Дэпутаты парламентаў Германіі, Ірландыі і Вялікабрытаніі сталі «хроснымі бацькамі» Яніны Малаш, Уладзіміра Няпомняшчых і Аляксандра Рэзніка

21 лістапада 2022, 11:39
Дэпутаты парламентаў Германіі, Ірландыі і Вялікабрытаніі сталі «хроснымі бацькамі» Яніны Малаш, Уладзіміра Няпомняшчых і Аляксандра Рэзніка

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou пачатай нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй «Ліберэка», парламентарыі Габрыэла Хайнрых (Бундэстаг Германіі, Сацыял-дэмакратычная партыя), Бары Уорд (Ірландыя, Seanad Éireann, Fine Gael) і Біл Эстэрсан (Вялікабрытанія, Палата абшчын, Лейбарысцкая партыя) сталі сімвалічнымі хроснымі бацькамі беларускіх палітвязняў.

 Gabriela Heinrich

Габрыэла Хайнрых

Яніна Малаш, актывістка Свабоднага прафсаюзу металістаў, была арыштаваная 19 красавіка 2022 года і абвінавачваецца па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Габрыэла Хайнрых, дэпутат нямецкага Бундэстага, узяла на сябе хроснае бацькоўства над Янінай Малаш:

«Мінулі два гады з фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, а ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі. Прадстаўнікі апазіцыі, прафсаюзныя актывісты і праваабаронцы па-ранейшаму знаходзяцца пад пагрозай адвольнага арышту, а арганізацыі грамадзянскай супольнасці зазнаюць вялікі ціск. Для людзей у Беларусі арышт не з'яўляецца нечым незвычайным: прафсаюзныя лідэры, якія адкрыта крытыкуюць беларускі рэжым, неаднаразова станавіліся аб'ектам палітычна матываваных арыштаў.Я заклікаю Аляксандра Лукашэнку вызваліць усіх палітычных зняволеных! Рэпрэсіі ў краіне павінны нарэшце скончыцца».

 Barry Ward

Бары Уорд

Уладзімір Няпомняшчых– ветэран апазіцыі, быў затрыманы 23 снежня 2020 года. 7 красавіка 2021 года ён быў прыгавораны да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі за публічную абразу пракурора (арт. 369, «Знявага прадстаўніка ўлады»).

Бары Уорд стаў сімвалічным хросным бацькам Уладзіміра Няпомняшчых:

«Я думаю, што вельмі важна трымаць  пераслед дэмакратычных актывістаў у Беларусі на парадку дня краінаў Еўразвязу. Сотні людзей дагэтуль сядзяць у беларускіх турмах за рэалізацыю свайго права на свабоду слова праз пратэст, і важна, каб палітыкі на міжнародным узроўні прадэманстравалі сваю прыхільнасць падтрымцы пратэстуючых і тых, хто супрацьстаіць аўтарытарызму.Я рады «ўсынавіць» Уладзіміра Няпомняшчых, каб паказаць сваю салідарнасць з ягонай справай і справай усіх беларусаў супраць нелегітымнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, і я заклікаю ўсіх парламентарыяў свету зрабіць тое самае».

 Bill Esterson

Біл Эстэрсан

Аляксандр Рэзнік быў арыштаваны 29 кастрычніка 2020 года і прыгавораны 19 ліпеня 2021 года да васьмі гадоў пазбаўлення волі па артыкуле 293 («Удзел у масавых беспарадках»).

Біл Эстэрсан, сябра Палаты грамад, узяў на сябе хроснае бацькоўства над Аляксандрам Рэзнікам:

«Я падтрымліваю вас, Аляксандр. Каб рэалізаваць сваё права на свабоду сходаў і слова, Аляксандр Рэзнік быў арыштаваны і заключаны ў турму – як і многія іншыя. Пратэстоўцы ў Беларусі патрабуюць таго, што мы часта ўспрымаем як належнае: правоў чалавека і грамадзянскіх правоў, а таксама свабодных выбараў.Я цалкам падтрымліваю гэтыя патрабаванні, падтрымліваю Аляксандра Рэзніка і заклікаю беларускія ўлады вызваліць яго!»

Арыгінал артыкула (на ангельскай мове) на сайце "Ліберэка"

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Глядзiце таксама

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 кастрычніка 2024, 12:41
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 верасня 2024, 09:51
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 верасня 2024, 15:30
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 верасня 2024, 16:40
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці