У ААН зарэгістравалі зварот экс-палітвязня Леаніда Судаленкі па «справе Вясны»

17 кастрычніка 2023, 07:48
У ААН зарэгістравалі зварот экс-палітвязня Леаніда Судаленкі па «справе Вясны»

У Камітэце ААН па правах чалавека 12 кастрычніка 2023 года зарэгістравалі індывідуальны зварот праваабаронцы і былога палітвязня Леаніда Судаленкі па крымінальнай "справе Вясны", піша праваабарончы цэнтр на сваім сайце. У верасні 2021 года яго асудзілі да трох гадоў калоніі паводле ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праваабаронца цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

"У калоніі часта паўтаралі: калі прысуд набыў моц, значыць ты злачынец! А як ён мог набыць законную моц, калі ў апеляцыю мяне з турмы не дастаўлялі, не выклікалі ў суд другой інстанцыі майго адваката. Разгледзелі таемна, як гэта назваць?" — кажа экс-палітвязень.

Праваабаронца тлумачыць важнасць міжнароднага механізму КПЧ ААН тым, што ён дае магчымасць падрабязна задакументаваць парушэнні правоў чалавека, няхай нават тады, калі Беларусь адмаўляецца выконваць пастановы Камітэта.

"Само прызнанне Камітэтам таго, што такія парушэнні мелі месца, з'яўляецца важнай прававой кваліфікацыяй дзеянняў беларускага рэжыму. Такія працэдуры дазваляюць не пакідаць парушэнні нябачнымі — як для грамадзянскай супольнасці ўнутры краіны, так і для міжнароднай супольнасці. Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі павінна заставацца на парадку дня і нагадваць супольнасці аб неабходнасці ініцыятыў салідарнасці, падтрымкі зняволеных і тых, каго пераследуюць, прыцягвання беларускіх уладаў да адказнасці", — тлумачыць Леанід Судаленка.

Нагадаем, у сувязі з выхадам 8 лютага 2023 года Беларусі з Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, пацярпелыя пазбаўленыя магчымасці абараняць свае правы ў Камітэце ААН.

Леанід Судаленка выйшаў на волю з калоніі № 3 21 ліпеня 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін. Падчас зняволення МУС унесла палітвязня-праваабаронцу ў пералік асоб, што маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. На волі ў Беларусі праваабаронца прабыў 11 дзён, пасля чаго пераехаў у Літву.

Індывідуальны зварот падрыхтавала і накіравала ў КПЧ ААН Юрыдычная служба Праваабарончага цэнтра "Вясна". Звярнуцца за дапамогай у абскарджванні парушэнні правоў чалавека ў ААН можна па пошце zvarot@spring96.org альбо ў тэлеграме @zvarot96.

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

Глядзiце таксама

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў запатрабавала спыніць новы пераслед Леаніда Судаленкі
14 красавіка 2025, 13:49
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў запатрабавала спыніць новы пераслед Леаніда Судаленкі
26 сакавіка два прадстаўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта і пракурор наведалі зарэгістраваны адрас Леаніда Судаленкі ў Гомелі для дакументавання яго адсутнасці.
Amnesty International: Беларусь у ліку 46 краін, што выносілі смяротныя прысуды ў 2024 годзе
14 красавіка 2025, 13:46
Amnesty International: Беларусь у ліку 46 краін, што выносілі смяротныя прысуды ў 2024 годзе
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International 8 красавіка апублікавала справаздачы пра глабальную практыку прымянення смяротнага пакарання.
Гендакладчыца ПАСЕ па палітвязнях: Сітуацыя ў Беларусі застаецца вельмі трывожнай
14 красавіка 2025, 13:44
Гендакладчыца ПАСЕ па палітвязнях: Сітуацыя ў Беларусі застаецца вельмі трывожнай
Азадэ Райхан падрыхтавала інфармацыйную запіску да вясенняй сесіі ПАСЕ, якая адбываецца ў Страсбургу 7–11 красавіка.
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб пераследзе беларусаў за мяжой
14 красавіка 2025, 13:01
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб пераследзе беларусаў за мяжой
Дэпутаты Еўрапарламента трэцяга красавіка на пленарным пасяджэнні прынялі рэзалюцыю «Аб непасрэднай рызыцы далейшых рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі — пагрозах ад Следчага камітэта».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці