Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 11 новых палітвязняў (Канстанцін Свідуновіч і іншыя)

12 April 2021, 8:11 AM
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 11 новых палітвязняў (Канстанцін Свідуновіч і іншыя)

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

Мінск, 9 красавіка 2021

У сувязі з інфармацыяй аб узяцці пад варту і прад’яўленні абвінавачванняў па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак") Канстанціну Свідуновічу, Сяргею Канановічу, Сяргею Пярфільеву, Лідзіі Коршун (дадаткова арт. 369 КК), Даніле Ганчарову і па ч.2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") Андрэю Мацуку, Аляксандру Лапуху, Сіману Канцэвічу, Філіпу Канцэвічу, Мікалаю Малюту, Андрэю Грышчуку, яшчэ раз пацвярджаючы пазіцыю, выкладзеную ў супольнай заяве праваабарончай супольнасці ад 10 жніўня 2020 года, адзначаем наступнае:

Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што ўстаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.

Выступы грамадзянаў насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года і праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя.

Сходы грамадзянаў насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта, дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным прымяненнем фізычнай сілы, спецсродкаў і зброі.

Упершыню ў гісторыі Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў былі ўжытыя гумавыя кулі і вадамёты. Асабліва вялікая колькасць пашкоджанняў была атрыманая ад выкарыстання шумавых гранат.

У сваёй заяве ад 10 жніўня 2020 года беларуская праваабарончая супольнасць асудзіла дзеянні праваахоўных органаў і ўсклала ўсю адказнасць за тое, што адбылося 9 і 10 жніўня, на ўлады Рэспублікі Беларусь.

Таксама лічым неабходным адзначыць, што дэманстрантамі не здзяйсняліся дзеянні, якія ахопліваюцца дыспазіцыяй артыкула 293 Крымінальнага кодэкса, і адпаведна не могуць кваліфікавацца як масавыя беспарадкі. Удзельнікі пратэстаў не здзяйснялі падпалаў, пагромаў, не знішчалі маёмасць і не аказвалі ўзброенага супраціву праваахоўным органам.

Асобныя выпадкі гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі з боку дэманстрантаў патрабуюць асобнай прававой кваліфікацыі, з улікам кантэксту і абставінаў ужывання гвалту, у тым ліку ў кантэксце самаабароны ад заведама непрапарцыйных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі.

Мы ацэньваем пераслед Канстанціна Свідуновіча, Сяргея Канановіча, Сяргея Перфільева, Лідзіі Коршун, Данілы Ганчарова, Андрэя Мацука, Аляксандра Лапуха, Сімана Канцэвіча, Філіпа Канцэвіча, Мікалая Малюты, Андрэя Грышчука, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.

У сувязі з гэтым мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Канстанціна Свідуновіча, Сяргея Канановіча, Сяргея Пярфільева, Лідзію Коршун, Данілу Ганчарова, Андрэя Мацука, Аляксандра Лапуха, Сімана Канцэвіча, Філіпа Канцэвіча, Мікалая Малюту, Андрэя Грышчукаі спыніць іх крымінальны пераслед.

  2. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзянаў, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянаў краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

РГА "Прававая ініцыятыва”;

"Ініцыятыва FORB";

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман Канстанта";

Беларускі ПЭН-цэнтр;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

See more news

Беларускі ПЭН пратэстуе супраць пераследу ўдзельнікаў святкавання Дня Волі
09 July 2024, 8:45 AM
Беларускі ПЭН пратэстуе супраць пераследу ўдзельнікаў святкавання Дня Волі
Беларускі ПЭН выказвае пратэст і звяртае ўвагу міжнароднай супольнасці на новы кірунак рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі – пераслед за ўдзел у святкаванні Дня Волі.
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Дар'я Заяц і іншыя)
09 July 2024, 7:40 AM
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Дар'я Заяц і іншыя)
Патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Дзмітрыя Пузікава, Дзяніса Семяніхіна, Дар’ю Заяц, Валерыю Драгун, Алену Карпенку, Андрэя Каралёва, Антона Пугача, Алену Дуброўскую, Івана Дзярновіча, Аляксандра Захарчыка, Юрыя Юрчука, Таццяну Макееву, Руслана Зголіча, Дзмітрыя Сіўко, Аляксандра Цюпу, Івана Мікшу, Аляксандра Сырыцу і спыніць крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ірына Клязовіч і іншыя)
09 July 2024, 7:29 AM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ірына Клязовіч і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Ірына Клязовіч, Марыну Гацуру, Віктара Нікіфарава, Надзею Лескавец, Ірыну Погодаеву, Глеба Дудко, Жанну Дашкевіч, Іллю Гумбара.
Заява аб прызнанні Анджэя Юхневіча палітычным зняволеным
25 June 2024, 12:27 PM
Заява аб прызнанні Анджэя Юхневіча палітычным зняволеным
Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, выказваем свой пратэст з нагоды палітычнага пераследу і арышту Анджэя Юхневіча.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці