Валянцін Стэфановіч зноў вылучаны на пасаду віцэ-прэзідэнта FIDH

18 July 2022, 5:55 PM
Валянцін Стэфановіч зноў вылучаны на пасаду віцэ-прэзідэнта FIDH

На пачатку ліпеня юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка ўзяў удзел у сустрэчы міжнароднага бюро Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) у Парыжы, прэзентаваў там даклады "Вясны", а таксама сустрэўся з намеснікам мэра горада Жан-Люкам Рамера-Мішэлем.

fidh_paris1_2022.jpgДырэктар FIDH па адвакацыі Антуан Мадлен, праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка і намеснік мэра Парыжа Жан-Люк Рамера-Мішэль

Падчас пасяджэння Міжнароднага бюро FIDH абмяркоўвалася праца Федэрацыі, яе далейшыя планы і перспектывы, а праваабаронца Павел Сапелка распавёў пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі пасля выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе, крымінальную справу супраць “вясноўцаў”, пра ўмовы ўтрымання ў СІЗА віцэ-прэзідэнта FIDH і намесніка старшыні “Вясны” Валянціна Стэфановіча, былога віцэ-прэзідэнта FIDH і старшыні “Вясны” Алеся Бяляцкага, юрыста арганізацыі Уладзіміра Лабковіча, пра стан здароўя каардынатаркі Валанцёрскай службы Марфы Рабковай, кіраўніка Гомельскага аддзялення "Вясны" Леаніда Судаленкі, а таксама валанцёраў Таццяны Ласіцы і Андрэя Чапюка. Усе сем праваабаронцаў ужо больш за год утрымліваюцца ў зняволенні.

Вядома, што Валянціна Стэфановіча вылучылі на пасаду віцэ-прэзідэнта на наступны тэрмін. Яго кандыдатуру падтрымалі прадстаўнікі Armanshahr / OPEN ASIA, Civil Society Institute (Арменія), Asociación Pro Derechos Humanos (APRODEH) з Перу, Ditshwanelo - the Botswana Centre for Human Rights, Finnish League For Human Rights, Ligue des Droits Humains (Бельгія), Human Rights Movement "Bir Duino" (Кыргызстан). Кангрэс і выбары ў Міжнародную раду FIDH пройдуць восенню гэтага года.

fidh_paris_2022.jpg"Пустое" крэсла Валянціна Стэфановіча на з'ездзе Міжнароднага бюро FIDH

Валянцін Стэфановіч быў абраны на пасаду віцэ-прэзідэнта FIDH па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі на трохгадовы тэрмін ў 2019 годзе разам з Артакам Кіракасянам (Арменія) і Талекан Ісмаілавай (Кыргызстан). А Праваабарончы цэнтр "Вясна" з'яўляецца сябрам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека ўжо 18 гадоў. 

Падчас візіту ў Парыж Павел Сапелка прэзентаваў тры даклады “Вясны”, у якіх прааналізаваны стан у месцах несвабоды Беларусі, палітычна матываваны крымінальны і адміністрацыйны пераслед грамадзянаў у 2021 і першым квартале 2022 гадоў.

Як піша выданне RFI, праваабаронца адзначыў, што "частка пра катаванні – самая вялікая ў дакладах, што адлюстроўвае стан рэчаў у Беларусі".

fidh_paris3_2022.jpgПадчас прэзентацыі дакладаў "Вясны" для французскіх СМІ

"Пачынаючы з выбараў 2020 года, 2900 чалавек у Беларусі сталі аб'ектамі крымінальнага пераследу. На сённяшні дзень [прэзентацыі – заўв. рэд.] 1234 чалавекі прызнаныя палітычнымі вязнямі, і кожны дзень гэта колькасць папаўняецца", — падкрэсліў Павел Сапелка.

Па яго словах, практычна немагчыма вызначыць агульную колькасць зняволеных у Беларусі. Паводле афіцыйных дадзеных на 2018 год, іх колькасць складае 38 500 чалавек, але, на думку праваабаронцаў, да гэтага трэба дадаць больш за 7000 чалавек, якія знаходзяцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях і “на хіміі” — працоўных лагерах, атрыманых у спадчыну ад савецкай пенітэнцыярнай сістэмы.

Таксама Сапелка звярнуў увагу і на зняволеных адвакатаў: Максіма Знака, Аляксандра Данілевіча, Віталя Брагінца ды інш.:

"Адвакатаў звязваюць падпіскай аб неразгалошванні, якое трактуецца практычна бязмежна. За парушэнне пагражаюць суровыя турэмныя тэрміны, таму адвакаты нават блізкім свайго падапечнага не могуць нічога сказаць. А калегія не толькі не дапамагае сваім членам, але выконвае практычна паліцэйскую функцыю".

Пра ўмовы ўтрымання ў турме Марыі Калеснікавай і іншых палітычных зняволеных на прэзентацыі распавяла яе сястра Таццяна Хоміч.

Арыгінал артыкула на сайце "Вясны"

See more news

«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
06 May 2025, 9:20 AM
«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
Праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ «Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні II».
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
06 May 2025, 9:01 AM
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
Бюро дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю 30 красавіка выступілі з заявай з нагоды галадоўкі палітзняволенай Вікторыі Кульшы.
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
30 April 2025, 12:53 PM
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
Учора, 29 красавіка 2025 года, Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе. Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
24 April 2025, 2:33 PM
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
Кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ў межах чацвёртага цыклу УПА.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці