КПЧ ААН прыняў рашэнне па «справе аб экстрэмізме» за рэпост «Вконтакте» ў Беларусі

20 January 2024, 4:08 PM
КПЧ ААН прыняў рашэнне па «справе аб экстрэмізме» за рэпост «Вконтакте» ў Беларусі

Камітэт ААН па правах чалавека прыняў рашэнне па "справе аб экстрэмізме" супраць гамельчука Паўла Катаржэўскага. У 2017 годзе хлопца асудзілі за рэпост "Вконтакте" з групы "Революционное действие". Аб прынятым рашэнні (справа №3095/2018) апавешчаны праваабаронца Леанід Судаленка, які абараняе права жыхара Гомля на выказванне свайго меркавання.

Правозащитник Леонид Судаленко и Павел Каторжевский на суде в 2017 году. Фото: БЕЛАПАНПраваабаронца Леанід Судаленка і Павел Катаржэўскі на судзе ў 2017 годзе. Фота: БЕЛАПАН

У 2017 годзе 21-гадовага гамельчука Паўла Катаржэўскага абвінавацілі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" згодна з арт. 19.11 КаАП (на момант вынясення пастановы — арт. 17.11 КаАП). На сваёй старонцы ў сацсетцы "Вконтакте" ён перапосціў матэрыял з групы "Революционное действие" пра школьнікаў, якіх прымушаюць удзельнічаць у патрыятычных мерапрыемствах, а тых, хто адмаўляецца прымушаюць пісаць тлумачальныя з прызнаннем непавагі да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Рэпост ён зрабіў у лістападзе 2016 года, літаральна праз пару дзён пасля таго, як групу "Революционное действие" ўключылі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Суддзя Цэнтральнага раёна Гомля Алеся Осіпава тады прызначыла яму вялікі штраф. Яго патрабаванне аб правядзенні лінгвістычнай экспертызы распаўсюджанага матэрыялу на прадмет экстрэмізму суд першай інстанцыі, а следам Гомельскі абласны суд, пакінулі без задавальнення.

Як распавядае праваабаронца Леанід Судаленка, у гэтай справе міжнародныя эксперты прыйшлі да высновы, што распаўсюджаны артыкул "Ідыятызм ды ілжывы гонар ахвярам вайны ў сталічнай гімназіі" не прайшоў ацэнкі індывідуальнага характару з пункту гледжання абмежавання права аўтара на выказванне свайго меркавання. Камітэт па правах чалавека заявіў, што судовыя рашэнні па справе носяць агульныя фармулёўкі аб барацьбе з экстрэмізмам, аднак не ўтрымліваюць абвінавачванняў індывідуальнага характару, што прама супярэчыць дапушчальным абмежаванням з пункту гледжання артыкула 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Леанід Судаленка адзначае, што ў Беларусі вельмі шырока трактуюць і злоўжываюць паняццем "экстрэмізм".

"Любы, хто крытыкуе ў краіне дзейную ўладу залічваецца ў спіс экстрэмістаў. З прынятага ў Жэневе рашэння мы бачым, тое што ў Беларусі лічыцца экстрэмізмам, у Еўропе называюць правам на выказванне меркавання".

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

See more news

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў запатрабавала спыніць новы пераслед Леаніда Судаленкі
14 April 2025, 1:49 PM
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў запатрабавала спыніць новы пераслед Леаніда Судаленкі
26 сакавіка два прадстаўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта і пракурор наведалі зарэгістраваны адрас Леаніда Судаленкі ў Гомелі для дакументавання яго адсутнасці.
Amnesty International: Беларусь у ліку 46 краін, што выносілі смяротныя прысуды ў 2024 годзе
14 April 2025, 1:46 PM
Amnesty International: Беларусь у ліку 46 краін, што выносілі смяротныя прысуды ў 2024 годзе
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International 8 красавіка апублікавала справаздачы пра глабальную практыку прымянення смяротнага пакарання.
Гендакладчыца ПАСЕ па палітвязнях: Сітуацыя ў Беларусі застаецца вельмі трывожнай
14 April 2025, 1:44 PM
Гендакладчыца ПАСЕ па палітвязнях: Сітуацыя ў Беларусі застаецца вельмі трывожнай
Азадэ Райхан падрыхтавала інфармацыйную запіску да вясенняй сесіі ПАСЕ, якая адбываецца ў Страсбургу 7–11 красавіка.
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб пераследзе беларусаў за мяжой
14 April 2025, 1:01 PM
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб пераследзе беларусаў за мяжой
Дэпутаты Еўрапарламента трэцяга красавіка на пленарным пасяджэнні прынялі рэзалюцыю «Аб непасрэднай рызыцы далейшых рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі — пагрозах ад Следчага камітэта».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці