Выбары ў Беларусі з 1994 да 2025 года: гісторыя ціску, рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека

13 January 2025, 5:32 PM
Выбары ў Беларусі з 1994 да 2025 года: гісторыя ціску, рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека

Выбары ў Беларусі традыцыйна звязаныя з рэпрэсіямі, ціскам на людзей і парушэннямі правоў чалавека. Найбольш заўважна гэта стала ў 2020 годзе падчас прэзідэнцкіх выбараў, аднак падобныя практыкі выкарыстоўваліся цягам усіх 30 гадоў, якія Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе. Таму сёння, у 14-ю гадавіну выбараў* у 2010 годзе, якія запомніліся тымі самымі пратэстамі на Плошчы, напярэдадні новых выбараў* мы ўзгадваем рэпрэсійны шлях, які ідзе праз усе прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

70-гадовы Аляксандр Лукашэнка кіруе дзяржавай 30 гадоў. Ніводныя прэзідэнцкія выбары, апроч першых, не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.

Выбары 1994 году

Паводле адной з найбольш верагодных версіяў, яны маглі стацца ахвярамі так званых эскадронаў смерці, што праводзілі рэпрэсіі супраць апазіцыі на загад уладаў. У 2004 годзе адмысловы спавяшчальнік ПАРЕ Хрыстас Пургурыдыс, які расследаваў гэтую справу, прыйшоў да высновы, што Ганчара, Красоўскага і былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранку (знік у траўні 1999 года) выкраў спецатрад сілавікоў, якім камандаваў Дзмітрый Паўлічэнка, і што ўсё гэта адбывалася з ведама кіраўніцтва краіны.

Гары Паганяйла: «Справы аб знікненні беларускіх палітыкаў раскрыты на юрыдычным узроўні...»

Cёлета — своеасаблівы “юбілей ганьбы” беларускай праваахоўнай сістэмы: дзесяць год, як у краіне зніклі вядомыя людзі, але злачынствы так і не раскрыты.

Пяць аргументаў для Канстытуцыйнага суда па "гвалтоўных знікненнях"

Кіраўніца Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раіса Міхайлоўская ўжо каля 20 гадоў змагаецца за аднаўленне правоў гвалтоўна зніклых палітыкаў і іх сем'яў.

Выбары* 2001 году

Валянцін Стэфановіч: Шэсць прычын, па якіх немагчыма правесці дэмакратычныя, свабодныя і празрыстыя выбары ў Беларусі

Сёння мы публікуем першыя тры прычыны, па якіх правядзенне дэмакратычных, свабодных і празрыстых выбараў у Беларусі немагчыма.

Выбары* 2006 году

Плошча-2006

ЗАЯВА ПРАВААБАРОНЧАГА ЦЭНТРУ "ВЯСНА"

Мы зьвяртаемся да беларускіх грамадзянаў з заклікам не прызнаваць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 году і ўсялякімі законнымі сродкамі дабівацца іх адмены.

Выбары* 2010 году

Дзесяткі еўрапейскіх арганізацый асудзілі дзеянні ўладаў Беларусі

Арганізацыі Сеткі Дамоў правоў чалавека 20 снежня прынялі адкрыты зварот да прэзідэнта Беларусі.

Заява пратэсту Асамблеі НДА Беларусі з нагоды падзеяў 19-20 сьнежня ў Беларусі

Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў рашуча асуджае масавыя рэпрэсіі ў дачыненьні да ўдзельнікаў маніфэстацыяў пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў.

Бяляцкі: “Гэта паказвае нізасьць улады”

Мы папрасілі пракамэнтаваць лідэра арганізацыі Алеся Бяляцкага.

Выбары 2015 году

 

Справаздача па выніках маніторынгу масавага мерапрыемства 11 кастрычніка ў Менску

Сход і дэманстрацыя 11 кастрычніка 2015 года ў Менску насіла мірны характар.

Блог Валянціна Стэфановіча: Выбары скончыліся. А што далей?

Ужо можна адзначыць, што нічога каардынальна новага на гэтых выбарах мы не пабачылі. Усё прайшло ў найлепшых беларускіх выбарчых традыцыях.

Выбары* 2020 году

Юрысты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”:

Падчас выбараў у Беларусі заўсёды парушаюцца правы чалавека. І гэта не толькі парушэнне права на свабоду мірных сходаў і выказванне меркаванняў, калі людзей затрымліваюць на дэманстрацыях і прыцягваюць да адказнасці за ўдзел у масавых мерапрыемствах. Але і парушэнне такіх правоў, як права на жыццё – успомнім выпадкі знікнення вядомых палітыкаў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і аператара Дзмітрыя Завадскага, свабода ад катаванняў, свабода і асабістая недатыкальнасць, свабода інфармацыі і іншыя правы.

На дзяржаву ўскладзены абавязак ствараць у перыяд выбараў такую атмасферу, дзе адсутнічаюць запалохванне і страх быць падвергнутым гвалту. Аднак у перыяд выбарчай кампаніі зусім іншыя адчуванні, бо дзяржава дзейнічае наадварот. У чалавека няма гарантый, што яго правы будуць выконвацца.

 не прызналі вынікі выбараў і зафіксавалі вялікую колькасць парушэнняў падчас выбарчага працэсу.

Камітэт па правах чалавека прызнаў парушэнне правоў Уладзіміра Някляева (CCPR/C/126/D/2383/2014) і Андрэя Саннікава (CCPR/C/122/D/2212 / 2012) на свабоду і асабістую недатыкальнасць, свабоду ад катаванняў і жорсткага абыходжання, свабоду мірных сходаў і іншыя.

Падчас збору подпісаў, 29 траўня 2020 года, жорстка затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіцца ў зняволенні па гэты дзень. 18 чэрвеня 2020 года затрыманыя Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард. Працоўная група па адвольных затрыманнях прызнала затрыманні Ціханоўскага і Бабарыкі адвольнымі.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года да ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў ужываліся катаванні. Падчас разгону мітынгаў парушана права на жыццё некалькіх дэманстрантаў. У месцах пазбаўлення волі памерлі некалькі палітычных зняволеных. Затрыманыя тысячы чалавек. Праз чатыры гады пасля выбараў працягваюцца затрыманні і прыцягненне да крымінальнай адказнасці ўдзельнікаў пратэстаў.

Арыгінальны артыкул на сайце кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

See more news

Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 15–31 снежня 2024 года
13 January 2025, 5:37 PM
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 15–31 снежня 2024 года
На 31 снежня 2024 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 37, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 168.
Агляд «Вясны»: Год рэпрэсій і памілаванняў. Сітуацыя з палітвязнямі Беларусі за 2024-ы год ў лічбах
13 January 2025, 3:08 PM
Агляд «Вясны»: Год рэпрэсій і памілаванняў. Сітуацыя з палітвязнямі Беларусі за 2024-ы год ў лічбах
Мінулы год для беларусаў прайшоў пад знакам масавага пераследу за салідарнасць.
Выбары*2025. Аналітычная справаздача па выніках назірання за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў
13 January 2025, 3:03 PM
Выбары*2025. Аналітычная справаздача па выніках назірання за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў
Захоўваецца рэпрэсіўная атмасфера пагроз, нагнятання страху, ціску і рэпрэсій у сувязі з любой несанкцыянаванай уладамі грамадзянскай актыўнасцю.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці