«Гомельскую Вясну» КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем»

15 August 2023, 6:57 PM
«Гомельскую Вясну» КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем»

Паводле рашэння КДБ Беларусі ад 9 жніўня "Аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фармаваннем і забароне яго дзейнасці” ў абноўлены Спіс дададзеныя праваабарончы сайт "Гомельская вясна”, Telegram-канал “Гомельская вясна”, а таксама старонкі ў фэйсбуку, “Аднакласніках”, на “YouTube”-канале і чат-бот “@Homiel_Bot". 

Прычым, у раздзеле ўладальнікаў рэсурсаў пазначанае прозвішча былой журналісткі Ларысы Шчыраковай, якую зараз судзяць у Гомелі па шэрагу пратэсных артыкулаў. І гэта пры тым, што Шчыракова публічна адмовілася ад журналістыкі і стала зарабляць этнічнымі фотасесіямі, а таксама вучылася на псіхолага.

Крыху раней, у чэрвені, старонка “Гомельскай вясны” ў фэйсбуку, якая фактычна не існуе, была прызнаная “экстрэмісцкай прадукцыяй”. А Telegram-канал "Вясна/Правы чалавека ў Беларусі", і іншыя сацыяльныя сеткі былі прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі яшчэ ў снежні 2021 года судом Чыгуначнага раёна Гомеля.

“Гомельская вясна” – праваабарончы сайт Гомеля і Гомельшчыны, які асвятляе дзейнасць Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Вясна" і існуе ўжо 10 год. Сайт асвятляе выключна праваабарончую тэматыку, парушэнні правоў чалавека – як грамадзянскіх і палітычных, так і сацыяльна-эканамічных, культурніцкіх, экалагічных, змяшчае рэгулярна інфармацыю пра тое, як бараніць і адстойваць свае правы.

Заява рэдакцыі «Гомельскай вясны» ў сувязі з прызнаннем «экстрэмісцкім фармаваннем»

У сувязі з тым, што «Гомельская вясна» прызнаная «экстрэмісцкім фарміраваннем», мы лічым неабходным тлумачыць з якімі рызыкамі ў Беларусі могуць сутыкнуцца асобы, якія былі звязаныя з дзейнасцю нашай арганізацыі, і пра тое, як гэтыя рызыкі мінімізаваць.

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

See more news

Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2025
13 May 2025, 12:02 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2025
У красавіку ўлады Беларусі працягнулі маштабную кампанію рэпрэсій пад выглядам барацьбы з «экстрэмізмам» і «тэрарызмам».
Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў Беларусі
13 May 2025, 11:11 AM
Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў Беларусі
Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі на знак памяці з загінулым у калоніі Вітольдам Ашуркам.
БАЖ і Марыя Калеснікава атрымалі Прэмію Гюнтэра Вальрафа за свабоду прэсы і правы чалавека
12 May 2025, 10:12 AM
БАЖ і Марыя Калеснікава атрымалі Прэмію Гюнтэра Вальрафа за свабоду прэсы і правы чалавека
Беларускую асацыяцыю журналістаў адзначылі за важную шматгадовую працу па абароне журналістаў і свабоды слова.
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 April 2025, 12:57 PM
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці