Трое дэпутатаў парламента са Швейцарыі і Нідэрландаў сталі «хроснымі» палітвязняў у Беларусі

23 красавіка 2024, 17:56
Трое дэпутатаў парламента са Швейцарыі і Нідэрландаў сталі «хроснымі» палітвязняў у Беларусі

У межах кампаніі #Westandbyou Саміра Марці (Сацыял-дэмакратычная партыя Швейцарыі), Герт Габрыэлс ды Эсма Лала (абое з партыі GroenLinks-PvdA, Нідэрланды) стануць "хроснымі" Анжэлы Сікорскай, Дзяніса Дзямідовіча і Валерыі Касцюговай.

samira-marti-632x790.pngСаміра Марці

Анжэла Сікорская была арыштаваная 15 чэрвеня 2023 года па абвінавачванні ў "абразе Лукашэнкі" (артыкул 368), "абразе дзяржаўнага служачага" (артыкул 369) і "гвалце або пагрозе ў дачыненні да службовай асобы" (артыкул 366). Цяпер Анжэла адбывае чатырохгадовы тэрмін у калоніі.

Саміра Марці з'яўляецца сябрай Нацыянальнай Рады Швейцарыі (Sozialdemokratische Partei der Schweiz) і сустаршынёй сацыял-дэмакратычнай групы Федэральнага сходу. Другі раз стаўшы "хроснай", яна выказвае салідарнасць з Анжэлай Сікорскай і заяўляе:

"Анжэла губляе 4 гады свайго жыцця праз тое, што яна нібыта абражала беларускіх чыноўнікаў і пагражала ім. Адзіны небяспечны ўчынак, які яна здзейсніла, — гэта выкарыстанне свайго права на свабоду выказвання меркаванняў. Такая сітуацыя неймаверная ў Швейцарыі, але, на жаль, з'яўляюцца часткай паўсядзённага жыцця ў Беларусі пры рэжыме Лукашэнкі. У адказ на мірны пратэст ужываецца грубы гвалт. Свабода самавыяўлення вядзе да страты ўласнай свабоды. Як "хросная" Анжэлы Сікорскай, я выступаю за тое, каб яна і ўсе палітвязні ў Беларусі былі неадкладна вызваленыя і рэабілітаваныя. Я салідарная з Анжэлай і ўсімі смелымі людзьмі, што выступаюць супраць аўтарытарнай, бесчалавечнай сістэмы і адстойваюць свабоду і дэмакратыю! #WeStandBYyou".

geert-gabriels-632x790.pngГерт Габрыэлс

Дзяніс Дземідовіч быў арыштаваны 12 верасня 2022 года і пасля асуджаны да 3 гадоў турэмнага зняволення за "абразу Лукашэнкі" (артыкул 368) і "паклёп на адрас Лукашэнкі" (артыкул 367).

Герт Габрыэлс — чалец парламента ад Партыі GroenLinks-PvdA у Палаце прадстаўнікоў Нідэрландаў. Ён растлумачыў сваё рашэнне стаць "хросным" Дзяніса Дземідовіча:

"Палітычныя зняволеныя ў Беларусі пазбаўленыя свайго жыцця на волі. Яны рызыкуюць быць забытымі, і гэта несправядліва. Вельмі важна працягваць адстойваць іх інтарэсы. Магчымасць крытыкаваць прэзідэнта або ўрад з'яўляецца часткай свабоды выказвання меркаванняў. Для нас гэта відавочна. У Беларусі гэта цягне за сабой турэмнае зняволенне, у выпадку з Дзянісам Дземідовічам — на тры гады. Я пішу гэтыя словы і разумею, што хачу пабольш даведацца пра гэтага чалавека. Хто ён яшчэ, акрамя палітвязня беларускага рэжыму? Як я магу дапамагчы яму цяпер ці, магчыма, пасля яго вызвалення ў будучыні? Што яму трэба і пра што ён марыць? Якая ў яго гісторыя? Я хацеў бы калі-небудзь сустрэцца з ім. Дзякуючы гэтай кампаніі зараз мы ўсе ведаем пра яго існаванне. Будзем спадзявацца, што гэта прывядзе да нечага, што яму дапаможа".

esmah-lahlah-632x843.jpgЭсма Лала

Валерыя Касцюгова — вядомая паліталагіня, кіраўніца экспертнай маніторынгавай групы "Беларусь у фокусе". Яна была арыштаваная 30 чэрвеня 2021 года праз сваю дзейнасць, якую рэжым палічыў антыўрадавай. Валерыі былі прад'яўленыя абвінавачванні ў "стварэнні пагрозы нацыянальнай бяспецы" (артыкул 361), "змове з мэтай захопу ўлады" (артыкул 357) і "распальванні нянавісці" (артыкул 130). Суддзя прызнала Валерыю вінаватай і асудзіла яе да 10 гадоў зняволення.

Эсма Лала — сябра парламента ад партыі GroenLinks-PvdA у Палаце прадстаўнікоў Нідэрландаў і яна стала "хроснай" Валерыі Касцюговай. Яна зрабіла наступную заяву:

"Я выступаю за вызваленне палітвязняў, таму што ні адзін чалавек не мусіць быць пад уціскам за выказванне сваіх поглядаў. Я ўдзельнічаю ў гэтай кампаніі, таму што лічу свабоду фундаментальным правам, а не прывілеем. Разам за мір, у якім справядлівасць і свабода — гэта нешта натуральнае".

Пераклад на беларускую мову: сайт "Вясны"

Глядзiце таксама

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 кастрычніка 2024, 12:41
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 верасня 2024, 09:51
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 верасня 2024, 15:30
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 верасня 2024, 16:40
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці