«Ведай і барані свае правы»: відэакурс міжнароднага права правоў чалавека для пачаткоўцаў

02 May 2022, 7:24 AM
«Ведай і барані свае правы»: відэакурс міжнароднага права правоў чалавека для пачаткоўцаў

Кароткі відэакурс па правах чалавека пад назвай “Ведай і барані свае правы”, створаны камандай аднадумцаў і экспертаў, з’явіўся на ютуб-канале “pravybarani”.

У дзесяці відэароліках, у даступнай форме распавядаецца пра асноўныя паняцці правоў чалавека, іх сувязь з дзяржавай і грамадствам, спецыфіку іх выкарыстання ў розных сферах жыцця.

Відэакурс суправаджаецца ўдала падабраным тэматычным відэашэрагам, які дапамагае візуальна асэнсаваць тэзісы і сцверджанні, агучаныя вядоўцамі адукацыйнага курсу.

Першая частка – уводная, у ёй распавядаецца гісторыя абароны правоў чалавека, пачынаючы са старажытнасці.  Наступныя серыі маюць пераважна тэматычны характар, паказваюць эвалюцыю правоў чалавека ў пэўных галінах, тлумачаць іх універсальнасць і абавязковасць у сучасным цывілізаваным свеце.

Таксама ў відэакурсе раскрываецца сутнасць дачыненняў чалавека і дзяржавы, адрозненне грамадскай актыўнасці па абароне правоў чалавека ад палітычнай дзейнасці.

Кожны відэаролік мае падрабязнае тэкставае апісанне, што дазваляе захаваць і замацаваць атрыманыя ад прагляду відэакурса веды.

Share

See more news

Ці магчыма абараніць правы чалавека ва ўмовах «скасаванага права»? Дыскусія аб кнізе «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага перасьледу ў фактах і дакумэнтах»
15 July 2026, 9:45 AM
Ці магчыма абараніць правы чалавека ва ўмовах «скасаванага права»? Дыскусія аб кнізе «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага перасьледу ў фактах і дакумэнтах»
27 чэрвеня ў Вільні адбылася прэзэнтацыя кнігі Сабіны Брыло «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага перасьледу ў фактах і дакумэнтах» і дыскусія пра палітычны й прававы кантэкст гэтай справы.
Вільня: Прэзэнтацыя кнігі «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага пераследу ў фактах і дакументах» і дыскусія
22 June 2026, 8:04 AM
Вільня: Прэзэнтацыя кнігі «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага пераследу ў фактах і дакументах» і дыскусія
Сустрэча адбудзецца 27 чэрвеня, у суботу, а 18:00. Дом нацыянальных супольнасьцяў / Tautinių bendrijų namai. Raugyklos g. 25, Vilnius
Беларускі дом правоў чалавека і ILIA-By праводзяць апытанне пра правы чалавека і прафесійнае развіццё
29 May 2026, 9:06 AM
Беларускі дом правоў чалавека і ILIA-By праводзяць апытанне пра правы чалавека і прафесійнае развіццё
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава разам з адукацыйнай праграмай ILIA-By запрашаюць супрацоўнікаў і валанцёраў беларускіх грамадскіх арганізацый, актывістаў, студэнтаў і ўсіх зацікаўленых прайсці апытанне пра правы чалавека і прафесійнае развіццё.
Беларусский кейс в Международном уголовном суде. Какие преступления будет расследовать прокурор?
20 April 2026, 10:09 AM
Беларусский кейс в Международном уголовном суде. Какие преступления будет расследовать прокурор?
12 марта 2026 года Офис Прокурора Международного уголовного суда официально завершил предварительное изучение ситуации Беларусь-Литва и объявил об открытии расследования.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці