«Калі рэпрэсіі ўзмацняюцца, увесь свет павінен быць разам з народам Беларусі»

19 жніўня 2021, 14:44
«Калі рэпрэсіі ўзмацняюцца, увесь свет павінен быць разам з народам Беларусі»

Праваабарончыя арганізацыі з розных краін, сярод якіх – Міжнародны ПЭН, ПЭН-Амерыка, Артыкул 19, Х’юман Райтс Вотч і іншыя, выказаліся ў падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, якая трапіла пад «зачыстку» ўладаў.


Міжнародная супольнасць павінна тэрмінова праявіць салідарнасць з усімі беларускімі асобамі і арганізацыямі, якія змагаюцца за фундаментальныя правы чалавека, часта – занадта высокай цаной: іх уласнага жыцця і сродкаў да існавання. Павелічэнне рэпрэсій трэба сустрэць узмоцненым міжнародным ціскам на адміністрацыю Лукашэнкі, каб тыя змянілі курс і пачалі паважаць правы чалавека.

Мы, ніжэйпадпісаныя арганізацыі, рашуча асуджаем тое, як імкліва ўзмацняюцца рэпрэсіі супраць беларускай грамадзянскай супольнасці; як беларускія ўлады ўсё больш нахабна злоўжываюць правам беларускага народа на свабоду выказвання і інфармацыі.

Мы заклікаем чыноўнікаў Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе і Арганізацыі Аб'яднаных Нацый актыўней выкарыстоўваць дыпламатычныя і эканамічныя рычагі для ціску на беларускія ўлады, каб яны паважалі права беларускага народа на свабоду выказвання і інфармацыі, у тым ліку свабоду прэсы і культурніцкія правы.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года ўлады пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі затрымалі дзясяткі тысяч мірных пратэстоўцаў. Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), улады таксама заблакавалі больш за 100 навінавых сайтаў і спынілі выхад друкаваных выданняў.

На сённяшні дзень БАЖ зафіксаваў арышты 497 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ; 29 да гэтага часу пад вартай. Таксама было зафіксавана 68 выпадкаў фізічнага гвалту да журналістаў. У нядаўнім дакладзе «Рэпарцёраў без межаў» і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў апісваюцца сістэматычныя рэпрэсіі ўрада, накіраваныя на тое, каб змусіць журналістаў замаўчаць.

Беларускі ПЭН-цэнтр зафіксаваў 621 выпадак парушэння культурных правоў і парушэнняў правоў чалавека ў дачыненні да работнікаў культуры са студзеня па чэрвень 2021 г. Зусім нядаўна беларускі гурт фэнтэзі-фолк музыкі Irdorath быў затрыманы за выступленні падчас дэманстрацый у 2020 годзе. Сёння з 600 (і болей) палітвязняў 39 чалавек з’яўляюцца работнікамі культуры.

За апошні месяц ціск уладаў на беларускую грамадзянскую супольнасць рэзка ўзмацніўся. У сярэдзіне ліпеня беларускія сілы бяспекі правялі больш за дзясятак рэйдаў па незалежных СМІ, праваабарончых арганізацыях і аналітычных цэнтрах. Зусім нядаўна, 18 жніўня, былі праведзены ператрусы ў кватэрах некалькіх супрацоўнікаў незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, а шэраг іх супрацоўнікаў былі ўзяты пад варту для допыту. Улады таксама распачалі судовыя справы аб ліквідацыі дзясяткаў арганізацый, якія займаюцца шырокім спектрам пытанняў, пачынаючы ад свабоды выказвання меркаванняў і заканчваючы правамі інвалідаў ды аказання дапамогі пажылым грамадзянам.

9 жніўня Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Беларускі ПЭН-цэнтр, адну з найбольш вядомых арганізацый, якая абараняла свабоду слова і культурныя правы, прэзідэнтам якой з'яўляецца лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч.

27 жніўня ў Вярхоўным судзе Беларусі адбудзецца паседжанне аб ліквідацыі іншай значнай арганізацыі, абаронцы свабоды выказвання меркавання - БАЖ. Больш за 25 гадоў ГА "БАЖ" і яе члены з больш чым 1300 супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі спрыялі свабодзе выказвання меркавання і незалежнай журналістыцы ў Беларусі дзеля рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных і культурных правоў.

[…]

Тое, што ўлады выкарыстоўваюць суды, каб раздушыць сваіх крытыкаў, - цынічна, але не дзіўна: у леташняй справаздачы Анаіс Марын, спецдакладчыка ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі, падкрэсліваецца, што «амаль тры дзесяцігоддзі Беларусь не забяспечвала незалежнасць судовай сістэмы. Гэта азначае, што вяршэнства права – не гарантаванае, а правы чалавека – не абароненыя».

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адкрыта прызнаў, што «ідзе зачыстка».

Гэтымі крокамі беларускія ўлады сур’ёзна абмяжоўваюць грамадзянскую прастору, змушаюць крытыкаў маўчаць, адмаўляюць беларускаму народу ў дэмакратыі, у доступе да надзейнай інфармацыі аб парушэннях правоў чалавека.

Мы заклікаем беларускія ўлады спыніць вынішчэнне грамадзянскай супольнасці і неадкладна адмяніць роспуск некамерцыйных арганізацый, бо яны адыгрываюць істотную ролю ў магчымасці жыхароў Беларусі ажыццяўляць свае грамадзянскія, культурныя, эканамічныя і палітычныя правы.

Акрамя таго, мы паўтараем наша патрабаванне аб безумоўным, неадкладным вызваленні ўсіх затрыманых журналістаў, актывістаў, праваабаронцаў, а таксама аб спыненні ўсіх палітычна матываваных пераследаў, затрыманняў і нападаў.

На гэтым крытычным этапе міжнародная супольнасць павінна тэрмінова праявіць салідарнасць з усімі беларускімі асобамі і арганізацыямі, якія змагаюцца за фундаментальныя правы чалавека, часта цаной іх уласнага жыцця і сродкаў да існавання.

Адпаведна, мы заклікаем міжнародную супольнасць:

  • Асудзіць узмацненне ціску беларускіх уладаў на грамадзянскую супольнасць і заклікаць спыніць усе судовыя справы супраць арганізацый грамадзянскай супольнасці, актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў.

  • Заклікаць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх зняволеных журналістаў, актывістаў, работнікаў культуры і праваабаронцаў, а таксама ўсіх іншых, затрыманых за рэалізацыю сваіх правоў.

  • Забяспечыць, каб іх дыпламатычныя прадстаўнікі ў Беларусі кантралявалі судовыя справы супраць арганізацый грамадзянскай супольнасці, актывістаў, журналістаў, работнікаў культуры і праваабаронцаў.

  • Прыцягнуць да адказнасці беларускіх палітыкаў, сілавікоў і прыватныя, замежныя і дзяржаўныя структуры, якія нясуць адказнасць за злоўжыванні, праз мэтанакіраваныя санкцыі і падтрымку міжнародных намаганняў па дакументаванні і зборы доказаў парушэнняў правоў, у тым ліку з мэтай магчымага крымінальнага расследавання і крымінальнага пераследу.

  • Прадэманстраваць цвёрдую падтрымку дэмакратычных памкненняў беларусаў і забяспечыць экстраныя візы, бяспечны праход мяжы, а таксама прытулак і гуманітарную дапамогу для беларускіх журналістаў, работнікаў сродкаў масавай інфармацыі, работнікаў культуры і іншых актывістаў і дысідэнтаў, якія ратуюцца ад пераследу за сваі выказванні.

  • Аказвайце прамую, доўгатэрміновую практычную падтрымку ўсім беларускім арганізацыям, работнікам СМІ, дзеячам культуры і асобам, якія імкнуцца адстойваць свае асноўныя правы ў такіх складаных умовах.

Арганізацыі, якія падпісалі заяву:

  1. IFEX

  2. ARTICLE 19

  3. European Centre for Press Media Freedom (ECPMF)

  4. European Federation of Journalists (EFJ)

  5. Free Press Unlimited

  6. Human Rights Watch

  7. Index on Censorship

  8. International Media Support (IMS)

  9. International Press Institute (IPI)

  10. PEN America

  11. PEN International

  12. South East Europe Media Organisation (SEEMO)

Арыгінал заявы (на англійскай мове).

Пераклад на беларускую мову - БДПЧ

Глядзiце таксама

«Репортеры без границ» призывают европейские страны увеличить поддержку белорусских СМИ в изгнании
15 красавіка 2024, 12:41
«Репортеры без границ» призывают европейские страны увеличить поддержку белорусских СМИ в изгнании
Белорусские журналисты, оказавшиеся в изгнании в Европе, сталкиваются с экономическими проблемами, которые угрожают выживанию их СМИ, говорится в докладе аналитического центра для профессионалов СМИ The Fix, и созданного организацией «Репортеры без границ» (RSF) фонда поддержки журналистики в изгнании JX Fund.
КПЧ ААН зарэгістраваў індывідуальны зварот супраць Беларусі экс-палітвязня Змітра Фурманава
15 красавіка 2024, 11:23
КПЧ ААН зарэгістраваў індывідуальны зварот супраць Беларусі экс-палітвязня Змітра Фурманава
Былы палітзняволены Зміцер Фурманаў падаў індывідуальны зварот супраць Беларусі ў Камітэт па правах чалавека ААН.
Прадстаўнікі журналісцкіх арганізацый Афрыкі запатрабавалі вызвалення беларускіх калег
15 красавіка 2024, 11:05
Прадстаўнікі журналісцкіх арганізацый Афрыкі запатрабавалі вызвалення беларускіх калег
Прадстаўнікі кантынентальнай сеткі AFEX па свабодзе слова і правах медыя ў Афрыцы далучыліся да Марафону салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі.
Працягнуты мандат Спэцыяльнага дакладчыка аб стане правоў чалавека ў Беларусі і створаны ворган рассьледаваньня парушэньняў правоў чалавека
10 красавіка 2024, 08:52
Працягнуты мандат Спэцыяльнага дакладчыка аб стане правоў чалавека ў Беларусі і створаны ворган рассьледаваньня парушэньняў правоў чалавека
Рада па правах чалавека (РПЧ) ААН 4 красавіка на пасяджэнні 55-й сесіі ў Жэневе прыняла рэзалюцыю, якой працягнуа мандат Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці