Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі заклікалі Савет па правах чалавека падтрымаць працягненне мандата Спецдакладчыка па Беларусі

23 чэрвеня 2021, 10:57
Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі заклікалі Савет па правах чалавека падтрымаць працягненне мандата Спецдакладчыка па Беларусі

21 чэрвеня ў Жэневе распачалася 47-ая сесія Савета па правах чалавека ААН, якая працягнецца да 9 ліпеня.

Падчас гэтай сесіі будзе ўздымацца і пытанне Беларусі: запланаваны выступ Спецдакладчыка па пытанні аб палажэнні ў вобласці правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын, дзе яна прадставіць свой даклад, адбудзецца інтарактыўны дыялог, а таксама будзе прынятая рэзалюцыя па Беларусі і вырашана пытанне пра працягненне мандату Спецдакладчыка.

Напярэдадні 47-ай сесіі, 35 міжнародных і беларускіх праваабрончых арганізацый накіравалі сумесны ліст прадстаўнікам дзяржаваў-удзельніц з заклікам падтрымаць падаўжэнне мандату Спецдакладчыка па Беларусі.

“У сувязі з далейшым паглыбленнем крызіса з правамі чалавека ў Беларусі, калі пераслед іншадумцаў набыў масавы характар, у турмах знаходзяцца сотні палітвязняў, а органы МУС працягваюць катаванні і іншыя бесчалавечныя віды абыходжання, - мандат спецдакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека набывае надзвычай важны характар.

Таму мы спадзяемся, што на 47 сесіі Савета па правах чалавека ААН гэты мандат будзе працягнуты”, - адзначыў намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Падчас адкрыцця сесіі Вярхоўны камісар ААН Мішэль Бачалет заявіла, што сітуацыя ў Беларусі працягвае пагаршацца, што суправаджаецца жорсткімі абмежаваннямі грамадзянскай прасторы, уключаючы правы на свабоду выказвання меркаванняў, мірных сходаў і асацыяцый; рэйдамі супраць грамадзянскай супольнасці і незалежных сродкаў масавай інфармацыі; і судовым пераследам праваабаронцаў і журналістаў.

“Мы па-ранейшаму атрымліваем шматлікія паведамленні аб адвольных арыштах і затрыманнях, катаваннях і жорсткім абыходжанні.  У цяперашні час мы вывучаем сітуацыю ў Беларусі ў адпаведнасці з рэзалюцыяй 46/20. Я шкадую, што, са свайго боку, урад вырашыў спыніць прысутнасць нашага старэйшага дарадцы па правах чалавека ў Мінску, пасаду, якая забяспечыла важную кропку ўзаемадзеяння і акно для супрацоўніцтва”, - адзначыла Мішэль Бачалет.


Мандат Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі быў заснаваны Саветам па правах чалавека ў сувязі з хваляй масавых арыштаў і рэпрэсіўнымі дзеяннямі, распачатымі праваахоўнымі органамі ў адказ на падзеі, якія адбыліся ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Спецыяльны дакладчык прыступіў да выканання сваіх абавязкаў 1 лістапада 2012 года.

У 2018 годзе на пасаду Спецдакладчыка была абраная Анаіс Марын. Да гэтага на працягу трох двухгадовых тэрмінаў пасаду займаў Міклаш Харасці

Афіцыйны Мінск мандат Спецдакладчыка не прызнае і заклікае Савет ААН па правах чалавека скасаваць яго, паказваючы на ​​яго "несправядлівы і палітызаваны характар". Аднак СПЧ ААН кожны год падаўжае мандат Спецдакладчыка па Беларусі.

Арыгінал артыкула на сайце "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Наталля Сацункевіч: «Наяўнасць палітвязняў у краіне — паказчык сітуацыі з правамі чалавека»
15 верасня 2025, 17:43
Наталля Сацункевіч: «Наяўнасць палітвязняў у краіне — паказчык сітуацыі з правамі чалавека»
"Вясна" пагаварыла з праваабаронцай "Вясны" Наталляй Сацункевіч пра тое, што (не) дае статус палітвязня, ці варта апублічваць факты пераследу і на што гэта ўплывае.
«Гэта працяг рэпрэсій, а не вызваленьне». Чаму палітвязьняў, якіх адпусьцілі з-за кратаў, вывозяць за мяжу
13 верасня 2025, 19:12
«Гэта працяг рэпрэсій, а не вызваленьне». Чаму палітвязьняў, якіх адпусьцілі з-за кратаў, вывозяць за мяжу
Распыталі праваабаронцаў і юрыстаў, чаму для ўладаў важна выціснуць гэтых людзей з Беларусі.
Палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15
08 верасня 2025, 16:53
Палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15
Пра гэта паведаміла ў сацыяльных сетках яго маці.
Роўна 4 гады таму асудзілі Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. З імі няма сувязі больш за 2,5 гады
06 верасня 2025, 10:58
Роўна 4 гады таму асудзілі Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. З імі няма сувязі больш за 2,5 гады
6 верасня 2021 года ў будынку Мінскага раённага суда ў закрытым рэжыме кіраўніцы выбарчага штаба Віктара Бабарыкі Марыі Калеснікавай і адвакату Максіму Знаку агучылі прысуд: 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі адпаведна.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці