Міжнародны ПЭН патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення філосафа Уладзіміра Мацкевіча

16 лютага 2022, 09:28
Міжнародны ПЭН патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення філосафа Уладзіміра Мацкевіча

Вядомы філосаф Уладзімір Мацкевіч трымае галадоўку з 4 лютага 2022 года ў знак пратэсту супраць свайго затрымання і з патрабаваннем прызначыць дату суда. 15 лютага ён абвясціў сухую галадоўку.

Сябра Беларускага ПЭНа, вядомы філосаф Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца ў зняволенні з 4 жніўня 2021 года. Яму прад’яўленае абвінавачванне ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, па артыкуле 342 (1) Крымінальнага кодэкса Беларусі. У выпадку асуджэння яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Дата судовага пасяджэння яшчэ не прызначаная.

Міжнародны ПЭН-клуб лічыць, што Уладзімір Мацкевіч падвяргаецца пераследу за свае погляды і публікацыі, якія крытыкуюць беларускія ўлады. ПЭН-клуб заклікае да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення і зняцця ўсіх абвінавачванняў супраць яго.

Заклік да дзеяння: 

Калі ласка, накіруйце звароты да беларускіх уладаў з заклікам:

  • неадкладна і безумоўна вызваліць Уладзіміра Мацкевіча і зняць з яго ўсе абвінавачванні;

  • да яго вызвалення забяспечыць захаванне ўсіх правоў і свабод чалавека, якімі валодае Уладзімір Мацкевіч, уключаючы забарону на катаванні і бесчалавечнае або прыніжаючае годнасць абыходжанне ў сувязі з галадоўкай, а таксама яго права на медыцынскую дапамогу;

  • выконваць свае міжнародныя абавязкі ў галіне правоў чалавека і адстойваць правы на свабоду выказвання меркаванняў, асацыяцый і мірных сходаў.

Накіроўвайце звароты на адрасы:

Андрэй Швед

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь

Адрас: вул. Інтэрнацыянальная 22, 220030 Мінск, Беларусь

info@prokuratura.gov.by

Уладзімір Макей

Міністр замежных спраў

Адрас: вул. Леніна, 19, Мінск 220030, Беларусь

mail@mfa.gov.by

Адпраўляйце копіі зваротаў у амбасаду Беларусі ў вашай краіне. Адрасы пасольстваў можна знайсці тут.

Калі ласка, звяртайцеся ў Міністэрствы замежных спраў і да дыпламатычных прадстаўнікоў Беларусі ў сваіх краінах, заклікаючы іх падняць справу Уладзіміра Мацкевіча на двухбаковым узроўні.

*** Калі ласка, адпраўляйце звароты неадкладна ***

Арыгінал заявы па спасылцы.

Глядзiце таксама

«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
06 мая 2025, 09:20
«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
Праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ «Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні II».
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
06 мая 2025, 09:01
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
Бюро дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю 30 красавіка выступілі з заявай з нагоды галадоўкі палітзняволенай Вікторыі Кульшы.
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
30 красавіка 2025, 12:53
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
Учора, 29 красавіка 2025 года, Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе. Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
24 красавіка 2025, 14:33
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
Кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ў межах чацвёртага цыклу УПА.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці