Вакансія ў Беларускім ДПЧ: менеджэр адукацыйнай праграмы ILIA-By

06 February 2019, 2:41 AM
Вакансія ў Беларускім ДПЧ: менеджэр адукацыйнай праграмы ILIA-By

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае менеджэра адукацыйнай праграмы ILIA-By. Падаць заяўку можна не пазней за 6 сакавіка.

Тып пазіцыі (аб’ём занятасці): 80 %

Месцазнаходжанне: Мінск, Беларусь

Пачатак працы: 1 красавiка 2019 г.

Арганізацыя: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

Аб арганізацыі: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава (БДПЧ) заснаваны беларускімі праваабарончымі арганізацыямі ў 2006 годзе. Ён з’яўляецца сябрам Сеткі дамоў правоў чалавека, якая аб’ядноўвае больш за 90 праваабарончых няўрадавых арганізацый у 16 дамах розных краінаў. БДПЧ дзейнічае ў чатырох стратэгічных кірунках: адукацыя ў сферы правоў чалавека, узмацненне патэнцыяла праваабаронцаў і іх арганізацый, абарона і падтрымка праваабаронцаў і ахвяраў рэпрэсій.

Кароткае апісанне пазіцыі: кіраўнік адукацыйнай праграмы ILIA-By адказвае за планаванне, развіццё, агульную каардынацыю і рэалізацыю праграмы ILIA-By (адукацыйнага праекта BISH і кірунка follow up па падтрымцы пасляадукацыйнай дзейнасці выпускнікоў), кіруе дзейнасцю каманды праграмы. Кіраўнік адукацыйнай праграмы ILIA-By падпарадкоўваецца выканаўчаму дырэктару БДПЧ.

АБАВЯЗКІ

  • Кіраваць камандай праграмы ILIA-By, ставіць аператыўныя задачы і кантраляваць выкананне абавязкаў;

  • Ва ўзаемадзеянні з кіраўніцтвам БДПЧ і камандай рабіць стратэгічнае планаванне і развіццё праграмы ILIA-Bу як аднога з кірункаў дзейнасці БДПЧ;

  • Удзельнічаць у падрыхтоўцы праектных заявак і напісанні справаздачаў па праектах, у межах якіх рэалізуецца праграма ILIA-By, і супольна з выканаўчым дырэктарам весці далейшую камунікацыю з донарамі;

  • Удзельнічаць у абмеркаванні праграм навучальных сэсій у спрэчных і складаных выпадках;

  • Рыхтаваць інфаормацыю і ўзаемадзейнічаць з кіраўніцтвам БДПЧ па пытаннях рэалізацыі праграмы ILIA-By;

  • Удзельнічаць у працы прыёмна-атэстацыйнай камісіі пры неабходнасці і ў выпадках, вызначаных адпаведным палажэннем;

  • Арганізоўваць і праводзіць рабочыя сустрэчы каманды;

  • Ажыццяўляць прэзэнтатыўныя функцыі ад імені праграмы ILIA-By;

  • Арганізоўваць маніторынг і ацэнку праграмы (унутраную і вонкавую);

  • Удзельнічаць у правядзенні навучальных сэсій праекта BISH і пасляадукацыйных мерапрыемствах пры неабходнасці;

  • Узаемадзейнічаць з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі БДПЧ па пытаннях рэалізацыі праграмы ILIA-By, улучна з паездкамі ў Вільнюс;

  • Выконваць іншыя функцыі ў межах арганізацыйнага і зместавага суправаджэння праграмы ILIA-By.

ПАТРАБАВАННІ

Кандыдат павінен мець вышэйшую юрыдычную або іншую гуманітарную адукацыю; пераважна – дадатковую адукацыю ў сферы правоў чалавека ў межах праграм нефармальнай адукацыі.

ВЕДЫ, НАВЫКІ І ЗДОЛЬНАСЦІ

  • Агульныя веды ў сферы правоў чалавека;

  • Веданне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі агулам, а таксама права на свабоду асацыяцый, свабоду меркавання, свабоду мірных сходаў, і, у прыватнасці, права быць праваабаронцам;

  • Інфармаванасць аб прававых і арганізацыйных умовах дзейнасці праваабарончых і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці, адвакатуры, судова-прававых рэформах, заканадаўчай дзейнасці ў Беларусі;

  • Гатоўнасць выяжджаць у рэгіёны Беларусі, а таксама за мяжу для ўдзела ў адукацыйных/праектных сустрэчах;

  • Арганізацыйныя навыкі – планаванне, дэлегаванне, праграмнае развіццё;

  • Выдатнае валоданне беларускай, рускай і англійскай мовамі.

ТЭХНІЧНЫЯ НАВЫКІ

  • Устойлівыя навыкі карыстання прадуктамі MS Office/LibreOffice, паштовымі кліентамі, папулярнымі інтэрнэт-браўзерамі, мэсэнджэрамі;

  • Пераважна: разуменне прынцыпаў бяспечнай камунікацыі.

ДОСВЕД

  • Досвед абароны і прасоўвання правоў чалавека на нацыянальным і міжнародным узроўні;

  • Досвед кіраўнічай або менеджэрскай працы, у тым ліку кіравання праектамі ў арганізацыі грамадзянскай супольнасці;

  • Досвед узаемадзеяння, у тым ліку ў сетцы, кааліцыях і інш., з праваабарончымі і іншымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці.

ЯК ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

Калі ласка, дасылайце вашыя рэзюмэ разам з матывацыйным лістом на адрас belarus@humanrightshouse.org, пазначыўшы ў радку “Тэма”, што гэта заяўка на пасаду мнеджэра адукацыйнай праграмы ILIA-By, не пазней за 6 сакавіка 2019 года. Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на інтэрвію ў першай палове сакавіка.

Па любых пытаннях аб вакансіі менеджэра адукацыйнай праграмы ILIA-By, калі ласка, звязвайцеся з намі толькі па электроннай пошце, пазначанай вышэй.

See more news

«Прававы дэфолт – гэта няўстойлівая канструкцыя. Пераход да прававой дзяржавы будзе ў любым выпадку»
08 March 2024, 12:34 PM
«Прававы дэфолт – гэта няўстойлівая канструкцыя. Пераход да прававой дзяржавы будзе ў любым выпадку»
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава далучаецца да распрацоўкі рэформаў прававой сыстэмы пры пераходзе да прававой дзяржавы.
«Фармальная адукацыя ў сфэры правоў чалавека ў Беларусі не выконвае сваіх функцыяў, ня вучыць зьместу правоў чалавека»
20 December 2023, 12:46 PM
«Фармальная адукацыя ў сфэры правоў чалавека ў Беларусі не выконвае сваіх функцыяў, ня вучыць зьместу правоў чалавека»
17 і 18 лістапада 2023 года ў Вільні адбылася канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека, арганізаваная супольна Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і Беларускім домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава. У канфэрэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі шаснаццаці грамадзкіх арганізацыяў.
Правы чалавека — Гэта База: анлайн-курс
21 August 2023, 2:22 PM
Правы чалавека — Гэта База: анлайн-курс
Беларуская моладзевая асветніцка-адукацыйная ініцыятыва «Гэта База» запускае набор на анлайн-курс пра базавыя веды па правах чалавека.
Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека: каардынатар_ка пасляадукацыйнай дзейнасці праграмы ILIA-By
28 July 2023, 10:15 AM
Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека: каардынатар_ка пасляадукацыйнай дзейнасці праграмы ILIA-By
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае каардынатар_ку пасляадукацыйнай дзейнасці праграмы ILIA-By.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці