Адбылася цырымонія ўручэння БАЖ Сусветнай прэміі ЮНЭСКА імя Гільерма Кано за ўнёсак у свабоду прэсы

03 мая 2022, 09:13
Адбылася цырымонія ўручэння БАЖ Сусветнай прэміі ЮНЭСКА імя Гільерма Кано за ўнёсак у свабоду прэсы

Адбылася цырымонія ўручэння Беларускай асацыяцыі журналістаў Сусветнай прэміі ЮНЭСКА / Гільерма Кано за ўнёсак у свабоду прэсы. Прэмію для арганізацыі атрымліваў старшыня Андрэй Бастунец.

Цырымонія прайшла ва Уругваі.

Беларуская асацыяцыя журналістаў сёлета стала лаўрэатам Сусветнай прэміі ЮНЭСКА / Гільерма Кано за ўнёсак у свабоду прэсы. 

Старшыня арганізацыі Андрэй Бастунец падчас цырымоніі ўручэння прэміі выказаў падзяку ўсім журналістам, якія працягваюць працаваць у Беларусі і для Беларусі. Вось вытрымка з яго прамовы падчас урачыстай цырымоніі:

"Беларуская асацыяцыя журналістаў была створаная ў 1995 годзе як рэакцыя на рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі.  Маніторынг парушэнняў правоў журналістаў, абарона свабоды выказвання, садзейнічанне распаўсюджванню праўдзівай інфармацыі — асноўныя задачы асацыяцыі. БАЖ быў і застаецца адной з найбольш вядомых арганізацый у Беларусі, яго дзейнасць была адзначана і многімі міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку Еўрапарламентам (прэмія Сахарава за свабоду думкі 2004 г.).

За апошнія 2 гады БАЖ зафіксаваў больш за 1 000 выпадкаў адвольных затрыманняў, збіцця, арыштаў, штрафаў, крымінальнага пераследу журналістаў у Беларусі. Цяпер за кратамі знаходзяцца 24 нашых калегі.

Многія журналісты і супрацоўнікі БАЖ былі вымушаны пакінуць сваю краіну пад пагрозай рэпрэсій. Некаторым прыйшлося зрабіць гэта двойчы і нават тройчы — пасля нападу Расіі на Украіну, куды яны пераехалі першапачаткова. Аднак яны працягваюць сваю працу. Як працягвае сваю працу і Беларуская асацыяцыя журналістаў, як бы ёй не перашкаджалі. БАЖ для нас — гэта не запіс у рэесце юрыдычных асоб, які вядзе міністэрства юстыцыі. БАЖ — гэта супольнасць прафесіяналаў, аб'яднаных усведамленнем сваёй місіі: даносіць праўдзівую інфармацыю да грамадства і пашыраць прастору свабоднага слова ў краіне.

Гэтую прэмію БАЖ расцэньвае як падтрымку ўсёй незалежнай журналісцкай супольнасці Беларусі. І спадзяецца, што яна зможа прыцягнуць увагу да пагаршэння сітуацыі са свабодай СМІ ў краіне, якое працягваецца, акажа ўплыў на змяненне гэтай сітуацыі да лепшага, на лёс тых журналістаў, якія цяпер у Беларусі знаходзяцца за кратамі".

Канферэнцыя ЮНЕСКА да Сусветнага дня свабоды прэсы пад агульнай тэмай «Журналістыка ў лічбавай аблозе» праходзіць ва Уругваі. 

Адкрываючы канферэнцыю, генеральны дырэктар ЮНЕСКА Одры Азуле (Audrey Azoulay) адзначыла, што «гвалт у дачыненні да журналістаў таксама з'яўляецца гвалтоўным нападам на свабоду грамадства», і падкрэсліла важнасць пошуку спосабаў абароны свабоднай і бяспечнай журналістыкі.

«Ніколі інфармацыя не была такой даступнай, ніколі расследаванні журналістаў не мелі такіх важных вынікаў, але, магчыма, ніколі раней яны не былі такімі схаванымі і нават заглушанымі», — сказала Одры Азуле.

«Калі дадзеныя з'яўляюцца новай валютай, узнікае ілюзія, што ўсё павінна быць бясплатным з катастрафічнымі вынікамі для эканамічнай жыццяздольнасці СМІ», — дадала яна, патлумачыўшы, што ўсяго за пяць гадоў даходы ад рэкламы ў друкаваных выданнях скараціліся напалову ва ўсім свеце.

Незалежная і праўдзівая інфармацыя, «апора дэмакратыі», паводле слоў Азуле, перажывае самыя змрочныя часы з павелічэннем анлайн-пагроз і запалохванняў журналістаў, асабліва жанчын.

Агулам 8884 журналісты загінулі толькі за тое, што выконвалі сваю працу ў перыяд з 2012 па 2021 год, і амаль у дзевяці з дзесяці выпадкаў гэтыя забойствы застаюцца нераскрытымі, сказала генеральны дырэктар ЮНЕСКА.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш адзначыў у сваім выступе, што «тэхналогіі стварылі новыя каналы дэманстрацыі сілы і злоўжыванняў», — папярэдзіў ён. Але «без свабоды прэсы няма сапраўднай дэмакратыі».

— Уручаючы прэмію БАЖ, мы падтрымліваем усіх журналістаў ва ўсім свеце, якія крытыкуюць, выступаюць супраць і выкрываюць аўтарытарных палітыкаў і рэжымы, перадаюць праўдзівую інфармацыю і прасоўваюць свабоду выказвання меркаванняў. Сёння мы вітаем і хвалім іх. Мы знаходзім спосаб сказаць: мы з вамі і цэнім вашу мужнасць, — адзначыў старшыня міжнароднага журы прэміі, заснавальнік і дырэктар албанскай медыяарганізацыі Альфрэд Лэла.

Глядзiце таксама

«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
06 мая 2025, 09:20
«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
Праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ «Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні II».
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
06 мая 2025, 09:01
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
Бюро дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю 30 красавіка выступілі з заявай з нагоды галадоўкі палітзняволенай Вікторыі Кульшы.
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
30 красавіка 2025, 12:53
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
Учора, 29 красавіка 2025 года, Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе. Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
24 красавіка 2025, 14:33
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
Кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ў межах чацвёртага цыклу УПА.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці