«Вы не схаваеце свае дзеянні ад свету», — еўрадэпутаты звярнуліся да адміністрацыі турмы, дзе быў зняволены Алесь Пушкін

24 July 2023, 11:28 AM
«Вы не схаваеце свае дзеянні ад свету», — еўрадэпутаты звярнуліся да адміністрацыі турмы, дзе быў зняволены Алесь Пушкін

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco выступіла з заявай, у якой заклікала супрацоўнікаў гродзенскай турмы № 1, дзе да смерці ўтрымліваўся мастак Алесь Пушкін, выконваць правы зняволеных. Яны занепакоеныя ўмовамі ўтрымання ў турме, дзе цяпер знаходзіцца больш за 50 палітычных зняволеных. Заяву падпісалі тры дэпутаты Еўрапарламента, "хроснікі" якіх утрымліваюцца ў гродзенскай турме: Міхаэль Галер — "хросны" Паўла Севярынца, Табеа Рёснер — "хросная" Дзмітрыя Кубарава, Паўль Галлес — "хросны" Мікалая Аўтуховіча

grodno_turma.jpgТурма № 1 у Гродне

"Пасля смерці Алеся Пушкіна ў вашай турме мы заклікаем вас падумаць пра свае абавязкі, а таксама пра ўсіх зняволеных, якія знаходзяцца пад вашай апекай", — заклікалі ў арганізацыі.

Дэпутаты нагадалі, што Беларусь падпісала мноства дамоваў, якія, у прыватнасці, абавязваюць абараняць правы людзей. Сярод іх — Канвенцыя супраць катаванняў.

"Вы несяце адказнасць за выкананне гэтых міжнародных абавязацельстваў. Мы звяртаемся да вас з заклікам забяспечыць умовы, якія б не наносілі шкоду здароўю зняволеных, а таксама забяспечыць ім неабходную медыцынскую дапамогу, — сказалі ў Libereco і нагадалі супрацоўнікам турмы. — Вы не зможаце схаваць свае дзеянні ад свету".

У гродзенскай турме № 1 цяпер утрымліваецца больш за 50 палітвязняў.

Арыгінальны артыкул у інстаграме "Ліберэка" (на ангельскай мове)

Пераклад на беларускую мову: сайт "Вясны"

See more news

Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 April 2025, 12:57 PM
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 April 2025, 1:08 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 April 2025, 3:51 PM
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 April 2025, 12:27 PM
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці