«60-гадовы нобэлеўскі ляўрэат у клетцы ў кайданках». Як сусьветныя СМІ пішуць пра «суд» над Бяляцкім і паплечнікамі

09 студзеня 2023, 12:27
«60-гадовы нобэлеўскі ляўрэат у клетцы ў кайданках». Як сусьветныя СМІ пішуць пра «суд» над Бяляцкім і паплечнікамі

Крыніца: Радыё Свабода

Тэма Беларусі вярнулася ў топы сусьветных СМІ.

На галоўных старонках вядучых сусьветных СМІ — фатаздымкі з судовай залі ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна», ягонага намесьніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімера Лабковіча.

«У кайданках сядзеў у клетцы»

«Рэжым Аляксандра Лукашэнкі жорстка распраўляецца з апазыцыяй», — так піша амэрыканскае выданьне Politico пра суд у Менску над беларускім ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім «праз абвінавачаньне ў фінансаваньні пратэстаў супраць аўтарытарнай улады краіны».

Выданьне адзначае, што «судовы працэс зьяўляецца часткай маштабных рэпрэсій супраць апазыцыі» з боку ўраду Аляксандра Лукашэнкі. Politico апісвае, як «60-гадовы праваабаронца ў кайданках сядзеў у клетцы ў залі суду разам з двума іншымі абвінавачанымі ў атачэньні супрацоўнікаў міліцыі. І цытуе твіт Сьвятланы Ціханоўскай, якую саму чакае завочны суд 17 студзеня:

«Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру і нацыянальны герой Беларусі Алесь Бяляцкі, напэўна, вельмі небясьпечны для рэжыму — яны правялі 120 ператрусаў і сабралі 300 тамоў матэрыялаў, гэта новы рэкорд для палітычнай справы. Але ён небясьпечны толькі для злачынцаў, якія забралі ўладу ў нашага народу».

«Не саступіў ні на сантымэтар у сваёй барацьбе за правы чалавека»

BBС нагадвае, што Бяляцкага арыштавалі ў 2021 годзе пасьля масавых вулічных пратэстаў супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, і яму пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі. Мэдыя цытуе беларускую журналістку Ганну Любакову, якая гаворыць пра тое, што праваабарончы цэнтар «Вясна» стаў мішэньню ўладаў у Менску за тое, што дапамагаў ахвярам рэпрэсій аплачваць штрафы і адвакатаў, а сам Бяляцкі быў «тварам арганізацыі».

ВВС таксама нагадвае заяву старшыні Нарвэскага Нобэлеўскага камітэту Бэрыт Райс-Андэрсэн падчас уручэньня прэміі 2022 году, што «ўлады неаднаразова імкнуліся прымусіць замаўчаць» Алеся Бяляцкага, але, «нягледзячы на велізарныя асабістыя цяжкасьці, спадар Бяляцкі не саступіў ні на сантымэтар у сваёй барацьбе за правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі».

«Быў сярод людзей, якія найбольш спрычыніліся да стварэньня беларускага дэмакратычнага руху»

Італьянскае выданьне Il Post падрабязна расказвае пра Алеся Бяляцкага і заснаваны ім у 1996 годзе праваабарончы цэнтар «Вясна» для аказаньня фінансавай і юрыдычнай дапамогі беларускім палітвязьням і іхным сем’ям.

«Ён быў сярод людзей, якія найбольш спрычыніліся да стварэньня і падтрыманьня беларускага дэмакратычнага руху з 1980-х гадоў... Бяляцкі ўжо сядзеў у турме з 2011-га па 2014 год па абвінавачаньнях ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, якія ён заўсёды адмаўляў і якія, як і цяперашнія, лічацца палітычна матываванымі», — піша Il Post.​

«Палітычны працэс над нобэлеўскім ляўрэатам, які ня мае нічога агульнага з правам»

The Washington Post цытуе юрыста «Вясны» Паўла Сапелку, які кажа, што «гэта палітычны працэс над нобэлеўскім ляўрэатам, які ня мае нічога агульнага з правам», а таксама прэсавага сакратара ААН, які перадае рэакцыю Антонію Гутэрыша пра «вельмі трывожнае разьвіцьцё падзей і яшчэ адзін прыклад звужэньня прасторы, якую мы назіраем у многіх краінах для праваабаронцаў і абаронцаў».​

«Фальшывы суд»

YahooNews у публікацыі пра суд дадае кантэксту, адзначаючы, што «з дапамогай расейскага лідэра Ўладзіміра Пуціна Лукашэнка расправіўся з апазыцыйным рухам, саджаючы сваіх крытыкаў у турму або высылаючы іх у эміграцыю». Партал цытуе чацьвёртага абвінавачанага, Зьмітра Салаўёва, якога судзяць завочна пасьля таго, як ён уцёк у суседнюю Польшчу, нягледзячы на падпіску аб нявыезьдзе:

«Я не давяраю гэтаму суду і таму, што ў ім адбудзецца... Гэта фальшывы суд... У Беларусі няма ані закону, ані прававой дзяржавы. Працэс цалкам кантралюецца бандыцкай уладай».

Тэлеканал Al Jazeera ў паведамленьні пра суд цытуе заяву праваабарончага цэнтру «Вясна» пра тое, «абвінавачаньні ў адрас нашых калег зьвязаныя зь іх праваабарончай дзейнасьцю, аказаньнем праваабарончым цэнтрам „Вясна“ дапамогі ахвярам палітычна матываванага перасьледу».

Партугальскі партал G7 зьмяшчае фота Алеся Бяляцкага і ягонай жонкі Натальлі Пінчук адразу пасьля вызваленьня з-за кратаў у 2014 годзе як ілюстрацыю да цяперашняга суду над нобэлеўскім ляўрэатам.

Глядзiце таксама

Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
11 кастрычніка 2024, 11:54
Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
Фонд Дамоў правоў чалавека зладзіў фотаконкурс партрэтаў жанчынаў-праваабаронцаў. Ад Беларускага дому правоў чалавека ў ім узяла ўдзел Таццяна Нядбай.
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
02 жніўня 2024, 09:27
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
Чацвёртага жніўня адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны Алесь Бяляцкі.
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
25 чэрвеня 2024, 11:47
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Леаніда Судаленкі.
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
27 мая 2024, 11:58
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
"Вясна" падрыхтавала чарговы дайджэст аб пераследзе праваабаронцаў на постсавецкай прасторы і набольш значных парушэннях правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці