«Гэта вялікая падтрымка і цудоўная каманда аднадумцаў». Вясноўцы — пра Беларускі Дом правоў чалавека

30 January 2024, 4:55 PM
«Гэта вялікая падтрымка і цудоўная каманда аднадумцаў». Вясноўцы — пра Беларускі Дом правоў чалавека

Сямнаццаць гадоў таму, 30 студзеня, у Вільні паўстаў не зусім звычайны дом – Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава. Дом быў утвораны па ініцыятыве сямі беларускіх праваабарончых арганізацый і Фондам Дамоў правоў чалавека (Нарвегія). Ідэя яго стварэння паўстала яшчэ ў 2001 годзе, у час, калі большасць недзяржаўных арганізацый Беларусі была знішчаная. Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава – адзіны з сеткі Дамоў правоў чалавека, які з’явіўся не дома – у Беларусі, а ў выгнанні.

Сёння, у Дзень народзінаў Беларускага Дома правоў чалавека, успамінамі пра яго дзеляцца праваабаронцы "Вясны". 

Беларускі Дом правоў чалавека быў задуманы як выспа свабоды для беларускіх праваабаронцаў, як месца для праваабарончых трэнінгаў, семінараў, імпрэзаў, і створаны ён быў менавіта ў Вільні, бо ў Беларусі ладзіць такія сустрэчы ў той час было небяспечна і фактычна немагчыма. Цяпер жа гэтая сітуацыя стала наогул крытычнай.

З 2012 года Беларускі Дом правоў чалавека носіць імя Барыса Звозскава, знакамітага беларускага праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння БДПЧ і які ўдзельнічаў у дзейнасці Дома з першых яго дзён і да свайго заўчаснага сыходу ў 2012 годзе. Менавіта ягоная эрудыцыя, энергетыка і чалавечая абаяльнасць аб’яднала вокол "Дома на Латака" і праваабаронцаў, і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Час не стаіць на месцы, з’явіліся новыя выклікі для беларускіх праваабаронцаў, і, адпаведна, новыя накірункі працы. Тым не меней, Дом працуе не толькі па сваіх традыцыйных накірунках, а таксама паспяхова вырашае іншыя задачы, якія вымагае сённяшняя сітуацыя.

"Цяжка ўявіць беларускіх праваабаронцаў без Дома" 

Наталля Сацункевіч. Фота: spring96.orgНаталля Сацункевіч. Фота: spring96.org

Праваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч дзеліцца:

"Для мяне асабіста "Дом на Латака" ў Вільні стаў месцам знаёмства з правамі чалавека, з вясноўцамі: Валянцінам Стэфановічам, Таццянай Рэвяка, Алегам Агеевым, Настай Лойка і іншымі. Бо менавіта на базе Дома праходзіла вясноўская Летняя Школа па правах чалавека летам 2015 года. Памятаю гарачыя дыскусіі, працэссы планавання і навучання, смелыя мары, вялікую бібліятэку і натхняльныя партрэты жанчын-праваабаронак з усяго свету".

Наталля ад імя "Вясны" віншуе Дом і зыча даўгалецця і нарэшце рэлакацыі ў Мінск:

"Дом — гэта заўсёды вялікая падтрымка, апора і цудоўная каманда калег, аднадумцаў і сяброў. Цяжка ўявіць беларускіх праваабаронцаў без Дома і яго падтрымкі".

"Працуе, каб падтрымліваць беларускіх праваабаронцаў"

Леанід Судаленка. Фота Яўгеніі ПарашчанкіЛеанід Судаленка. Фота Яўгеніі Парашчанкі

Праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка ўзгадвае:

"Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні носіць імя вядомага праваабаронцы Барыса Звозкава, з якім у свой час мне пашанцавала разам працаваць. А яшчэ ён быў маім настаўнікам у праваабароне. Толькі ўжо гэты факт для мяне кажа сам за сябе.

З ДПЧ у Вільні, як мы паміж сабой называем гэтую праваабарончую арганізацыю, з самага моманту яго стварэння ў мяне былі вельмі шчыльныя адносіны – я вывучаў у самай першай групе праваабаронцаў міжнародныя стандарты правоў чалавека, што безумаўна дапамагло мне надалей выбудоўваць адпаведную прававую аргументацыю пры абароне правоў беларусаў на міжнародным узроўні. Акрамя таго, калі ў дачыненні да мяне яшчэ ў 2015 годзе пачаліся рэпрэсіі, Дом правоў чалавека падтрымліваў мяне як мог, рабіў адпаведныя заявы, прыцягваў да праблемы ўвагу міжнароднай супольнасці. Не застаўся я без дапамогі калег з ДПЧ і калі выйшаў з турмы ў мінулым годзе, пра гэта таксама варта сёння сказаць. Таму і кажу – дзякуй!

А ўвогуле, Беларускі Дом правоў чалавека працуе, каб палепшыць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і ў свеце, каб падтрымліваць беларускіх праваабаронцаў, каб умацоўваць іх арганізацыі. І сёння, у такі складаны з правамі чалавека ў Беларусі час, я далучаюся да віншаваняў сваіх калег правабаронцаў з ДПЧ – мы РАЗАМ!"

"Вясна" зычыць Дому працягу праваабарончай і грамадскай дзейнасці, а сябрам арганізацыі бадзёрасці і натхнення, якія трымаюць да гэтага часу наш праваабарончы карабель на плыву.

Публікуецца паводле сайту "Вясны"

See more news

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 October 2024, 9:07 AM
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 September 2024, 3:12 PM
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 September 2024, 2:59 PM
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 September 2024, 2:30 PM
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці