Праваабаронцы «Вясны» зьвярнуліся да спэцдакладчыкаў ААН з нагоды прызнаньня арганізацыі «экстрэмісцкім фармаваннем»

06 верасня 2023, 08:25
Праваабаронцы «Вясны» зьвярнуліся да спэцдакладчыкаў ААН з нагоды прызнаньня арганізацыі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Юрыдычная служба «Вясны» накіравала зварот ва Упраўленьне Вярхоўнага камісара па правах чалавека з нагоды прызнаньня праваабарончага цэнтру «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Праваабаронцы зьвярнуліся да Спэцдакладчыка аб стане правоў чалавека ў Беларусі, Спэцдакладчыка аб палажэньні праваабаронцаў, Спэцдакладчыка аб ухваленьні і абароне права на свабоду меркаваньняў, а таксама да Спэцдакладчыка аб свабодзе мірных сходаў і аб’яднаньняў.

Камэнтар юрысткі «Вясны» Сьвятланы Галаўнёвай:

«Пастанова аб прызнаньні «Вясны» «экстрэмісцкім фармаваньнем» крыміналізуе і забараняе ўсю дзейнасьць арганізацыі, як да моманту прызнаньня, так і пасьля. Гэта цягне за сабой сур’ёзныя парушэньні правоў і рызыкі як для праваабаронцаў, так і для людзей, якія шукаюць дапамогі праваабаронцаў. У звароце да спэцдакладчыкаў мне было важна паказаць, што дзеяньні ўладаў накіраваныя ня толькі на арганізацыю, але і на тых, каму яна дапамагала і дапамагае. Гэта спроба запалохаць, спроба пераканаць, што маўчаньне і нядзеяньне — адзіная бясьпечная стратэгія паводзінаў.

Таму важна казаць, што прызнаньне «Вясны» «экстрэмісцкім фармаваньнем» — гэта ня толькі парушэньне свабоды асацыяцыі і перасьлед за легальную праваабарончую дзейнасьць, але і недапушчальнае ўмяшаньне ў свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю».

23 жніўня Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь прыняло пастанову аб прызнаньні Праваабарончага цэнтра «Вясна» «экстрэмісцкім фармаваньнем». У «Пералік арганізацыяў, фармаваньняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці» дадалі сайты spring96.org і freeviasna.org, тэлеграм-каналы, старонкі ў сацыяльных сетках «Вясны», агульныя тэлеграм-акаунты і электронныя пошты для сувязі з праваабаронцамі, патрэон, фотабанк на flicr.com, а таксама асабістыя пошты і тэлеграм-акаунты — усяго каля сотні пазыцыяў.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
04 студзеня 2026, 16:39
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
Пра гэта паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Грузіі.
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 снежня 2025, 21:00
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці