«Вясна» атрымала прэмію «за чалавечую годнасць» ад Міністэрства замежных спраў Польшчы

17 снежня 2021, 11:28
«Вясна» атрымала прэмію «за чалавечую годнасць» ад Міністэрства замежных спраў Польшчы

Праваабарончы цэнтр "Вясна" стаў лаўрэатам прэміі Міністэрства замежных спраў Польшчы "За чалавечую годнасць" (Pro Dignitate Humana).

10 снежня міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў павіншаваў праваабаронцаў "Вясны" з атрыманнем прэміі. Уручаючы ўзнагароду, ён падкрэсліў, што Польшча падтрымлівае беларускае грамадства ў барацьбе за свабоду і дэмакратыю, і падзякаваў супрацоўнікаў «Вясны», дзякуючы якім свет даведаецца пра жорсткія рэпрэсіі і пераслед грамадзян, якія адбываюцца ў Беларусі. Міністр Раў таксама адзначыў, што ўзнагарода з'яўляецца выказваннем падзякі сем'ям ахвяр і самім ахвярам жнівеньскіх падзей 2020 года ў Беларусі.

rau_pro_dignitate_humana.jpgЗбігнеў Раў. Фота: Tymon Markowski, MSZ

У сваю чаргу, праваабаронцы "Вясны" нагадалі, што будуць працягваць сваю дзейнасць, нягледзячы на рэпрэсіі і крымінальны пераслед калегаў.

"Мы будзем змагацца за вызваленне нашых калегаў, а таксама ўсіх палітычных зняволеных Беларусі. Мы будзем рабіць усё магчымае для таго, каб правы чалавека і чалавечая годнасць сталі галоўнай каштоўнасцю і мэтай беларускай дзяржавы і беларускага грамадства".

viasna_pro_dignitate_humana.jpgПраваабаронцы "Вясны" падчас ўручэння прэміі. Фота: Tymon Markowski, MSZ

Прэмія Pro Dignitate Humana пачынаючы з 2011 года прысуджаецца асобе ці няўрадавай арганізацыі за самаадданыя і бескампрамісныя намаганні па абароне правоў тых, хто падвяргаецца пераследам або рэпрэсіям. Узнагарода адлюстроўвае непахісную прыхільнасць абароне правоў асобы і чалавечай годнасці. Першым лаўрэатам прэміі ў 2011 года стаў старшыня Праваабарончага цэнтру Алесь Бяляцкі, які ў той момант так жа, як і цяпер, знаходзіўся ў следчым ізалятары ў чаканні суда па крымінальнай справе. Таксама лаўрэатамі прэміі станавіліся расійскае таварыства "Мемарыял", праваабаронца Людміла Аляксеева, украінскі кінарэжысёр і пісьменнік Алег Сянцоў і іншыя праваабаронцы.

Арыгінал артыкула на сайце "Вясны"

Глядзiце таксама

Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
11 кастрычніка 2024, 11:54
Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
Фонд Дамоў правоў чалавека зладзіў фотаконкурс партрэтаў жанчынаў-праваабаронцаў. Ад Беларускага дому правоў чалавека ў ім узяла ўдзел Таццяна Нядбай.
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
02 жніўня 2024, 09:27
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
Чацвёртага жніўня адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны Алесь Бяляцкі.
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
25 чэрвеня 2024, 11:47
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Леаніда Судаленкі.
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
27 мая 2024, 11:58
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
"Вясна" падрыхтавала чарговы дайджэст аб пераследзе праваабаронцаў на постсавецкай прасторы і набольш значных парушэннях правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці