Заява праваабаронцаў з нагоды апраўдальнага прысуду Юрыю Гараўскаму

03 October 2023, 11:04 AM
Заява праваабаронцаў з нагоды апраўдальнага прысуду Юрыю Гараўскаму

Тры партнёрскія праваабарончыя арганізацыі, якія ініцыявалі судовае разбіральніцтва над былым супрацоўнікам САХРа Юрыем Гараўскім — Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH), TRIAL International і Праваабарончы цэнтр "Вясна" — выступілі з заявай з нагоды апраўдальнага рашэння па справе, піша "Вясна".

Яны шкадуюць аб такім прысудзе і будуць працягваць падтрымліваць ахвяр у іх імкненні да справядлівасці, у тым ліку падчас апеляцыі. Таксама яны адзначаюць, што хоць суд прызнаў адказнасць рэжыму за злачынствы, суддзі не былі перакананыя ў датычнасці абвінавачанага да гэтых падзей. Сем'і ахвяр застаюцца ў стане нявызначанасці адносна дакладных абставінаў знікнення іх блізкіх.

Павел Сапелка і праваабаронцы FIDH і TRIAL International перад судовым пасяджэннем па справе Юрыя ГараўскагаПавел Сапелка і праваабаронцы FIDH і TRIAL International перад судовым пасяджэннем па справе Юрыя Гараўскага

Пасля двухдзённых слуханняў акруговы суд горада Роршах (кантон Санкт-Гален, Швейцарыя) апраўдаў Юрыя Гараўскага па абвінавачванні ў гвалтоўных знікненнях, нягледзячы на тое, што ён публічна і некалькі разоў прызнаваўся ў выкраданні і забойствах Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага — трох выбітных дзеячаў апазіцыі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі — у Беларусі ў 1999 годзе.

Нягледзячы на аднадушнае меркаванне падазраванага, яго адваката, абвінавачвання і грамадзянскіх бакоў аб тым, што Гараўскі прымаў удзел у гэтых трагічных падзеях, суд прыйшоў да высновы, што яго ўдзел у гэтых злачынствах не можа быць устаноўлены па-за ўсялякімі сумневамі. Юрый Гараўскі быў апраўданы па абвінавачванні ў гвалтоўных знікненнях.

Такім чынам, праз 24 гады пасля падзей, сем'і зніклых без вестак усё яшчэ знаходзяцца ў цяжкім стане нявызначанасці адносна лёсу сваіх блізкіх, а таксама адносна асоб тых, хто ўдзельнічаў у знікненні. Для Валерыі Красоўскай, дачкі Анатоля Красоўскага, гэтае рашэнне выклікае глыбокае расчараванне: "Я маю намер яго абскардзіць". Пракурор таксама можа абскардзіць гэты вердыкт.

Тры партнёрскія арганізацыі, якія ініцыявалі судовае разбіральніцтва ў 2021, шкадуюць аб сённяшнім рашэнні, тым не менш, арганізацыі адзначаюць, што прысуд не ставіць пад сумнеў злачынствы, учыненыя рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Яны таксама шкадуюць, што суд не залучаў у працэс дачок зніклых, пазоўнікаў па справе.

"Незалежна ад вердыкту судовы працэс над Юрыем Гараўскім ужо стварыў гістарычны прэцэдэнт: упершыню ў свеце суд вынес рашэнне па злачынствах, учыненых на тэрыторыі Беларусі, на аснове прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі. Сённяшні апраўдальны прысуд сведчыць, што шлях да правасуддзя часам абсыпаны падводнымі камянямі. Аднак гэта не падарве рашучасці ахвяр працягваць барацьбу за праўду і справядлівасць", — заяўляюць праваабаронцы.

Тры партнёрскія арганізацыі падкрэсліваюць, што міжнародная супольнасць павінна актывізаваць свае намаганні па прыцягненні да адказнасці вышэйшых службовых асоб рэжыму і пакласці канец беспакаранасці за злачынствы, учыненыя ў Беларусі.

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

See more news

БДПЧ далучыўся да заявы праваабарончай супольнасці ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю
15 November 2023, 11:10 AM
БДПЧ далучыўся да заявы праваабарончай супольнасці ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю
У Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, заяўляем:
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 15 новых палітвязняў (Вольга Стаброўская і іншыя)
27 October 2023, 9:49 AM
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 15 новых палітвязняў (Вольга Стаброўская і іншыя)
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх - палітычнымі зняволенымі.
Заява праваабаронцаў. Патрабуем рэабілітацыі асуджаных за рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў
27 October 2023, 9:34 AM
Заява праваабаронцаў. Патрабуем рэабілітацыі асуджаных за рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў
Нам вядомыя імёны і абставіны справаў наступных людзей, якія ў пакаранне за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў былі пазбаўленыя волі: заключаныя пад варту, хатні арышт, асуджаныя да пазбаўлення або абмежавання волі, арышту, а да цяперашняга часу вызваленыя без рэабілітацыі і кампенсацыі нанесенай шкоды.
Заява праваабаронцаў. Патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Насты Лойкі
27 October 2023, 9:12 AM
Заява праваабаронцаў. Патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Насты Лойкі
«Ты будзеш забытая» – так сказалі Настцы супрацоўні_цы міліцыі на адным са шматлікіх допытаў. Але яна не забытая.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці