ІншыЯ: Чаму смяротнае пакаранне не працуе

27 October 2023, 12:03 PM
ІншыЯ: Чаму смяротнае пакаранне не працуе

10 кастрычніка з’яўляецца Днём барацьбы супраць смяротнага пакарання, піша арганізацыя "ІншыЯ". Рада Еўропы ўсталявала гэтую дату з мэтай прыцягнення ўвагі людзей да гэтай праблемы. Беларусь засталася адзінай краінай у Еўропе, дзе існуе такая мера. Чаму смяротнае пакаранне з’яўляецца неэфектыўным і як яно тармозіць развіццё нашай краіны, адказваюць Андрэй Палуда і Анастасія Аўчарова.

Андрэй Палуда

Праваабаронца,  каардынатар праграмы «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі». Быў дырэктарам мінскай адукацыйна-асветніцкай пляцоўкі «Тэрыторыя правоў» да яе ліквідацыі.

Анастасія Аўчарова

Праваабаронца «Вясны», удзельніца арганізаванага Радай Еўропы воркшопу «Смерць — гэта не правасуддзе». 

Чаму смяротнае пакаранне — неэфектыўны метад пакарання?

Андрэй Палуда:

Мы расказваем пра неэфектыўнасць смяротнага пакарання ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі». Раней у Беларусі ладзілі публічныя мерапрыемствы па гэтай тэме. Калісьці ў іх удзельнічалі праваабаронцы, прадстаўні_чкі ААН, Рады Еўропы разам з прадстаўні_чкамі Акадэміі МУС і БДУ. Яны казалі, што  з даследаванняў крыміналогіі смяротнае пакаранне не з’яўляецца стрымліваючым фактарам.  Даследаванні ў іншых краінах таксама пацвярджаюць гэтую тэзу. 

У 2012 годзе ў ЗША навукоўцы з Нацыянальнай даследчай Рады правялі даследаванне. Яго высновы:  не існуе дадзеных аб тым, што смяротнае пакаранне ўплывае на колькасць забойстваў. Суадносна яно не з’яўляецца стрымліваючым фактарам. 

Асоба, якая здзяйсняе злачынства ў першую чаргу думае як не патрапіцца за краты. Яна ніколі не думае, што ёй за гэта будзе. Мы часта прыводзім прыклад: «калі я скра_ла курыцу, то мне дадуць год; калі скра_ла індыка, то мне дадуць два». Так чалавечая логіка не працуе. Аднак прадстаўні_чкі ўлады думаюць наадварот. 

Не так даўно ў беларускім заканадаўстве адбыліся змены. Яны пашыраюць спіс суб’ектаў, да якіх можа прымяняцца смяротнае пакаранне. Цяпер такі вырак можа быць вынесены чыноўнікам і вайскоўцам за дзяржаўную здраду. Таксама па новых законах смяротныя прысуды могуць вынесці за падрыхтоўку да пэўных злачынстваў. Улады выкарыстоўваюць смяротнае пакаранне ў якасці стрымліваючага фактару.

У Беларусі смяротнае пакаранне можа быць вынесена толькі мужчынам. Яно прыводзіцца ў сілу шляхам расстрэлу. Часцей за ўсё смяротнае пакаранне прымяняецца па 139 артыкуле Крымінальнага Кодэксу — забойства дзвюх і больш асобаў пры абцяжарваючых абставінах. Дакладная лічба вынесеных смяротных выракаў невядома. Па падліках праваабаронцаў з 1990 году ў Беларусі былі расстраляныя прыблізна каля 350 чалавек.

Анастасія Аўчарова:

Існуе паняцце «сіндром смяротніка». У такім стане асоба не кантралюе сваё жыццё. Яна не можа даведацца, калі яе заб’юць: заўтра ці праз год. Гэта моцны псіхалагічны ціск на асобу. 

 Такі прысуд можа быць вынесены невінаватаму чалавеку.  Суддзі памыляюцца, а кошт памылкі вельмі высокі.

У гісторыі Беларусі такая судовая памылка ўжо здаралася. За серыйныя забойствы Генадзя Міхасевіча быў асуджаны і расстраляны Мікалай Цярэня.

Якім чынам існаванне такой меры пакарання тармозіць развіццё нашай краіны?

Анастасія Аўчарова:

Смяротнае пакаранне супярэчыць маральным прынцыпам, якімі мусяць карыстацца ўсе людзі.  Разыходжанне маральных установак з судовай практыкай надаюць крывадушнасці і хлусні, якія руйнуюць давер да інстытутаў.  

Андрэй Палуда:

 Наяўнасць смяротнага пакарання з’яўляецца найбольшай праявай гвалту, які дзяржава здзяйсняе супраць сваіх грамадзяна_к.  Пытанне гвалту па-ранейшаму застаецца пабытовым складнікам нашага жыцця і праяўляецца ў катаваннях і бесчалавечным абыходжанні. Праваабаронцы ўвесь час казалі пра жудасныя ўмовы ўтрымання людзей у турмах. Дастаткова часта ў адказ можна было пачуць, што гэта не тычыцца шырокага кола грамадства. Але ў 2020 годзе стала зразумела, што гэта датычна ўсіх людзей. 

Тое ж мы кажам пра смяротнае пакаранне. Яно ў пэўны момант можа быць выкарыстана не толькі ў дачыненні да людзей, якія здзейснілі забойства. У заканадаўстве з’явіліся артыкулы, па якіх можа быць затрыманы хто заўгодна. Мы як праваабаронцы заўсёды выступаем за правасуддзе без забойства.  Прывядзенне ў сілу смяротнага пакарання з’яўляецца негуманным.  Гэта прызнана як праваабаронцамі на нацыянальным узроўні, так і міжнароднымі арганізацыямі такімі як Камітэт ААН па правах чалавека.

Чаму ў Беларусі смяротнае пакаранне ніколі не было адменена?

Анастасія Аўчарова:

 Смяротнае пакаранне захоўваецца праз розныя палітычныя матывы.  Яно выкарыстоўваецца з мэтай запужаць апазіцыю ці прапіярыць сябе як «гаспадара, які навёў парадак».

Андрэй Палуда:

Смяротнае пакаранне не было ніколі адменена, бо было спадчынай Савецкага Саюзу. У 1996 годзе Лукашэнка правёў рэферэндум, на якім у тым ліку было агучана і пытанне смяротнага пакарання. Было зразумела, як на яго адкажуць людзі. 

Ні ў адной краіне смяротнае пакаранне не адмянялася праз вылучэнне гэтага пытання на рэферэндуме. На гэта амаль заўсёды была палітычная воля кіруючых элітаў.  Смяротнае пакаранне моцна палягае ў эмацыйнай плоскасці, і вылучэнне яго на рэферэндум заўсёды амаль што немагчымае.  Меркаванне людзей па гэтым пытанні ўвесь час змяняецца ў залежнасці ад доступу да пэўнай інфармацыі. 

Сам Лукашэнка неаднаразова казаў, што ён падтрымлівае смяротнае пакаранне. Мяркую, што менавіта з-за гэтага яно ў нашай краіне не было адменена.  Зараз магчымасць прымяняць смяротнае пакаранне на заканадаўчым узроўні стала больш пашыранай. Гэта таксама індыкатар таго, што сітуацыя з правамі чалавека ў нашай краіне дэградавала вельмі моцна. 

Якія выпадкі негуманнага абыходжання са свая_чкамі пакараных вы можаце ўзгадаць?

Анастасія Аўчарова:

Усе гэтая выпадкі зафіксаваны на сайце Праваабарончага цэнтру «Вясна». Вядома, што перапіска паміж зняволеным і яго сваякамі абмежавана ці зацэнзурана.  З гэтым чалавекам нельга сустрэцца. Немагчыма даведацца, як яго справы. Таксама сваякам не паведамляюць пра дзень, калі чалавек будзе забіты. Немагчыма даведацца пра дату смерці і месца пахавання.  Усе гэта міжнародныя арганізацыі расцэньваюць як катаванні. Свая_чкі асуджаных да смяротнага пакарання знаходзяцца ў стане пакутаў. 

Андрэй Палуда:

Тут можна ўзгадаць гісторыю сям’і Грунова і Селюна. Свая_чкам пасля здзяйснення пакарання замест асабістых рэчаў асуджаных адправілі бандэролі з іх казённай формай. На спіне формы было напісана «ИМН» (исключительная мера наказания). Гэта моцна паўплывала на іх сем’і. Маці Грунова перадала праваабаронцам гэтую форму. Мы яе сфатаграфавалі і паказалі грамадству. А вось маці Селюна была настолькі раз’юшана, што пасекла гэтую форму сякерай і спаліла яе. 

Роба Грунова, якую яго маці перадала праваабаронцамРоба Грунова, якую яго маці перадала праваабаронцам

Што можа зрабіць кожн_ая, каб унесці свой унёсак у барацьбу супраць існавання смяротнага пакарання?

Анастасія Аўчарова:

 Патрэбна адукацыя. Варта не быць абыякавымі і чытаць пра гэтае злачынства.  Пашукайце інфармацыю пра колькасць асуджаных да смяротнага пакарання зараз у Беларусі. Калі ў вас ёсць знаёмыя, якія ў гэтай тэме не разбіраюцца, то распавядзіце ім пра неэфектыўнасць гэтага спосабу пакарання. 

Андрэй Палуда:

 Трэба гаварыць,  не замоўчваць гэтую праблему. Апошнім часам пытанні смяротнага пакарання ці правоў людзей з інваліднасцю адыходзяць на апошні план на фоне праблемы з колькасцю палітвязн_іц.  Але варта памятаць, што няма больш важных ці менш важных правоў, якія парушаюцца.  Любыя праблемы ў галіне правоў чалавека мусяць вырашацца комплексна. Інфармаваць пра гэтую праблему важна ў тым ліку і да 10 кастрычніка — Дня барацьбы супраць смяротнага пакарання.

Арыгінальная публікацыя на сайце "ІншыЯ"

See more news

Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары заклікае да неадкладнага вызвалення вясноўцаў
18 July 2024, 10:17 AM
Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары заклікае да неадкладнага вызвалення вясноўцаў
Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары (EPDE) заклікае да неадкладнага вызвалення сваіх калегаў і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.
Двое новых «хросных» са Швейцарыі і Чэхіі для палітвязняў у Беларусі
18 July 2024, 10:03 AM
Двое новых «хросных» са Швейцарыі і Чэхіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Беат Флах (партыя "Грунліберале", Швейцарыя) і Майкл Тонгі ("Зялёныя", Швейцарыя) сталі "хроснымі" Арцёма Караткевіча і Руслана Завадзіча.
Белорусский Хельсинкский Комитет опубликовал анализ динамики Национального индекса прав человека за 5 лет
16 July 2024, 8:21 AM
Белорусский Хельсинкский Комитет опубликовал анализ динамики Национального индекса прав человека за 5 лет
Национальный индекс прав человека создает группа экспертов гражданского общества при общей координации Белорусского Хельсинкского Комитета.
Заявление проекта «Право на Защиту» в связи с признанием сайта экстремистскими материалами
16 July 2024, 7:54 AM
Заявление проекта «Право на Защиту» в связи с признанием сайта экстремистскими материалами
«Если государство настроилось исключительно на репрессии, то говорить о праве на защиту — уже экстремизм».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці