Photo exhibition "Stories from the occupied Crimea" in Vilnius on Lukishki Square

04 May 2023, 12:07 PM
Photo exhibition "Stories from the occupied Crimea" in Vilnius on Lukishki Square

Ілюстрацыя: адзін з фотаздымкаў выставы аўтарства Алёны Саўчук

Фотавыстава пад адкрытым небам «Гісторыі з акупаванага Крыму» будзе дзейнічаць з 18 па 25 траўня. Адкрыццё адбудзецца 18 траўня а 19 гадзіне на Лукішскай плошчы.

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава разам з Домам правоў чалавека «Крым» і Цэнтрам правоў чалавека #ZMINA пакажуць у цэнтры Вільні фотавыставу з 22 выяваў украінскіх рэпарцёраў Аліны Смутко, Тараса Ібрагімава і Алёны Саўчук, якія ў 2014 – 2019 гадах дакументавалі жыццё сем’яў палітычных вязняў у акупаваным Крыме і расказвалі пра парушэнні правоў чалавека.

«Гісторыі з акупаванага Крыму» - гэта хроніка жыцця анэксаванай Расеяй паўвыспы і сведчанне палітычнага пераследу ўкраінскіх грамадзянаў; у прыватнасці – прадстаўнікоў крымскататарскага народу.

Маштабныя рэпрэсіі іншадумцаў у Крыме пачаўся адразу пасля акупацыі паўвыспы Расеяй у сакавіку 2014 году. Захопнікі пачалі пераслед крымскіх татар і мясцовых актывістаў за праўкраінскія погляды. Па звестках украінскіх стваральнікаў выставы, на сёння ў Крыме па палітычных матывах арыштавана ўжо больш за 140 чалавек, большасць з іх – крымскія татары. За час акупацыі былі выкрадзеныя 43 украінскія актывісты. З іх 11 чалавек уважаюцца зніклымі бяз звестак, а адзін чалавек застаецца пад вартай. Сёння рэпрэсіі ў дачыненні да крымскіх татараў працягваюцца.

Публічнае адкрыццё выставы адбудзецца 18 траўня а 19 гадзіне на Лукішскай плошчы. Дата абраная невыпадкова: 18-20 траўня 1944 года па загадзе Сталіна больш за 190 тысяч чалавек гвалтоўна перасялілі з Крыму ў Сярэднюю Азію, Сібір і на Урал. Гэты дзень увайшоў у гісторыю як дата Дэпартацыі крымскіх татар.

Пра рэпарцёраў:

Фотакарэспандэнт Аліна Смутко тры гады працавала ў акупаваным Крыме і дакументавала пакуты вязняў. Яе камера фіксавала жыццё сем’яў, часта шматдзетных, якія засталіся без карміцеляў пасля масавых арыштаў. Яна пачала праект у 2016 годзе. А ўзімку 2019 года яе абвясцілі персонай нон грата і забаранілі ўезд у Крым і Расею на 10 гадоў.

Фатограф і журналіст Тарас Ібрагімаў шмат гадоў працаваў у акупаваным Крыме. Ён асвятляў судовыя працэсы над крымчанамі-палітвязнямі для грамадскай арганізацыі КрымSOS і розных выданняў. У 2019 годзе расейскія памежнікі забаранілі Тарасу Ібрагімаву ўезд у Крым на 35 гадоў.

Украінскі рэпарцёр Алёна Саўчук асвятляла судовыя працэсы над украінскімі палітвязнямі ў акупаваным Крыме з 2016 па 2018 год, пакуль ФСБ не забараніла ёй уезд на паўвыспу і на тэрыторыю Расеі на 10 гадоў. Афіцыйнае абгрунтаванне сілавікоў: «…дзеля забеспячэння абароназдольнасці або бяспекі дзяржавы, або грамадскага парадку, або дзеля аховы здароўя насельніцтва».

Share

See more news

Наталля Сацункевіч: «Наяўнасць палітвязняў у краіне — паказчык сітуацыі з правамі чалавека»
15 September 2025, 5:43 PM
Наталля Сацункевіч: «Наяўнасць палітвязняў у краіне — паказчык сітуацыі з правамі чалавека»
"Вясна" пагаварыла з праваабаронцай "Вясны" Наталляй Сацункевіч пра тое, што (не) дае статус палітвязня, ці варта апублічваць факты пераследу і на што гэта ўплывае.
«Гэта працяг рэпрэсій, а не вызваленьне». Чаму палітвязьняў, якіх адпусьцілі з-за кратаў, вывозяць за мяжу
13 September 2025, 7:12 PM
«Гэта працяг рэпрэсій, а не вызваленьне». Чаму палітвязьняў, якіх адпусьцілі з-за кратаў, вывозяць за мяжу
Распыталі праваабаронцаў і юрыстаў, чаму для ўладаў важна выціснуць гэтых людзей з Беларусі.
Палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15
08 September 2025, 4:53 PM
Палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15
Пра гэта паведаміла ў сацыяльных сетках яго маці.
Роўна 4 гады таму асудзілі Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. З імі няма сувязі больш за 2,5 гады
06 September 2025, 10:58 AM
Роўна 4 гады таму асудзілі Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. З імі няма сувязі больш за 2,5 гады
6 верасня 2021 года ў будынку Мінскага раённага суда ў закрытым рэжыме кіраўніцы выбарчага штаба Віктара Бабарыкі Марыі Калеснікавай і адвакату Максіму Знаку агучылі прысуд: 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі адпаведна.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці