У першай палове лістапада, па-ранейшаму, працягваюцца рэпрэсіі супраць праваабаронцаў, актывістаў і праваабарончых арганізацый не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах: іх дзейнасць моцна раздражняе мясцовыя ўлады: лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру за 2023 год пачала галадоўку ў іранскай турме, няма вестак ад украінскага праваабаронцы, зняволенага ў расійскай турме, а асуджанага крымскага праваабаронцу перавялі на строгія ўмовы ўтрымання.
"Вясна" выпусьціла дайджэст навінаў пра сусьветны перасьлед праваабаронцаў.
Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру за 2023 год Наргіз Махамадзі пачала некалькі дзён таму галадоўку ў іранскай турме, дзе яна адбывае пакаранне. Пра гэта паведамілі родныя і прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі за яе вызваленне, паведамляе AFP.
Родныя і прадстаўнікі кампаніі за яе вызваленне паведамляюць, што Махамадзі, якая была асуджаная да 31 года турэмнага зняволення і 154 ударам кнутом, пратэстуе супраць умоваў утрымання ў турме Эвін, а таксама супраць патрабавання іранскіх уладаў, каб жанчыны насілі хіджаб. Якія менавіта патрабаванні яна выставіла, не паведамляецца.
Раней улады Ірану адмовіліся перавесці праваабаронцу з турмы ў шпіталь. Па словах яе мужа Тага Рахмані, турэмныя чыноўнікі праігнаравалі меркаванне турэмнага лекара, які агледзеў Махамадзі, выявіў «крытычны ціск у лёгкіх і дрэнны стан артэрый» і даў рэкамэндацыю перавесці яе для лячэння ў шпіталь.
Нагадаем, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі таксама знаходзіцца ў зняволенні. Нядаўна яго змясцілі ў крытую турму, у яшчэ больш жахлівыя ўмовы ўтрымання.
Родныя і адвакат украінскага праваабаронцы Максіма Буткевіча два месяцы не могуць яго знайсці. Пра гэта Медыязоне распавяла яго маці.
У пачатку вайны Буткевіч пайшоў на фронт і праз некалькі месяцаў трапіў у палон. У сакавіку суд у самаабвешчанай ЛНР прызначыў яму 13 гадоў калоніі.
Расейская прапаганда называла яго "перакананым фашыстам” і "галоўным падрывальнікам рэжымаў" у Казахстане і Беларусі.
Максім Буткевіч, каардынатар і сузаснавальнік праекта “Без межаў”, які выступае супраць мовы варожасці і дапамагае ўкраінскім перасяленцам, вядомы не толькі сярод украінскіх праваабаронцаў. Ён меў зносіны і з беларускімі калегамі-прыязджаў з семінарамі ў Мінск, чытаў лекцыі, дзяліўся экспертызай у міграцыйных пытаннях і раўнапраўі.
Расейская прапаганда называла яго "перакананым фашыстам” і "галоўным падрывальнікам рэжымаў" у Казахстане і Беларусі.
Савецкі раённы суд Казані не стаў абіраць меру стрымання журналістцы "Радыё Свабода” Алсу Курмашавай, затрыманай 18 кастрычніка па крымінальнай справе аб непрадстаўленні дакументаў для ўключэння ў рэестр "замежных агентаў". Следства хадайнічала аб яе арышце, але суддзя Марс Ганееў пакуль толькі падоўжыў тэрмін затрымання.
Рэдактарку татара-башкірскай службы "Радыё Свабода" Алсу Курмашаву затрымалі 18 кастрычніка — па крымінальнай справе аб непрадстаўленні дакументаў, неабходных для ўключэння ў рэестр "замежных агентаў".
Дзяржаўнае агенцтва "Татар-Інфарм" са спасылкай на крыніцы пісала, што, паводле версіі следства, журналістка "праз Інтэрнэт наўмысна вяла мэтанакіраваны збор вайсковых звестак аб дзейнасці Расеі для перадачы інфармацыі замежным крыніцам", а таксама "выкарыстала пры падрыхтоўцы альтэрнатыўных аналітычных матэрыялаў для профільных міжнародных інстанцый і правядзення дыскрэдытуючых Расею інфармацыйных кампаній".
Асуджанага на 14 гадоў пазбаўлення волі крымскага праваабаронцу Сервера Мустафаева перавялі на строгія ўмовы ўтрымання ў Тамбоўскай калоніі № 1. Пра гэта ён паведаміў у лісце актывістам "Letters of Freedom".
Як піша "ОВД-Інфарм", у снежні 2022 года Мустафаева этапавалі ў Тамбоўскую калонію. У траўні стала вядома, што ён пакутуе болямі ў сэрцы, але яму не даюць кансультацыю кардыёлага.
У 2020 годзе фігурантаў другой бахчысарайскай справы "Хізб ут-Тахрыр" Сервера Мустафаева, Марлена Асанава, Мемета Бялялава, Цімура Ібрагімава, Сервера Зекір'яева, Сейрана Саліева і Эдэма Смаілава прысудзілі да тэрмінаў ад 13 да 19 гадоў калоніі па артыкулах аб арганізацыі дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзеле ў ёй (чч. 1 і 2 арт.205.5 КК), а таксама па артыкуле аб падрыхтоўцы да гвалтоўнага захопу ўлады (арт. 278 з ужываннем ч. 1 арт. 30 КК).
Праваабарончы цэнтр "Мемарыял" прызнаў фігурантаў бахчысарайскай справы "Хізб ут-Тахрыр" палітвязнямі.