26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
Патрабуем неадкладна вызваліць з-пад варты прадстаўнікоў "Саюза палякаў Беларусі" Анжаліку Борыс, Андрэя Пачобута, Марыну Цішкоўскую, Ганну Панішаву, Ірэну Бярнацкую, а таксама спыніць ціск і запалохванне ў дачыненні да прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі.
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Уладзіміра Шакуна, Іллі Тананкі, Рамуальда Улана палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі.
24 сакавіка Рада па правах чалавека ААН прыняла важную рэзалюцыю па Беларусі. Гэтая рэзалюцыя запускае механізм ААН расследавання і дакументавання злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі.