Умацаванне роўнасці і недыскрымінацыі: унёсак БХК

06 December 2024, 10:35 AM
Умацаванне роўнасці і недыскрымінацыі: унёсак БХК

Адукацыя для юрыст:ак – адкрыццё інфармацыйнага пункта Савета Еўропы для беларуса:к у Вільні – канцэпт антыдыскрымінацыйнага заканадаўства. Савет Еўропы працягвае паслядоўна падтрымліваць умацаванне патэнцыялу беларускіх экспертаў у сферы роўнасці і недыскрымінацыі. Беларускі Хельсінкскі Камітэт ўносіць свой экспертны ўклад у гэтую працу.

4–5 снежня 2024 года прайшоў двухдзённы семінар «Еўрапейскія стандарты роўнасці і антыдыскрымінацыі».

Мерапрыемства было зладжанае ў рамках сумеснай праграмы Еўрасаюза і Савета Еўропы «Партнёрства дзеля добрага кіравання» і праграмы Савета Еўропы «Дзейнасць па супрацоўніцтву з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю ў галіне антыдыскрымінацыі». Мерапрыемства накіравана на падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл і дзеячаў грамадзянскай супольнасці ва ўмацаванні іх разумення і адстойвання роўнасці і антыдыскрымінацыі ў адпаведнасці з досведам Еўрапейскага саюза і стандартамі Савета Еўропы.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў падчас сесіі адкрыцця, Ерун Шокенбрук, дырэктар па роўных правах і годнасці ў Радзе Еўропы, сказаў: «Гэтая ініцыятыва ўяўляе сабой не толькі прыхільнасць роўнасці і інклюзіі, але і значны крок наперад у пашырэнні магчымасцей беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці для эфектыўнага адстойвання правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. Рэсурсы навучання, даступныя на беларускай мове, дапамогуць забяспечыць эфектыўнае прыняцце стандартаў Рады Еўропы ўсімі”.

Кацярына Дзяйкала, якая прадстаўляе Беларускі Хельсінкскі Камітэт, паведаміла: «Гэтым мерапрыемствам мы хочам падтрымаць патэнцыял і ўстойлівасць тых, хто можа зрабіць унёсак у рэалізацыю прынцыпаў і каштоўнасцяў роўнасці і недыскрымінацыі ў беларускім грамадстве. Адаптацыя рэсурсаў на беларускую мову дасць магчымасць дзеячам грамадзянскай супольнасці лепш адстойваць і прасоўваць правы чалавека ў кантэксце нарастаючай культурнай, адукацыйнай і прававой экспансіі Расіі. Гэта адчувальная дэманстрацыя падтрымкі дэмакратычных памкненняў беларускага народа».

Гэта мерапрыемства стала першым у серыі трэнінгаў па еўрапейскіх антыдыскрымінацыйных стандартах, арганізаваных Саветам Еўропы ў супрацоўніцтве з Беларускім Хельсінкскім Камітэтам. На працягу наступных месяцаў удзельні:цы з падтрымкай экспертак БХК змогуць прайсці анлайн-курсы HELP, перакладзеныя на беларускую мову. (Заўв.: гэтая серыя трэнінгаў з’яўляецца адным з мерапрыемстваў, узгодненых на 2024–2025 гады ў рамках Кантактнай групы і падтрыманага Камітэтам Міністраў у студзені 2024 года.)

Падпішэцеся на рассылку БХК для НДА, прафесіяналаў у галіне права і актывістаў, каб атрымліваць інфармацыю пра падобныя адукацыйныя магчымасці.

Намеснік Дырэктара па палітычных пытаннях і знешніх сувязях Рады Еўропы Крысціян Урсэ падкрэсліў больш шырокія наступствы семінару: «Супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю з’яўляецца ключавым прыярытэтам Рады Еўропы. Гэты праект з'яўляецца часткай дзейнасці пад эгідай Кантактнай групы Савета Еўропы, створанай у 2022 г. для аказання падтрымкі і экспертызы па еўрапейскіх стандартах беларускім калегам. Нядаўна падпісанае пагадненне паміж Саветам Еўропы і Урадам Літвы аб заснаванні Інфармацыйнага Пункту для беларусаў у Вільні паспрыяе актывізацыі нашых намаганняў у гэтай сферы”. 

Таксама нагадаем, што вясной 2024 года была прадстаўленаКанцэпцыя сістэмы мер па барацьбе з дыскрымінацыяй і забеспячэнні роўнасці ў Беларусі, у тым ліку Закон «Аб роўнасці і недыскрымінацыі», – адзін з элементаў комплекснай прававой рэформы, якая неабходна Беларусі. 

Дакумент распрацаваны ў рамках рэалізацыі Плана дзеянняў на 2023 год, прынятага Кантактнай групай па Беларусі Савета Еўропы, з удзелам эксперт:ак беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, эксперт:ак Савета Еўропы пры агульнай каардынацыі Беларускага Хельсінкскага Камітэта.

Пасля дэмакратычнага транзіту гэты дакумент:

  • можа стаць асновай/падмуркам для заканадаўства аб роўнасці і недыскрымінацыі, у тым ліку для прыняцця Закона «Аб роўнасці і недыскрымінацыі»;

  • можа выкарыстоўвацца судамі для тлумачэння існуючых нормаў ДА прыняцця закона;

  • можа выкарыстоўвацца для распрацоўкі больш дэталёвых дакументаў (рэкамендацый і тлумачэнняў) для суддзяў, пракурораў і дзяржслужачых сістэмы юстыцыі.

Цяпер гэты дакумент карысны як:

  • арыенцір для распрацоўкі рэформаў у іншых сферах (у тым ліку эканомікі, адукацыі, медыцыны);

  • інструмент для спецыяліст:ак у галіне юрыспрудэнцыі і дзяржкіравання для павышэння кваліфікацыі;

  • інструмент для папулярызацыі і змянення адносін да тэмы дыскрымінацыі ў грамадстве, у тым ліку яе карэктнага разумення;

  • нагода для грамадскай дыскусіі.

Арыгінальная публікацыя на сайце БХК

See more news

Беларускія палітвязні - Тэма № 1: далучайцеся да кампаніі салідарнасці
21 January 2025, 2:07 PM
Беларускія палітвязні - Тэма № 1: далучайцеся да кампаніі салідарнасці
Незалежная грамадская арганізацыя Free Belarus Center разам з партнэрамі запускае кампанію ТЭМА#1, якая накіраваная на падтрымку беларускіх палітычных зняволеных.
«Гэты маніторынг мусіць быць пад рукой у Cьвятланы Ціханоўскай, калі яна едзе расказваць пра культуру»
15 January 2025, 11:32 AM
«Гэты маніторынг мусіць быць пад рукой у Cьвятланы Ціханоўскай, калі яна едзе расказваць пра культуру»
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава ўзяў вялікае інтэрвію ў старшыні Беларускага ПЭНа Тацяны Нядбай.
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 15–31 снежня 2024 года
13 January 2025, 5:37 PM
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 15–31 снежня 2024 года
На 31 снежня 2024 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 37, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 168.
Выбары ў Беларусі з 1994 да 2025 года: гісторыя ціску, рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека
13 January 2025, 5:32 PM
Выбары ў Беларусі з 1994 да 2025 года: гісторыя ціску, рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека
Напярэдадні новых выбараў* мы ўзгадваем рэпрэсійны шлях, які ідзе праз усе прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці