Спецдакладчыца ААН прэзентавала на сесіі Савета па правах чалавека даклад аб крызісе ў Беларусі

04 ліпеня 2022, 07:22
Спецдакладчыца ААН прэзентавала на сесіі Савета па правах чалавека даклад аб крызісе ў Беларусі

28 чэрвеня ў Жэневе на 50-й сесіі Савета па правах чалавека Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб стане правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн прэзентавала свой даклад.

Даклад на шасці мовах змешчаны на сайце ААН.

Пасля прэзентацыі адбыўся інтэрактыўны дыялог са Спецдакладчыцай. Дэлегацыя Беларусі на пасяджэнні не прысутнічала.

У дакладзе, падрыхтаваным Анаіс Марэн, прааналізаваны перыяд з 1 красавіка 2021 па 31 сакавіка 2022 года. У дакладзе аналізуюцца падзеі і тэндэнцыі, зафіксаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года. 

Спецдакладчыца апісвае працяглае падаўленне палітычнага іншадумства, абмежаванне свабоды меркаванняў і іх выказвання ў краіне, рост колькасці адвольных затрыманняў і ўтрымання пад вартай паводле палітычных матываў. 28 чэрвеня ў Жэневе на 50-й сесіі Савета па правах чалавека 

Падчас дыялогу пасля прэзентацыі даклада прадстаўнікамі Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) былі ўзгаданыя зняволеныя праваабаронцы "Вясны".

"Усяго праз два тыдні мы будзем адзначаць гадавіну адвольнага затрымання лідараў Праваабарончага цэнтра "Вясна" - Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. Чацвёра іншых сябраў "Вясны" таксама знаходзяцца ў зняволенні, а таксама па меншай меры 30 журналістаў і работнікаў СМІ і чатыры адвакаты. У Беларусі налічваецца больш за 1200 палітвязняў. Катаванні і жорсткае абыходжанне ў дачыненні да палітычных зняволеных, так і іншых зняволеных па-ранейшаму шырока распаўсюджаныя", - адзначаецца на сайце арганізацыі.

Даклад

Відэазапіс прэзентацыі і дыскусіі  на сайце ААН

Матэрыял падрыхтаваны ПЦ "Вясна"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 кастрычніка 2025, 13:43
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 верасня 2025, 12:48
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 верасня 2025, 12:44
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2025, 14:22
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці