангрэсу 15 лістапада выступоўцы згадалі и пра Беларусь у кантэксце поўнамаштабнай ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны. Акрамя таго, Беларусь не ўваходзіць у Савет Еўропы (перашкодай для гэтага з'яўляецца наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне).

Кангрэс будзе працаваць да 18 лістапада. Ягоная праграма размешчаная на афіцыйным сайце, таксама можна падлучыцца да жывой трансляцыі. Навіны можна адсочваць і ў Telegram-канале кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі".


Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання праводзяць раз на тры гады, а ягоны арганізатар — гэта ECPM "Together Against the Death Penalty" ("Разам супраць смяротнага пакарання"). Гэта федэрацыя грамадзянскай супольнасці, якая з 2000 года вядзе кампанію за ўсеагульную адмену смяротнага пакарання. На інтэрактыўнай сусветнай мапе, падрыхтаванай ECPM, можна пабачыць цяперашняе стаўленне да пытання аб смяротным пакаранні ў кожнай з краін свету. Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне.

Артыкул з сайту "Вясны"

See more news

«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
06 May 2025, 9:20 AM
«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
Праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ «Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні II».
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
06 May 2025, 9:01 AM
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
Бюро дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю 30 красавіка выступілі з заявай з нагоды галадоўкі палітзняволенай Вікторыі Кульшы.
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
30 April 2025, 12:53 PM
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
Учора, 29 красавіка 2025 года, Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе. Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
24 April 2025, 2:33 PM
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
Кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ў межах чацвёртага цыклу УПА.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці