Заява аб прызнанні 15 чалавек палітычнымі зняволенымі (Дзмітрый Грышкевіч і іншыя)

22 September 2025, 9:00 PM
Заява аб прызнанні 15 чалавек палітычнымі зняволенымі (Дзмітрый Грышкевіч і іншыя)

заява праваабарончай супольнасці Беларусі

23 верасня 2025 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі зноў адзначаем, што прыцягненне да крымінальнай адказнасці за распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт.130 КК) следствам і судамі селектыўна і дыскрымінацыйна прымяняецца выключна для абароны інстытутаў улады, прычым выдзяленне прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, ваеннаслужачых і г.д. у якасці сацыяльных груп, якія падпадаюць пад абарону ў гэтым кантэксце, нам уяўляецца неабгрунтаваным.

Мы настойваем на недапушчальнасці прымянення закона, які абараняе прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў правапарадку і суддзяў ад пагроз у сувязі з правамерным выкананнем імі сваіх службовых абавязкаў, для пакарання тых грамадзян, якія выказаліся ў сувязі з відавочным парушэннем прадстаўнікамі дзяржаўных інстытутаў Канстытуцыі і закона, уцягнутасцю прадстаўнікоў улады, пракурораў і суддзяў у працэс катаванняў і стварэнне атмасферы беспакаранасці за катаванні і іншыя грубыя парушэнні правоў чалавека, што часта маюць прыкметы злачынстваў супраць чалавечнасці.

Нам вядома аб асуджэнні:

Дзмітрыя Грышкевіча паводле арт. 130, 368, 361-1 Крымінальнага кодэкса па абвінавачанні ў абразе А. Лукашэнкі, распальванні іншай сацыяльнай варожасці, ўдзелу ў “экстрэмісцкам фармаванні” да трох гадоў пазбаўлення волі;

Аляксандра Лыціна паводле арт. 130 КК па абвінавачанні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці да десяці гадоў пазбаўлення волі;

Антона Ільіна паводле арт. 130 КК па абвінавачванні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці да шасці гадоў пазбаўлення волі;

Андрэя Хрышчановіча паводле арт. 130 КК па абвінавачванні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці да пазбаўлення волі;

Марыі Барысенкі паводле арт. 130, ч. 1 арт. 342 КК па абвінавачанні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці за каментары, удзеле ў пратэстных выступах да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Сяргея Тулінава паводле арт. 130, 391, 368, 369 КК па абвінавачанні ў абразе судзі, прадстаўніка ўлады, А. Лукашэнкі, распальванні іншай сацыяльнай варожасці да пазбаўлення волі;

Алега Слабухі паводле арт. 130, 361, 368 КК па абвінавачанні ў абразе прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі, распальванні іншай сацыяльнай варожасці, "закліках да незаконных дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь" да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Мы ў чарговы раз нагадваем, што разгляд палітычна матываваных крымінальных спраў у закрытым ці фактычна ў закрытым судовым паседжанні, у адсутнасць публікі, назіральнікаў і незалежнай прэсы, у створанай уладамі абстаноўцы нецярпімасці да дзейнасці праваабарончых арганізацый і праваабаронцаў і незалежных журналістаў груба парушае працэсуальныя правы абвінавачаных і зводзіць да мінімума ацэнку дакладнасці, дастатковасці і дапушчальнасці якіх бы там ні было доказаў абвінавачання. Таксама падрывае давер да абгрунтаванасці працэсуальных мер грубыя парушэнні дзяржавай базавых працэсуальных норм, у прыватнасці — прэзумпцыі невінаватасці.

Нам вядома аб асуджэнні па палітычных матывах з грубымі парушэннямі:

Дзмітрыя Басько паводле арт. 356 КК па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве да дзевяці гадоў пазбаўлення волі;

Сяргея Цімошчанку паводле арт. 290-5, 342, 356, 361-1 КК па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве, удзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і экстрэмісцкага фарміравання, удзеле ў вулічных пратэстах да дванаццаці гадоў пазбаўлення волі,

А таксама заключэнні пад варту:

Андрэя Ярашэвіча паводле арт. 356, 361-2, 431 КК па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве, фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і дачы хабару;

Гжэгажа Гавэла паводле арт. 358 КК па абвінавачанні ў шпіянажы;

Паўла Кізюка паводле арт. 356 КК па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве;

Святланы Мяцельскай паводле арт. 357 КК па абвінавачванні ў змове ці іншых дзеяннях, здзейсненых з мэтай захопу ўлады;

Улады злоўжываюць магчымасцямі крымінальнага заканадаўства і ўжываюць да пратэстоўцаў і іншадумцаў празмерна жорсткія меры адказнасці, звязаныя з пазбаўленнем волі на працяглы тэрмін за здзяйсненне дзеянняў, якія не пацягнулі цяжкіх наступстваў. У прыватнасці, кваліфікацыя дзеянняў як тэрарызму загадзя не адпавядае таму, што, у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, павінна ўкладвацца ў гэтае паняцце, як гэта адзначана ў заяве праваабарончай супольнасці ад 18 кастрычніка 2022 года.

Так, па абвінавачванне ў здзяйсненні акту тэрарызму (арт. 289 КК), а таксама ў незаконных дзеяннях ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (арт. 295 КК) былі асуджаныя да пазбаўлення волі Віктар Яскіч і Яўген Грук.

Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі крымінальнага пераследу, мы прыходзім да высновы аб існаванні ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачаных.

У адпаведнасці з Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", палітычным зняволеным з'яўляецца асоба, пазбаўленая волі, калі пры наяўнасці палітычных матываў яго пераследу мае месца хаця б адзін з наступных фактараў:

а) пазбаўленне волі было прыменена ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, іншых правоў і свабод, гарантаваных Пактам або Еўрапейскай Канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод;

  1. d) асоба пазбаўлена волі выбарча ў параўнанні з іншымі асобамі.

Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем, што далейшае пазбаўленне волі Дзмітрыя Грышкевіча, Аляксандра Лыціна, Антона Ільіна, Андрэя Хрышчановіча, Марыі Барысенкі, Сяргея Тулінава, Алега Слабухі, Дзмітрыя Басько, Сяргея Цімошчанкі, Андрэя Ярашэвіча, Гжэгажа Гавэла, Паўла Кізюка, Святланы Мяцельскай, Віктара Яскіча, Яўгена Грука з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі - палітычнымі зняволенымі. У сувязі з гэтым мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

перагледзець вынесеныя ў дачыненні да названых палітзняволеных прыгаворы і выбраныя меры стрымання пры выкананні права на справядлівае разбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на кваліфікацыю дзеянняў, від і памер пакарання;

вызваліць названых палітзняволеных, прымяніўшы іншыя меры для забеспячэння іх яўкі ў суд;

неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, перагледзець палітычна матываваныя прысуды і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Respect-Protect-Fulfill;

Прававая ініцыятыва;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларускі ПЭН. 

Share

See more news

Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
24 January 2026, 12:43 PM
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
Крымінальны пераслед Яніны Пазняк мае палітычныя матывы і звязаны з правамернай дзейнасцю па рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
23 December 2025, 9:00 PM
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
Падобная прымусовая высылка вызваленых палітвязняў пазбаўляе іх базавых правоў, без якіх немагчымае нармальнае жыццё.
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня
14 December 2025, 9:00 PM
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня
Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці