БХК звярнуўся да спецдакладчыкаў ААН па прычыне прызнання іх рэсурсаў экстрэмісцкімі матэрыяламі

25 жніўня 2024, 10:12
БХК звярнуўся да спецдакладчыкаў ААН па прычыне прызнання іх рэсурсаў экстрэмісцкімі матэрыяламі

Юрысты Беларускага Хельскінскага камітэта звярнуліся да спецыяльных дакладчыкаў ААН па пытаннях аб свабодзе меркаванняў і іх вольным выказванні, становішчы праваабаронцаў і па сітуацыі ў Беларусі з інфармацыяй аб прызнанні рэсурсаў правабарончай арганізацыі "экстрэмісцкімі матэрыяламі".

Рашэннем Суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 7 чэрвеня 2024 года, які прайшоў без папярэдняга паведамлення і ўдзелу прадстаўнікоў арганізацыі, "экстрэмісцкімі" былі прызнаныя інтэрнэт-рэсурсы адной з найстарэйшых праваабарончых арганізацый – БХК, уключаючы старонку ў Facebook "Беларускі Хельсінкскі Камітэт. Правы чалавека ў Беларусі " і афіцыйны сайт арганізацыі.

Праваабаронцы звярнулі ўвагу, што прызнанне рэсурсаў БХК экстрэмісцкімі матэрыяламі не толькі ўскладняе дзейнасць самой арганізацыі, але і ставіць пад пагрозу бяспеку іншых анлайн-платформаў і прыватных асоб, якія ўзаемадзейнічаюць з гэтымі матэрыяламі.

Патрэбна адзначыць, што шырокія і расплывістыя фармулёўкі беларускага анты-экстрэмісцкага заканадаўства дазваляюць уладам Беларусі выкарыстоўваць яго для палітычных рэпрэсій, фактычна забараняючы любыя формы ўзаемадзеяння з матэрыяламі БХК. Напрыклад, падпіска на старонку БХК у Facebook, наяўнасць скрыншотаў нашых публікацый або іх перасылка ў асабістых або групавых чатах могуць разглядацца як парушэнне закона і цягнуць за сабой адміністрацыйную адказнасць.

У сваім звароце правабаронцы таксама падкрэсліваюць наступнае:

“Гэтае рашэнне суда парушае міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека, адлюстраваныя ў Дэкларацыі аб праве і абавязкі асобных асоб, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды (Дэкларацыя аб праваабаронцах), а таксама права кожнага чалавека на свабоду выказвання меркаванняў, уключаючы свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усякага роду інфармацыю і ідэі, замацаванае ў артыкуле 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах”.

Арыгінальная публікацыя на сайце БХК

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 студзеня 2026, 14:12
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 студзеня 2026, 14:05
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці