«Праваабаронцы пад пагрозай»: Беларускі дом правоў чалавека далучыўся да Сланечнікавай дэклярацыі

04 верасня 2023, 11:44
«Праваабаронцы пад пагрозай»: Беларускі дом правоў чалавека далучыўся да Сланечнікавай дэклярацыі

На Нобэлеўскай канфэрэнцыі міру «Героі ў барацьбе за правы чалавека» 31 жніўня 2023 года прэзэнтавалі Сланечнікавую дэклярацыю, якая заклікае да абароны праваабаронцаў у небяспецы, піша «Вясна».

У Дэклярацыі ёсьць канкрэтныя рэкамендацыі ўрадам, арганізацыям, прадпрыемствам, гарадам і ўнівэрсітэтам.

Дэклярацыя распрацаваная разам зь ляўрэатамі Нобелэўскай прэміі міру 2022 года: Цэнтрам грамадзянскіх свабодаў, «Мэмарыялам», «Вясной» ад імя Алеся Бяляцкага, і падпісаная шэрагам ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі, арганізацыяў, фондаў, прыватных асобаў і ўнівэрсытэтаў.

Нобэлеўскі цэнтр міру адзначае прыняцьце Дэклярацыі атрыманьнем у 2022 годзе Нобеэлеўскай прэміі міру прадстаўнікамі праваабарончай супольнасьці з трох краінаў, а таксама тым, што сёлета спаўняецца 25 гадоў з дня прыняцьця Дэклярацыі ААН аб абароне праваабаронцаў і 75 гадоў з дня прыняцьця Дэклярацыі правоў чалавека.

Сланечнікавая дэклярацыя — гэта заклік да дзеяньня па абароне праваабаронцаў у зоне рызыкі з канкрэтнымі рэкамэндацыямі ўрадам, шматбаковым арганізацыям, бізнесам, гарадам і ўнівэрсытэтам. Яна была падрыхтаваная разам зь ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі міру ў 2022 годзе; «Цэнтрам грамадзянскіх свабодаў», «Мэмарыялам» і «Вясной» (ад імя Алеся Бяляцкага) ды іншымі праваабарончымі арганізацыямі.

«У той час, як мы адзначаем гэтыя важныя даты, абаронцы правоў чалавека ёсьць пад пагрозай па ўсім сьвеце: свабода сходаў і свабода слова — пад ціскам аўтарытарных рэжымаў, а выкарыстаньне закона ў якасці зброі, лічбавае віжаваньне і кампаніі цкаваньня абцяжарваюць працу праваабаронцаў. Людзі, якія абараняюць нашыя агульныя правы, маюць патрэбу ў нашай падтрымцы і абароне», — гаворыцца на сайце Нобэлеўскага цэнтра.

Сланечнікавая дэклярацыя выкарыстоўвае вагу Нобэлеўскай прэміі міру і сусьветную ўвагу, каб дамагчыся большай павагі да працы праваабаронцаў і падтрымкі іх дзейнасьці, якая ўяўляе сабой шлях да міру.

Азнаёміцца з тэкстам Дэкларацыі можна па спасылцы (на ангельскай мове).

Публікацыя паводле сайту "Вясны"

Глядзiце таксама

Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
11 кастрычніка 2024, 11:54
Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
Фонд Дамоў правоў чалавека зладзіў фотаконкурс партрэтаў жанчынаў-праваабаронцаў. Ад Беларускага дому правоў чалавека ў ім узяла ўдзел Таццяна Нядбай.
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
02 жніўня 2024, 09:27
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
Чацвёртага жніўня адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны Алесь Бяляцкі.
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
25 чэрвеня 2024, 11:47
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Леаніда Судаленкі.
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
27 мая 2024, 11:58
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
"Вясна" падрыхтавала чарговы дайджэст аб пераследзе праваабаронцаў на постсавецкай прасторы і набольш значных парушэннях правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці