Аддана служыць праваабарончым ідэалам: дзейнасць «Вясны» ў новых умовах

20 January 2024, 2:27 PM
Аддана служыць праваабарончым ідэалам: дзейнасць «Вясны» ў новых умовах

2021 год стаў пераломным у дзейнасці праваабарончага цэнтра «Вясна». Менавіта на гэты час прыйшоў пік рэпрэсій і пераследу грамадзянскай супольнасці і беларускіх абаронцаў правоў чалавека.

Праз крымінальны пераслед, затрыманні, арышты, блакаванне інфармацыйных рэсурсаў сябры арганізацыі мусілі былі пакінуць Беларусь, аднак сваёй дзейнасці не спынілі: хутчэй наадварот – сталі яшчэ больш аддана служыць сваім праваабарончым ідэалам, абараняючы дзесяткі тысяч суайчыннікаў, якія падпалі пад пераслед. Дзейнасць “вясноўцаў” ва ўмовах выгнання не засталася без увагі сусветнай грамадскасці і міжнародных інстытутаў. Сёння прыводзім знакі прызнання працы Праваабарочага цэнтра "Вясна" і яе сябраў за апошнія тры гады.

2021 год

11 траўня 2021 года прэмія “Homo Homini” была ўручаная чатыром зняволеным сябрам “Вясны”— Марфе Рабковай, Андрэю Чапюку, Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіца. Прэмію за іх з рук мэра Прагі Здэнека Гржыба атрымала сябра “Вясны” Наталля Сацункевіч (на фота).

Дарэчы, прэмію “Чалавек чалавеку” за 2005 год  атрымаў і старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі. Прэмію ўручаў вядомы грамадзкі дзеяч і палітык Вацлаў Гавэл.

Прэмія “Чалавек чалавеку” (Homo Homini) заснаваная ў 1994 годзе чэшскай няўрадавай арганізацыяй "Чалавек у бядзе" (People in Need). Прысуджаецца асобам, якая ўнесла “значны ўклад у прасоўванне правоў чалавека, дэмакратыі і негвалтоўных метадаў вырашэння грамадска-палітычных канфліктаў”.


Беларускі праваабарончы цэнтр "Вясна" атрымаў заахвочвальную прэмію імя Марыён Дзёнхаф (Marion Dönhoff) з грашовым эквівалентам у 20 тысяч еўра за выдатны ўклад у падтрымку дэмакратыі і абарону грамадзянскіх правоў. Пра рашэнне журы заснавальнікі прэміі паведамілі  26 ліпеня.

"Сваёй працай "Вясна" ўносіць важны ўклад у развіццё актыўнай грамадзянскай супольнасці, выказвае незадаволенасць і падтрымлівае тых, хто змагаецца за свабоду ў сваёй краіне. Без такіх арганізацый, як "Вясна", у Беларусі не было б надзеі на ліберальнае развіццё", - сказаў старшыня журы Маціяс Нас.

Прэмія імя вядомай нямецкай журналісткі Марыён Дзёнхаф уручаецца з 2003 года Фондам Zeit (Zeit-Stiftung), газетай Die Zeit і Фондам імя Марыён Дзёнхаф (Marion Dönhoff Stiftung). У 2010 годзе яе лаўрэатам стаў былы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў.


Прэмія “За абарону правоў чалавека-2021” Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасцяў Еўропы (ССВЕ) 9 снежня была прысуджаная беларускім юрыстам і адвакатам Леаніду Судаленку, Ліліі Уласавай, Максіму Знаку і Дзмітрыю Лаеўскаму.

Чатыры лаўрэаты Прэміі сталі ахвярамі судовага пераследу з-за іх законную дзейнасць у якасці юрыстаў і адвакатаў. Усім ім цяпер перашкаджаюць займацца сваёй прафесіяй: трое з іх знаходзяцца пад вартай, чацвёрты быў пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі.

Раней прэмію “За абарону правоў чалавека” атрымліваў юрыст "Вясны" Павел Сапелка.

Савет адвакацкіх аб’яднанняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы (CCBE) – міжнародная некамерцыйная асацыяцыя, якая аб’ядноўвае калегіі адвакатаў і юрыдычныя супольнасці краін-сябраў, асацыяваных сябраў і краін-назіральнікаў. 


Цырымонія ўзнагароджвання

У Міжнародны Дзень правоў чалавека 10 снежня, праваабаронцы назвалі імёны тых, чыя штодзённая праца прымушае верыць: праўда і справядлівасць абавязкова перамогуць.

Пераможцай намінацыі “Праваабаронца года” названая Марфа Рабкова – зняволеная каардынатарка валанцёрскай службы «Вясны».

Нацыянальная прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека  была заснаваная ў 2008-м годзе “Праваабарончым альянсам”, а з 2011 года прэмія прадстаўляе інтарэсы і меркаванне ўсей беларускай праваабарончай супольнасці.


10 снежня Праваабарончы цэнтр "Вясна" стаў лаўрэатам прэміі Міністэрства замежных спраў Польшчы "За чалавечую годнасць" (Pro Dignitate Humana).

Уручаючы ўзнагароду, міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў падкрэсліў, што Польшча падтрымлівае беларускае грамадства ў барацьбе за свабоду і дэмакратыю, і падзякаваў супрацоўнікаў «Вясны», дзякуючы якім свет даведаецца пра жорсткія рэпрэсіі і пераслед грамадзян, якія адбываюцца ў Беларусі.

Першым лаўрэатам прэміі ў 2011 года стаў старшыня Праваабарончага цэнтру Алесь Бяляцкі.

Прэмія Pro Dignitate Humana пачынаючы з 2011 года прысуджаецца асобе ці няўрадавай арганізацыі за самаадданыя і бескампрамісныя намаганні па абароне правоў тых, хто падвяргаецца пераследам або рэпрэсіям.

2022 год

kluni.jpegАліна Стэфановіч у цэнтры. Фота: accessonline.com

Прэмію “The Albie Awards 2022” ад Фонду Джорджа Клуні ў намінацыі “Справядлівасць для абаронцаў дэмакратыі” 20 верасня ўручылі беларускай праваабарончай арганізацыі “Вясна” і яе зняволеным сябрам.

Узнагароду для «Вясны» прыняла Аліна Стэфановіч — жонка палітзняволенага праваабаронцы Валянціна Стэфановіча. Яна адзначыла, што на сцэне павінен быў бы стаяць яе муж, але «ён не можа гэтага зрабіць, таму што знаходзіцца за кратамі».

Джордж Клуні ў эфіры тэлеканала CBS напярэдадні ўручэння прэміі сказаў

«Гэтыя людзі трапілі ў турму, таму што верылі настолькі цвёрда, змагаліся за незалежнасць, змагаліся за дэмакратыю. Яны сапраўдныя героі».

Прэмія «The Albie Awards» уручалася ўпершыню. Яна названая ў гонар суддзі Албі Сакса, вядомага сваім гераічным імкненнем пакончыць з апартэідам у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.


У Осла 10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека — адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. У гэтым годзе прэстыжную прэмію атрымалі адразу тры намінанты: кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі, украінскі “Цэнтр грамадзянскіх свабод” і расійскі “Мемарыял”. Праваабаронца Алесь Бяляцкі не змог асабіста атрымаць узнагароду — ён ужо 17 месяцаў утрымліваецца за кратамі ў межах крымінальнай справы. Таму прэмію замест Бяляцкага атрымала ягоная жонка Наталля Пінчук.

Прэмію міру, паводле завяшчання Альфрэда Нобеля, прысуджаюць "асобе, якая дасягнула найбольшых поспехаў альбо зрабіла больш за іншых у справе згуртавання народаў і скарачэння колькасці дзейных войскаў, а таксама за правядзенне мірных кангрэсаў і прыцягненне да іх увагі".


8 снежня ў галандскім горадзе Гаага прайшла цырымонія ўручэння праваабарончай прэміі “Цюльпан правоў чалавека 2022”, заснаванай урадам Нідэрландаў. Лаўрэатам прэміі стаў беларускі Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Узнагароду ўручаў міністр замежных спраў Вопке Хукстра.

Падчас уручэння прадстаўнікі арганізацыі Марына Кастылянчанка і Канстанцін Старадубец адзначылі: 

“Нягледзячы на ліквідацыю, нягледзячы на пагрозу крымінальнай адказнасці, нягледзячы на шматлікія перашкоды, арышты і пакаранні, «Вясна» працягвала працаваць, працягвала сведчыць, дакументаваць і выкрываць усе без выключэння парушэнні з боку ўладаў. Мы працягваем гэтую працу і сёння, хоць некаторыя з нас знаходзяцца ў зняволеннні, а многія ў выгнанні”. 

“Цюльпан правоў чалавека” — штогадовая прэмія ўраду Нідэрландаў, якая ганаруе праваабаронцаў за іх працу па прасоўванні і абароне правоў чалавека ва ўсім свеце, а таксама асвятленне сумежных праблем. Прэмія ўручаецца штогод, пачынаючы з 2008 года.


 2023 год

Алена Лапцёнак зАлена Лапцёнак з "Залатымі лаўрамі" для Алеся Бяляцкага. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

У Палацы Прымаса (Pałac Prymasowski) у Варшаве 19 верасня адбылося ўручэнне прэміі “Złoty Laur – 2023” (Залатыя лаўры), якая прысвойваюцца асобам, установам і кампаніям за іх выдатную грамадскую і сацыяльна-культурную дзейнасць. Прэмія мае 9 розных намінацый у самых розных галінах.

Сёлетнім лаўрэатам ў намінацыі “Асоба года” стаў Алесь Бяляцкі — беларускі праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, які быў засуджаны рэжымам Лукашэнкі да 10 гадоў турмы.


Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук выступае на цырымоніі ў Цэнтры Джорджа Маршала, Нямеччына. 26 верасня 2023Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук выступае на цырымоніі ў Цэнтры Джорджа Маршала, Нямеччына. 26 верасня 2023

У нямецкім Гарміш-Партэнкірхене 26 верасня прайшло ўручэнне Прэміі заслужаных выпускнікоў Цэнтру Джорджа Маршала. Першым лаўрэатам заснаванай сёлета прэміі стаў палітзняволены праваабаронца, кіраўнік “Вясны” і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, які ў 2000 годзе быў слухачом Цэнтру.

Алеся Бяляцкага на цырымоніі прадстаўляла ягоная жонка Наталля Пінчук.

У сваёй прамове яна выказала падзяку кіраўніцтву Цэнтру Маршала за гэты акт салідарнасці з Алесем Бяляцкім, а ў яго абліччы — з усімі палітычнымі вязнямі Беларусі, з усім беларускім народам, які прагне вызвалення ад прамаскоўскай дыктатуры.


Лаўрэаты на цырымоніі ўручэння ўзнагароды. ПраваабаронцаЛаўрэаты на цырымоніі ўручэння ўзнагароды. Праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова — трэцяя злева

15 снежня 2023 году ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый уручаная прэстыжная прэмія ў галіне правоў чалавека за 2023 год. Сёлета яе атрымалі пяцёра пераможцаў: Праваабарончы цэнтр "Вясна", праваабаронца з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Жульен Лусенж, Аманскі Цэнтр даследаванняў у галіне правоў чалавека з Іарданіі, актывіст і грамадскі дзеяч з Уругвая Хуліа Перэйра, глабальная кааліцыя арганізацый грамадзянскай супольнасці, карэнных народаў, грамадскіх рухаў і мясцовых супольнасцяў за "ўсеагульнае прызнанне права на чыстае, здаровае і ўстойлівае навакольнае асяроддзе". 

Прэмію атрымала праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова.

Лаўрэаты прэміі былі абраныя Спецыяльным камітэтам з больш чым 400 намінацый, атрыманых ад дзяржаваў-членаў, сістэмы ААН і грамадзянскай супольнасці.

Заснаваная Генеральнай Асамблеяй у 1966 годзе прэмія была ўпершыню прысуджана ў 1968 годзе, у дзень, які цяпер вядомы як Дзень правоў чалавека, 10 снежня. Яна прысуджаецца кожныя пяць гадоў за "выдатныя дасягненні ў галіне правоў чалавек". Сярод папярэдніх атрымальнікаў былі Джымі Картэр, Нэльсан Мандэла, Д-р Дзяніс Муквеге, Элеанора Рузвельт, Малала Юсафзай і Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (МКЧК).

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

See more news

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 October 2024, 9:07 AM
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 September 2024, 3:12 PM
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 September 2024, 2:59 PM
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 September 2024, 2:30 PM
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці