Заява праваабаронцаў аб прызнанні шасці новых палітвязняў (Аляксандр Якімовіч і іншыя)

16 October 2023, 8:36 AM
Заява праваабаронцаў аб прызнанні шасці новых палітвязняў (Аляксандр Якімовіч і іншыя)

На фота: Аляксандр Якімовіч

заява праваабарончых арганізацый Беларусі

5 кастрычніка 2023 г.

У сувязі з інфармацыяй аб прад'яўленні абвінавачванняў, заключэнні пад варту і вынясенні прысудаў па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак") Кірыла Грахоўскага, Аляксандра Якімовіча, Андрэя Марціновіча, Алены Дзмітрыевай, Аляксандра Ліцкевіча, а таксама па  ч. 2 арт. 367; ч 1. арт. 368; арт. 369 КК (за паклёп на А. Лукашэнку, абразу А. Лукашэнкі і службовай асобы) і ч. 1 арт. 342 КК Уладзіміра Машкоўскага, адзначаем наступнае:

Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што ўстаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.

Выступы грамадзянаў насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года і праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя.

Сходы грамадзянаў насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта, дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным прымяненнем фізычнай сілы, спецсродкаў і зброі.

Упершыню ў гісторыі Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў былі ўжытыя гумавыя кулі і вадамёты. Асабліва вялікая колькасць пашкоджанняў была атрыманая ад выкарыстання шумавых гранат.

У сваёй заяве ад 10 жніўня 2020 года беларуская праваабарончая супольнасць асудзіла дзеянні праваахоўных органаў і ўсклала ўсю адказнасць за тое, што адбылося 9 і 10 жніўня, на ўлады Рэспублікі Беларусь.

Далейшыя пратэстныя выступленні мелі мірны характар, сходы і іх удзельнікі павінны былі знаходзіцца пад аховай закона.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.

У гэтай сувязі мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць Кірыла Грахоўскага, Аляксандра Якімовіча, Андрэя Марціновіча, Алену Дзмітрыеву, Аляксандра Ліцкевіча, Уладзіміра Машкоўскага і спыніць іх крымінальны пераслед.

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Беларускі дом правоў чалавек аімя Барыса Звозскава;

Беларускі ПЭН;

Human Constanta;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

See more news

БДПЧ далучыўся да заявы праваабарончай супольнасці ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю
15 November 2023, 11:10 AM
БДПЧ далучыўся да заявы праваабарончай супольнасці ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю
У Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, заяўляем:
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 15 новых палітвязняў (Вольга Стаброўская і іншыя)
27 October 2023, 9:49 AM
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 15 новых палітвязняў (Вольга Стаброўская і іншыя)
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх - палітычнымі зняволенымі.
Заява праваабаронцаў. Патрабуем рэабілітацыі асуджаных за рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў
27 October 2023, 9:34 AM
Заява праваабаронцаў. Патрабуем рэабілітацыі асуджаных за рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў
Нам вядомыя імёны і абставіны справаў наступных людзей, якія ў пакаранне за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў былі пазбаўленыя волі: заключаныя пад варту, хатні арышт, асуджаныя да пазбаўлення або абмежавання волі, арышту, а да цяперашняга часу вызваленыя без рэабілітацыі і кампенсацыі нанесенай шкоды.
Заява праваабаронцаў. Патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Насты Лойкі
27 October 2023, 9:12 AM
Заява праваабаронцаў. Патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Насты Лойкі
«Ты будзеш забытая» – так сказалі Настцы супрацоўні_цы міліцыі на адным са шматлікіх допытаў. Але яна не забытая.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці