Узнагароджаны лаўрэаты Нацыянальнай праваабарончай прэміі за 2019 год

11 December 2019, 4:55 PM
Узнагароджаны лаўрэаты Нацыянальнай праваабарончай прэміі за 2019 год

У Міжнародны Дзень правоў чалавека, 10 снежня, у Мінску ўручылі Нацыянальную прэмію за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў 2019 годзе. Урачыстае ўзнагароджанне прайшло на асветніцка-адукацыйнай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”.

Беларуская праваабарончая супольнасць традыцыйна, адзінаццаты раз, вызначыла лаўрэатаў у трох намінацыях: “Праваабаронца года”, “Журналіст года” і “Кампанія/ініцыятыва года”.

У шорт-ліст увайшлі наступныя намінанты:

У намінацыі «Праваабронца года»:

  • Андрэй Завалей, кампанія памяці Мішы Пішчэўскага Справа Пі;

  • Леанід Судаленка, Гомельскі цэнтр стратэгічнай цяжбы;

  • Васіль Завадскі, установа «ТаймАкт».

У намінацыі «Журналіст года» вылучаныя:

  • Сяргей Пятрухін, незалежны блогер;

  • Ганна Соўсь, «Радыё Свабода»;

  • Калектыў аўтараў спецпраекта TUT.BY «Если к вам пришли».

За званне лепшай «Праваабарончай кампаніяй/ініцыятывай года» будуць змагацца:

  • Кампанія «Вярнуць чалавека»;

  • Кампанія супраць пабудовы акамулятарнага завода ў Брэсце;

  • Цыкл мерапрыемстваў «Футбол для ўсіх».

Вядучы імпрэзы юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў павіншаваў усіх прысутных са святам – Міжнародным днём правоў чалавека, а затым перайшоў да абвяшчэння лаўрэатаў.

Алег Агееў

Пераможцам у намінацыі “Праваабаронца года” стаў юрыст Гомельскага цэнтру стратэгічнай цяжбы і Праваабарончага цэнтру “Вясна” Леанід Судаленка. Узнагароду ўручылі лаўрэаты мінулагодняй прэміі ў гэтай намінацыі, дырэктарка Цэнтру прававой трансфармацыі Lawtrend Вольга Смалянка і прадстаўнік Незалежнага прафсаюза РЭП Ігар Комлік.

Леанід Судаленка і Андрэй Завалей (злева)

Дырэкатарка Цэнтру прававой трансфармацыі Вольга Смалянка

Лаўрэаткай у намінацыі “Журналіст года” стала журналістка “Радыё Свабода” Ганна Соўсь. Замест Ганны на цырымоніі прысутнічала яе маці. Прэмію ёй уручыла лаўрэатка прэміі 2017 года Галіна Абакунчык.

Галіна Абакунчык

У намінацыі “Кампанія/ініцыятыва года” лаўрэатам была прызнаная кампанія супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце. Узнагароду прадстаўнікам кампаніі ўручыў Андрэй Палуда – каардынатар кампаніі супраць смяротнага пакарання, якая перамагла ў гэтай намінацыі ў мінулым годзе.

 

 

Намінанты “Кампанія/ініцыятыва года”

Актывісты кампаніі супраць акумулятарнага завода ў Брэсце

Па матэрыялах “Вясны”  

Нацыянальная прэмія беларускіх праваабаронцаў за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе “Праваабарончым альянсам”. З 2011 года прэмія з’яўляецца агульнай ад усёй беларускай праваабарончай супольнасці, якой за абарону каштоўнасцяў правоў чалавека штогод адзначаецца “Праваабаронца года”, “Журналіст года”, “Адвакат года” (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 годзе – “Кампанія/ініцыятыва года”.

Арганізацыямі-сузаснавальніцамі прэміі з’яўляюцца Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дакументацыйны цэнтр, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава, Камітэт “Салідарнасць”, Цэнтр прававой трансфармацыі, Праваабарончы альянс, Прававая ініцыятыва, Грамадская ініцыятыва супраць беззаконня ў судах і пракуратуры.

See more news

Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год
29 November 2024, 12:58 PM
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год
Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст у 2024 годзе.
Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2024
25 November 2024, 9:45 AM
Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2024
Аргкамітэт апублікаваў намінаваных сёлета на Прэмію.
Стартавала Прэмія беларускай праваабарончай супольнасці за 2024 год
25 October 2024, 12:46 PM
Стартавала Прэмія беларускай праваабарончай супольнасці за 2024 год
Гэта ўжо 16-ты год існаваньня Прэміі, заснаванай у 2008 годзе.
Пятнаццатая Прэмія праваабарончай супольнасці: трэці год не ў Беларусі, частка пераможцаў – у кратах
13 December 2023, 9:23 AM
Пятнаццатая Прэмія праваабарончай супольнасці: трэці год не ў Беларусі, частка пераможцаў – у кратах
У Вільні ў Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год. Прэмія, заснаваная 15 год таму, трэці год запар уручаецца не ў Беларусі, а частка яе намінантаў — у кратах за сваю праваабарончую і грамадскую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці