#WeStandBYou: «Хросныя» для Уладзіміра Лабковіча, Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча

13 верасня 2021, 10:50
#WeStandBYou: «Хросныя» для Уладзіміра Лабковіча, Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, якую ладзіць швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя Libereco, сваіх сімвалічных хросных атрымалі праваабаронцы “Вясны” Уладзімір Лабковіч, Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.

Дэпутат Бундэстага Штэфан ГельбхаарДэпутат Бундэстага Штэфан Гельбхаар

Дэпутат нямецкага Бундэстага Штэфан Гельбхаар узяў на сябе абавязкі “хроснага” Уладзіміра Лабковіча. Ён заявіў:

"Усё больш і больш праваабаронцаў трапляюць пад крымінальную адказнасць з-за сваёй працы. Цяпер за кратамі апынуліся сем супрацоўнікаў «Вясны», адзін з іх – Уладзімір Лабковіч. У прававой дзяржаве заўжды мусіць гарантавацца права ажыццяўляць сваю прафесію і абараняць рэпрэсаваных без небяспекі. Я патрабую неадкладнага і безумоўнага вызвалення Уладзіміра Лабковіча і іншых незаконна затрыманых!”

Віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента Нікола БірВіцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента Нікола Бір

Віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента Нікола Бір падтрымала Алеся Бяляцкага.

“Быць актыўным удзельнікам грамадзянскай супольнасці не з'яўляецца злачынствам. Новая дэмакратычная Беларусь, нараджэнне якой мы бачым, мае патрэбу ў вас, Алесь Бяляцкі. У якасці “хроснай” я буду змагацца за ваша неадкладнае вызваленне і зраблю ўсё магчымае, каб вы працягвалі абараняць правы чалавека і асноўныя свабоды!”

У сваім відэазвароце Нікола Бір дадае:

“Для мяне вялікі гонар зноў ўзяць на сябе адказнасць. Адказнасць у якасці “хроснай” аднаго з сотняў палітвязняў у Беларусі. Алесь Бяляцкі – заслужаны чалавек. Яго некалькі разоў намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру за абарону правоў чалавека і асноўных свабод з дапамогай негвалтоўнай дзейнасці. За гэта ён зараз знаходзіцца ў СІЗА па сфабрыкаваных абвінавачваннях. Менавіта гэта і складае вызначэнне палітычнага зняволенага.”

Старшыня дэпутацкай групы “Саюз 90/Зялёныя” у нямецкім Бундэстагу Антон ХофрайтэрСтаршыня дэпутацкай групы “Саюз 90/Зялёныя” у нямецкім Бундэстагу Антон Хофрайтэр

Старшыня дэпутацкай групы “Саюз 90/Зялёныя” у нямецкім Бундэстагу Антон Хофрайтэр сказаў з нагоды рашэння стаць “хросным” Валянціна Стэфановіча:

“Я вельмі паважаю мужнасць людзей у Беларусі, якія рызыкуюць сваім жыццём, каб выступіць у абарону правоў чалавека і свабодных выбараў. Дзеля ўсіх тых, каму цяпер патрэбна наша падтрымка і салідарнасць, я бяру на сябе палітычныя абавязкі “хроснага” Валянціна Стэфановіча з Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Я заклікаю да яго неадкладнага вызвалення, а таксама да безумоўнага вызвалення больш за 650 палітвязняў у Беларусі”.

Пераклад на беларускую мову: ПЦ "Вясна"

Глядзiце таксама

Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
21 студзеня 2025, 11:33
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
Менавіта ў гэты дзень у 1977 годзе адбыўся «Расстрэл на вуліцы Аточа», калі ў Мадрыдзе на вуліцы Аточа, 55, былі забітыя чацвёра юрыстаў.
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
17 кастрычніка 2024, 08:16
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай.
Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
11 кастрычніка 2024, 11:54
Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
Фонд Дамоў правоў чалавека зладзіў фотаконкурс партрэтаў жанчынаў-праваабаронцаў. Ад Беларускага дому правоў чалавека ў ім узяла ўдзел Таццяна Нядбай.
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
02 жніўня 2024, 09:27
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
Чацвёртага жніўня адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны Алесь Бяляцкі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці