Колькасць зняволеных журналістаў набліжаецца да рэкордна высокага ўзроўню. CPJ апублікаваў справаздачу за 2023 год

20 January 2024, 3:15 PM
Колькасць зняволеных журналістаў набліжаецца да рэкордна высокага ўзроўню. CPJ апублікаваў справаздачу за 2023 год

Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Услед за справаздачай «Рэпарцёраў без межаў», пра якую БАЖ падрабязна пісаў, з'явіўся перапіс Камітэта па абароне журналістаў (CPJ). Даследаванне паказвае, што больш за 65% журналістаў, уключаных у гэты дакумент, абвінавачваюцца ў распаўсюджванні ілжывых навін і дзеяннях, накіраваных супраць дзяржавы, такіх як тэрарызм, у адплату за свае крытычныя рэпартажы.

Фота: Ilias Saltidis для pexels.com

У свой штогадовы перапіс зняволеных CPJ уключае толькі тых журналістаў, якія, згодна з іх даследаваннем, былі кінутыя ў турму ў сувязі са сваёй працай. Таму лічбы паміж падлікамі БАЖ і калег з CPJ адрозніваюцца. 

У цэлым, на дату правядзення перапісу — 1 снежня 2023 года — CPJ зафіксаваў, што за кратамі знаходзіліся 320 медыйшчыкаў.

Гэта другая самая высокая лічба, зарэгістраваная з 1992 года — моманту, калі арганізацыя стала праводзіць перапіс зняволеных па ўсім свеце журналістаў.

«Гэта трывожны барометр укаранёнага аўтарытарызму і лютасці ўрадаў, якія вырашылі задушыць незалежныя галасы», — лічаць у CPJ.

209 рэпарцёраў з тых калег, хто уключаны у перапіс, у адплату за свае крытычныя тэксты  абвінавачваюцца ў распаўсюджванні ілжывых навін і «тэрарызме». У 66-ці выпадках затрыманым яшчэ не былі прад'яўленыя абвінавачанні. Яны часта сутыкаюцца з неапраўдана жорсткімі ўмовамі, прававая працэдура часта парушаецца, паколькі ўлады працягваюць папярэдняе заключэнне журналістаў, пры гэтым адвакаты журналістаў па ўсім свеце таксама сутыкаюцца з адплатай.

Цалкам справаздачу Камітэта па абароне журналістаў глядзіце тут.

See more news

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 October 2024, 9:07 AM
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 September 2024, 3:12 PM
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 September 2024, 2:59 PM
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 September 2024, 2:30 PM
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці