Конкурс грантаў на правядзенне даследаванняў

Конкурс грантаў на правядзенне даследаванняў

Офіс па адукацыі для новай Беларусі ў рамках праграмы Каралеўства Нідэрландаў «Orange Scholarships» аб'яўляе конкурс грантаў на правядзенне даследаванняў у сферы сацыяльна-гуманітарных навук, права, эканомікі, медыядаследаванняў, мастацтва і т.п. Тэматычны фокус даследаванняў — Беларусь у кантэксце палітычных рэпрэсій і вайны ва Украіне.

Канчатковым вынікам даследавання павінна стаць справаздача або артыкул, прызначаны для публікацыі ў навуковым выданні, аб'ёмам не менш за 0,7 аўтарскага ліста.

Памер гранта складае 2500 еўра, у 2022 годзе будзе размеркавана не больш за 35 грантаў.

Дэдлайн падачы заявак – 1 чэрвеня 2022 года.

Хто можа падаць заяўку

Заяўкі прымаюцца ад даследчай групы «ментар/ментарка — студэнт/студэнтка ці аспірант/аспірантка»*. Такі фармат прадугледжвае папярэдні пошук навуковых партнёраў і партнёрак і распрацоўку канцэпцыі даследавання.

Мэтавая аўдыторыя — бакалаўры 3-4-га курсаў, магістранты і магістранткі, аспіранты і аспіранткі, выкладчыкі і выкладчыцы, а таксама навуковыя супрацоўнікі і супрацоўніцы, якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Заяўка павінна ўключаць

1) CV студэнта/студэнткі і ментара/ментаркі

2) спіс публікацый

3) графік правядзення і канцэпцыю даследавання з указаннем роляў суаўтараў і суаўтарак

4) матывацыйны ліст з інфармацыяй аб факце звальнення/адлічэння па палітычных матывах

Падрабязнасці...

Форма заяўкі

See more news

БДПЧ шукае даследнікаў для ацэнкі праграмнай дзейнасці ў 2021-2024 гг.
05 March 2024, 8:37 AM
БДПЧ шукае даследнікаў для ацэнкі праграмнай дзейнасці ў 2021-2024 гг.
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае даследнікаў, якія зладзяць ацэнку праграмнай дзейнасці БДПЧ у 2021-2024 годзе.
БДПЧ абвяшчае конкурс грантаў для развіцця арганізацыйнага патэнцыялу
05 January 2024, 10:17 AM
БДПЧ абвяшчае конкурс грантаў для развіцця арганізацыйнага патэнцыялу
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку арганізацыяў грамадзянскай супольнасці, што працуюць з тэмамі правоў чалавека.
Арганізацыйная падтрымка ад «РАДА»
27 October 2023, 11:06 AM
Арганізацыйная падтрымка ад «РАДА»
Праграма арганізацыйнай падтрымкі Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА» прызначана для аказання кароткатэрміновай дапамогі прадстаўнікам_цам моладзевых арганізацый і ініцыятыў, актывістам_кам моладзевага сектара, якія пацярпелі ад палітычнага пераследу.
Стыпендыяльная праграма для журналістаў ад Free Belarus Center
25 September 2023, 8:23 AM
Стыпендыяльная праграма для журналістаў ад Free Belarus Center
Free Belarus Center запускае стыпендыяльную праграму для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў. Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізаваць свой уласны праект альбо пройдуць стажыроўку ў профільнай арганізацыі цягам 3 месяцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці