«Смерць Ігара Ледніка ў турме даказвае бесчалавечны маштаб рэпрэсій Лукашэнкі». Як міжнародная супольнасць адрэагавала на пятую смерць палітвязня за кратамі

23 лютага 2024, 17:56
«Смерць Ігара Ледніка ў турме даказвае бесчалавечны маштаб рэпрэсій Лукашэнкі». Як міжнародная супольнасць адрэагавала на пятую смерць палітвязня за кратамі

На 64-м годзе жыцця памёр палітзняволены грамадскі актывіст Ігар Леднік. Ён быў асуджаны да трох гадоў зняволення за "паклёп на Лукашэнку" за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП "Пазіцыя". Палітвязень меў інваліднасць другой групы праз праблемы з сэрцам, але яму ўсё роўна прызначылі пазбаўленне волі. У зняволенні стан здароўя Ігара Ледніка істотна пагоршыўся, яму была зроблена аперацыя на страўнікава-кішачным тракце. Прычынай смерці палітвязня стала спыненне сэрца.

На смерць палітвязня адрэагавала міжнародная супольнасць. "Вясна" цытуе некаторыя цытаты палітыкаў, праваабаронцаў, журналістаў з гэтай нагоды.

У ЕС пракаментавалі смерць палітзняволенага Ігара Ледніка

«Трагічная смерць Ігара Ледніка ў турме даказвае бесчалавечны маштаб рэпрэсій Лукашэнкі. У Беларусі больш за 1400 палітычных зняволеных, якія падвергліся жорсткаму абыходжанню або пазбаўленыя медыцынскай дапамогі. Рэжым нясе адказнасць за іх жыццё і здароўе і будзе прыцягнуты да адказнасці», — напісаў афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх сувязяў Петэр Стана.


Прадстаўнік урада ФРГ зноў запатрабаваў вызвалення палітвязняў у Беларусі.

“У Ледніка было хворае сэрца. Яго ўтрыманне ў турме было недапушчальна. Я ў думках з яго блізкімі”, — заявіў дэпутат Бундэстага, кіраўнік парламенцкай групы “За дэмакратычную Беларусь” Робін Вагенер.

Вагенер таксама з’яўляецца галоўнай кантактнай асобай урада ФРГ для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Расіі і Беларусі ў выгнанні.


Міністэрства замежных спраў Чэхіі заклікала вызваліць усіх затрыманых

"Трагічная гібель Ігара Ледніка ў турме ў Беларусі яшчэ раз даказвае жорсткасць рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі. Цяпер у Беларусі налічваецца больш за 1400 палітычных зняволеных. Чэхія заклікае рэжым Лукашэнкі неадкладна вызваліць усіх затрыманых".


Фінскі палітык і былы сябра фінскага парламенту Кіма Кільюнен: "Мы не забудзем непахісную барацьбу"

"Ігар Леднік. Мы будзем памятаць вас. Пяты палітвязень, які памёр у беларускіх турмах за два гады. Мы не забудзем непахісную барацьбу і асабістыя ахвяры тых, хто змагаецца за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі. Вызваліце палітвязняў зараз!"


Нідэрландскі еўрадэпутат ад Сацыял-дэмакратаў Ційс Ройтэн:

"Мы ніколі не забудзем адважных людзей, якія загінулі за свабоду і дэмакратыю, і працягнем змагацца за ўсіх палітвязняў".


Святлана Ціханоўская: "Гэтая смерць з'яўляецца трагічным сімвалам жорсткасці рэжыму Лукашэнкі"

"Разбітае сэрца праз смерць палітвязня Ігара Ледніка, аднаго з лідараў беларускіх сацыял-дэмакратаў і нястомнага змагара за свабоду. Гэтая смерць з'яўляецца трагічным сімвалам жорсткасці рэжыму Лукашэнкі. Ён павінен панесці адказнасць за кожную смерць, за кожнага страчанага героя", — напісала яна ў Твітары.


Libereco: "Мы шакаваныя навіной"

"Мы шакаваныя навіной пра смерць Ігара Ледніка падчас турэмнага зняволення ў Беларусі. Ён памёр ва ўзросце 64 гадоў пасля сур'ёзных праблем са здароўем падчас турэмнага зняволення. Гэта пятая смерць палітвязня за кратамі. #FreeThemAll"


Freedom House: "Мы заклікаем міжнародную супольнасць пазбегнуць далейшай трагедыі"

"Ігар Леднік стаў пятым палітвязнем, які памёр падчас несправядлівага турэмнага зняволення ў Беларусі, і, як і многія іншыя зняволеныя, ён пакутаваў ад сур'ёзных праблем са здароўем, але пры гэтым падвяргаўся жахліваму жорсткаму абыходжанню з боку ўладаў.

Мы заклікаем міжнародную супольнасць пазбегнуць далейшай трагедыі, дабіўшыся неадкладнага вызвалення іншых несправядліва зняволеных рэжымам Лукашэнкі".


Навіной таксама дзяліліся прадстаўнікі палітычных і грамадскіх колаў: Адам Эберхард, дырэктар польскага Цэнтра стратэгіі даследаванняў, прадстаўнікі "Libereco", журналісты.


Прайшлі акцыі памяці памерлага палітвязня Ігара Ледніка 

Акцыі прайшлі ў Беластоку, Кракаве, Варшаве, а таксама Бельгіі.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Глядзiце таксама

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў запатрабавала спыніць новы пераслед Леаніда Судаленкі
14 красавіка 2025, 13:49
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў запатрабавала спыніць новы пераслед Леаніда Судаленкі
26 сакавіка два прадстаўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта і пракурор наведалі зарэгістраваны адрас Леаніда Судаленкі ў Гомелі для дакументавання яго адсутнасці.
Amnesty International: Беларусь у ліку 46 краін, што выносілі смяротныя прысуды ў 2024 годзе
14 красавіка 2025, 13:46
Amnesty International: Беларусь у ліку 46 краін, што выносілі смяротныя прысуды ў 2024 годзе
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International 8 красавіка апублікавала справаздачы пра глабальную практыку прымянення смяротнага пакарання.
Гендакладчыца ПАСЕ па палітвязнях: Сітуацыя ў Беларусі застаецца вельмі трывожнай
14 красавіка 2025, 13:44
Гендакладчыца ПАСЕ па палітвязнях: Сітуацыя ў Беларусі застаецца вельмі трывожнай
Азадэ Райхан падрыхтавала інфармацыйную запіску да вясенняй сесіі ПАСЕ, якая адбываецца ў Страсбургу 7–11 красавіка.
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб пераследзе беларусаў за мяжой
14 красавіка 2025, 13:01
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб пераследзе беларусаў за мяжой
Дэпутаты Еўрапарламента трэцяга красавіка на пленарным пасяджэнні прынялі рэзалюцыю «Аб непасрэднай рызыцы далейшых рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі — пагрозах ад Следчага камітэта».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці