«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Павел Сапелка пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных справаў

21 March 2024, 10:49 AM
«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Павел Сапелка пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных справаў

З верасня 2022 года крымінальныя справы ў парадку спецыяльнай вытворчасці былі распачатыя ў дачыненні да 75 беларусаў і беларусак, якія пакінулі краіну. З іх восем – за апошнія два тыдні.

Юрыст "Вясны" Павел Сапелка пракаментаваў новую тэндэнцыю канвеера завочных судоў у дачыненні да беларусаў, якія ў 2020 годзе бралі ўдзел у акцыях пратэсту і выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі.

Павел СапелкоПавел Сапелка

"Гэта добра, што не даводзіцца называць гэта расследаваннем: пародыя на юрыдычныя фармальнасці, якія дазволяць прызначыць адвольныя тэрміны пазбаўлення волі ў прысудах. Нічога агульнага з сапраўдным расследаваннем злачынстваў не мае, гэта палітычны вышук, які парушае базавыя прынцыпы нацыянальнага і міжнароднага права.

Абвінавачаныя пазбаўленыя права ведаць, у чым іх абвінавачваюць, даваць паказанні, пярэчыць супраць довадаў абвінавачвання, прадастаўляць доказы і довады на карысць сваёй невінаватасці, карыстацца юрыдычнай дапамогай, мець абранага імі адваката, знаёміцца з матэрыяламі справы, нарэшце. Будзь у Беларусі сапраўдны суд – ён бы толькі па фармальных прычынах не вынес бы абвінаваўчага прысуду, абясцэніўшы ўвесь папярэдні працэс, які адрозніваецца ад балагана толькі тым, што не смешна: гэта ўсё замахваецца на занадта важныя каштоўнасці, адразае надоўга магчымасць вярнуцца і закранае не толькі саміх абвінавачаных, але і ўсё тое, што засталося ў іх у Беларусі: родных, рэпутацыю, маёмасць".

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

See more news

Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2025
05 February 2025, 9:20 AM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2025
Глыбокі крызіс правоў чалавека абумовіў кантэкст фальшывых выбараў прэзідэнта ў Беларусі.
Беларускія палітвязні - Тэма № 1: далучайцеся да кампаніі салідарнасці
21 January 2025, 2:07 PM
Беларускія палітвязні - Тэма № 1: далучайцеся да кампаніі салідарнасці
Незалежная грамадская арганізацыя Free Belarus Center разам з партнэрамі запускае кампанію ТЭМА#1, якая накіраваная на падтрымку беларускіх палітычных зняволеных.
«Гэты маніторынг мусіць быць пад рукой у Cьвятланы Ціханоўскай, калі яна едзе расказваць пра культуру»
15 January 2025, 11:32 AM
«Гэты маніторынг мусіць быць пад рукой у Cьвятланы Ціханоўскай, калі яна едзе расказваць пра культуру»
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава ўзяў вялікае інтэрвію ў старшыні Беларускага ПЭНа Тацяны Нядбай.
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 15–31 снежня 2024 года
13 January 2025, 5:37 PM
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 15–31 снежня 2024 года
На 31 снежня 2024 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 37, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 168.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці