Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 15 новых палітвязняў (Вольга Стаброўская і іншыя)

27 October 2023, 9:49 AM
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 15 новых палітвязняў (Вольга Стаброўская і іншыя)

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

27 кастрычніка 2023 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А.Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў:

Вольга Стаброўская асуджана паводле ч. 1 арт. 368 КК за знявагу А. Лукашэнкі да аднаго года 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Ала Зуева асуджана паводле ч. 1 арт. 368 і арт. 369 КК за знявагу А. Лукашэнкі і службовай асобы да двух гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аксана Леўшова змешчаная пад варту за абразу А. Лукашэнкі паводле арт. 368 КК;

Аляксандр Каралёў асуджаны паводле ч. 1 арт. 368 КК за знявагу А. Лукашэнкі да аднаго года 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Дзмітрый Леўковіч асуджаны паводле ч. 1 арт. 368 КК за знявагу А. Лукашэнкі да аднаго года 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксей Ярашэвіч асуджаны паводле арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады, паводле арт. 369 КК да двух гадоў абмежаваннея волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;

Сяргей Шымко асуджаны паводле ч. 1 арт. 368 КК за знявагу А. Лукашэнкі да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксандр Доўгаль асуджаны паводле ч. 1 арт. 368 і арт 369 КК за знявагу А. Лукашэнкі і службовай асобы да аднаго года 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Арцём Лапікаў асуджаны паводле арт. 367 КК за паклёп на А. Лукашэнку да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Алена Міхалюк асуджаная паводле ч. 1 арт. 368 КК за знявагу А. Лукашэнкі да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксей Цыпілёў асуджаны за абразу А. Лукашэнкі паводле арт. 368 КК да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі; 

Павел Каралевіч асуджаны паводле ч. 1 арт. 368 КК за знявагу А. Лукашэнкі да аднаго года 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Дзмітрый Ілюкевіч асуджаны паводле 1 арт. 368 і 369 КК за знявагу А. Лукашэнкі і службовай асобы да аднаго года 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксандр Лагута асуджаны паводле арт. 367 КК за паклёп на А. Лукашэнку да двух гадоў 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;

Раман Маханькоў асуджаны паводле ч. 1 арт. 368 КК за знявагу А.Лукашэнкі да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

Неадкладна вызваліць палітвязняўВольгу Стаброўскую, Алу Зуеву, Аксану Леўшову, Аляксандра Каралёва, Дзмітрыя Леўковіча, Аляксея Ярашэвіча, Сяргея Шымко, Аляксандра Доўгаля, Арцёма Лапікава, Алену Міхалюк, Аляксея Цыпілёва, Паўла Каралевіча, Дзмітрыя Ілюкевіча, Аляксандра Лагуту, Рамана Маханькова і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  1. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  2. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Прававая iнiцыятыва;

Lawtrend;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі Хельсінкскі Камітэт;

Human Constanta.

See more news

БДПЧ далучыўся да заявы праваабарончай супольнасці ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю
15 November 2023, 11:10 AM
БДПЧ далучыўся да заявы праваабарончай супольнасці ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю
У Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, заяўляем:
Заява праваабаронцаў. Патрабуем рэабілітацыі асуджаных за рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў
27 October 2023, 9:34 AM
Заява праваабаронцаў. Патрабуем рэабілітацыі асуджаных за рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў
Нам вядомыя імёны і абставіны справаў наступных людзей, якія ў пакаранне за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў былі пазбаўленыя волі: заключаныя пад варту, хатні арышт, асуджаныя да пазбаўлення або абмежавання волі, арышту, а да цяперашняга часу вызваленыя без рэабілітацыі і кампенсацыі нанесенай шкоды.
Заява праваабаронцаў. Патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Насты Лойкі
27 October 2023, 9:12 AM
Заява праваабаронцаў. Патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Насты Лойкі
«Ты будзеш забытая» – так сказалі Настцы супрацоўні_цы міліцыі на адным са шматлікіх допытаў. Але яна не забытая.
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 9 новых палітвязняў (Кірыл Гняздзілаў і іншыя)
16 October 2023, 8:51 AM
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 9 новых палітвязняў (Кірыл Гняздзілаў і іншыя)
Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем, што далейшае пазбаўленне волі Кірыла Гняздзілава, Максіма Беляновіча, Аляксандра Галузы, Аляксандра Леановіча, Ігара Хрыстафорава, Аляксандра Сакалоўскага, Валерыя Раманоўскага, Алы Сакаленкі, Антона Пруднікава з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі – палітычнымі зняволенымі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці