У Вільні прайшла акцыя праваабаронцаў у падтрымку Украіны

22 September 2022, 9:08 AM
У Вільні прайшла акцыя праваабаронцаў у падтрымку Украіны

Мітынг арганізавалі Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава і праваабаронцы з розных краін. Удзельнічалі Фонд Дамоў правоў чалавека з Нарвегіі, Беларускі праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Прававая ініцыятыва, іншыя беларускія праваабарончыя арганізацыі і Дамы правоў чалавека з іншых краін.

Фота: БДПЧ

Мэтай акцыі было выказаць салідарнасць з Украінай у вайне з Расіяй. Арганізатары акцыі хацелі звярнуць увагу на сваіх калег-праваабаронцаў, якія таксама ўдзельнічаюць у барацьбе з расейскай вайсковай агрэсіяй.

На фота: Барыс Гарэцкі (БАЖ) і Таццяна Равяка (БДПЧ). Барыс Гарэцкі трымае партрэт Максіма Буткевіча, украінскага праваабаронцы, які пакінуў свае заняткі і пайшоў на фронт. Максім Буткевіч знаходзіцца ў расейскім палоне. Фота: Маланка Медыя.

Гэтая акцыя сімвалічна супала з міжнародным днём Міру. Мір - гэта паўсядзённая рэальнасць для большасці жыхароў нашай планеты. На вуліцах гарадоў спакойна, дзеці ходзяць у школу і дзіцячы сад... Там, дзе асновы грамадства трывалыя, бясцэнны дар міру можа нікім не заўважацца. Але для занадта многіх людзей гэты дар - не больш, чым казачная мара. Яны жывуць у кайданах, у атмасферы нестабільнасці і страху, з сталай пагрозай свабодзе, здароўю і нават жыццю.

Фота: Маланка Медыя

У 1981 годзе сваёй рэзалюцыяй 36/67 Генеральная Асамблея абвясціла Дзень міру і ўстанавіла яго святкаванне на трэці аўторак верасня, а праз 20 гадоў, у 2001 годзе, Генеральная Асамблея аднагалосна прыняла рэзалюцыю 55/282, у якой пастанавіла, што з 2002 Дзень міру будзе адзначацца штогод 21 верасня як дзень усеагульнага спынення агню і адмовы ад гвалту.

Ва Украіне ідзе вайна. Многія ўкраінскія праваабаронцы працягваюць сваю дзейнасць, у тым ліку збіраюць інфармацыю аб ваенных злачынствах. Некаторыя беларускія праваабаронцы - тыя, хто палічыў за лепшае застацца ва Украіне, калі пачалася вайна, - таксама займаюцца дакументаваннем ваенных злачынстваў ва Украіне.

На мітынгу выступалі прадстаўнікі праваабарончых арганізацый з прамовамі ў падтрымку Украіны і праваабаронцаў Украіны і Беларусі. З музычным нумарам выступіў музыка Цім Суладзэ.

Фота: Маланка Медыя

Фота: Маланка Медыя

Фота: Маланка Медыя

Фота: Маланка Медыя

Фота: Маланка Медыя

Share

See more news

Front Line Defenders: «Мы глыбока ўзрушаныя жорсткімі ўмовамі ўтрымання Насты Лойкі»
11 August 2025, 9:26 AM
Front Line Defenders: «Мы глыбока ўзрушаныя жорсткімі ўмовамі ўтрымання Насты Лойкі»
1 жніўня стала вядома, што Лойка была пераведзеная ў памяшканне камернага тыпу з больш жорсткімі ўмовамі ўтрымання.
У чацвёртую гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны» FIDH і яшчэ 30 арганізацыяў заклікалі вызваліць калегаў
14 July 2025, 12:31 PM
У чацвёртую гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны» FIDH і яшчэ 30 арганізацыяў заклікалі вызваліць калегаў
Роўна чатыры гады таму, 14 ліпеня 2021 года, былі затрыманыя вясноўцы Уладзімір Лабковіч, Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
21 January 2025, 11:33 AM
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
Менавіта ў гэты дзень у 1977 годзе адбыўся «Расстрэл на вуліцы Аточа», калі ў Мадрыдзе на вуліцы Аточа, 55, былі забітыя чацвёра юрыстаў.
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
17 October 2024, 8:16 AM
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці