«Гэта ўзнагарода ўсёй беларускай незалежнай журналістыцы». Ганна Любакова атрымала міжнародную прэмію

24 July 2023, 12:39 PM
«Гэта ўзнагарода ўсёй беларускай незалежнай журналістыцы». Ганна Любакова атрымала міжнародную прэмію

Крыніца: Аўтар для сайта БАЖ

Журналістка, якая раней працавала на «Радыё Свабода» і тэлеканале «Белсат», атрымала ўзнагароду арганізацыі One Young World, піша БАЖ.

Яе адзначылі як голас з Беларусі, які на міжнародным узроўні распавядае пра сітуацыю ў нашай краіне.

Ганна Любакова. Фота: Facebook журналісткі

— Глыбока ўдзячная One Young World (некамерцыйная арганізацыя з Велікабрытаніі, якая праводзіць мерапрыемствы па ўсім свеце — БАЖ) за тое, што прызначылі гэтую узнагароду, — напісала журналістка ў Facebook. — Яна уяўляе сабой не толькі мае намаганні, але і кожнага смелага беларускага незалежнага журналіста і маіх сяброў, якім пагражае рэпрэсія і турма. Імкненне казаць праўду — іх адзінае злачынства. Важнасць незалежнай журналістыкі ў Беларусі як ніколі відавочная, асабліва ў часы вайны ва Украіне і паўзучай анэксіі маёй краіны Расеяй.

Цяпер Ганну Любакову рэгулярна запрашаюць выступаць як журналістку, экспертку, беларуску на сустрэчах рознага ўзроўню.

— Летась я выступала на саміце One Young World у Манчэсцеры (Вялікабрытанія), расказвала пра працу беларускіх журналістаў, — прыгадала ў размове з БАЖ Ганна Любакова. — А калі на сцэне ў мяне запыталіся, чаму я гэтым займаюся, адказала, што хачу хутчэй вярнуцца дадому. Уся заля ў гэты момант узарвалася апладысментамі. Там вельмі цэняць, што мы працуем і змагаемся, нягледзячы на тое, што рэжым намагаецца знішчыць нашую прафесію.

На яе думку, за апошнія гады беларусы дасягнулі шмат чаго. Да ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну наша краіна была ў фокусе ўвагі. Гэта беспрэцэдэнтна і нельга абесцэньваць.

— Нам трэба больш расказваць на англійскай мове і мове краінаў знаходжання аб сітуацыі Беларусі, — мяркуе наша суразмоўца. — Зацікавіць замежжа цяжка. Таму важна, каб самі журналісты далучаліся да гэтага.

А тое, што не ўсё разумеюць працэсы ў Беларусі і ёсць шмат стэрэатыпаў, гэта нармальная з’ява, мяркуе Ганна Любакова. Па яе словах, з гэтым варта працаваць, а не крыўдзіцца. Дзякуючы такому падыходу атрымалася многіх пераканаць, у прыватнасці, што беларусы не падтрымліваюць вайну ва Украіне і дзеянні рэжыму.

— Чым больш сумленных галасоў беларусаў будзе гучаць на міжнародных пляцоўках — тым лепш, — падсумоўвае журналістка.

Арыгінальны артыкул на сайце БАЖ

See more news

Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 April 2025, 12:57 PM
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 April 2025, 1:08 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 April 2025, 3:51 PM
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 April 2025, 12:27 PM
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці