Amnesty International: Беларусь у ліку 46 краін, што выносілі смяротныя прысуды ў 2024 годзе

14 April 2025, 1:46 PM
Amnesty International: Беларусь у ліку 46 краін, што выносілі смяротныя прысуды ў 2024 годзе

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International 8 красавіка апублікавала справаздачы пра глабальную практыку прымянення смяротнага пакарання. Беларусь фігуруе ў ліку 46 краін свету, якія выносілі смяротныя прысуды ў 2024 годзе, піша "Позірк".

Па ўсім свеце праваабаронцы налічылі сама меней 2075 вынесеных смяротных выракаў і не менш за 1508 пакаранняў смерцю. Вялікая колькасць індыкатараў “+” у прыведзеным спісе, а таксама адсутнасць даных па шэрагу краін, вядомых сваёй практыкай прымянення вышэйшай меры пакарання, паказвае на тое, што маштабы могуць быць значна большымі.

Так, праваабаронцы змаглі пацвердзіць вынясенне смяротных выракаў у Егіпце (365), Іраку (200+), Нігерыі (186+), Бангладэш (165+), Емене (152+), В’етнаме (150+), Індыі (139), Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (125+), Пакістане (117+), Тайландзе (115), Інданезіі (85+), Судане (30+), ЗША (26), Шры-Ланцы (25+), Малайзіі (24), Маўрытаніі (23+), Самалі (17+), Малі (16+), Нігеры (16+), Танзаніі (12+), Тунісе (12+), Лівіі (11+), Алжыры (8), Іарданіі (7+), Кувейце (7+), М’янме (7+), Гане (6), Сінгапуры (5+), Эфіопіі (3+), Японіі (3), Кеніі (3), Паўднёвым Судане (3+), Лаосе (2+), Ліване (2+), Марока / Заходняй Сахары, Батсване (1), Трынідадзе і Табага (1), ААЭ (1+), а таксама Афганістане, Кітаі, Іране, Паўночнай Карэі, Саудаўскай Аравіі і Сірыі, па якіх колькасных паказчыкаў няма.

Паводле даных арганізацыі, летась смяротныя выракі прывялі ў выкананне ў Іране (972+), Саудаўскай Аравіі (345+), Іраку (63+), Емене (38+), Самалі (34+), ЗША (25), Егіпце (13), Сінгапуры (6), Кувейце (9), Амане (3), а таксама Афганістане, В’етнаме, Кітаі, Паўночнай Карэі і Сірыі, дакладных даных па якіх няма.

Amnesty International канстатавала, што Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе прымяняецца смяротнае пакаранне. Зафіксаваны летась прысуд — па справе нямецкаму грамадзяніну Рыка Крыгеру, асуджанаму за “акт тэрарызму” паводле некалькіх крымінальных артыкулаў у рамках працэсу, што праходзіў у закрытым рэжыме. Крыгер, нагадала арганізацыя, быў памілаваны і перададзены Германіі ў рамках шырокага абмену зняволенымі паміж Расіяй і краінамі Захаду.

"Праз дзяржаўную сакрэтнасць у дачыненні да прымянення смяротнага пакарання ў Amnesty International не атрымалася пацвердзіць, колькі людзей застаюцца пад смяротным прысудам у Беларусі. Аднак вядома, што беларускі грамадзянін, прыгавораны да смяротнага пакарання 19 кастрычніка 2023 года, падаў апеляцыю на свой вырак у Вярхоўны суд, які разгледзеў і адхіліў яе 9 студзеня 2024 года", — адзначылі праваабаронцы. 

“Лічыцца, што ён заставаўся пад смяротным выракам напрыканцы 2024 года, паколькі не было даступнай інфармацыі, якая абвяргае гэта, і не было інфармацыі пра яго магчымае пакаранне смерцю. На гэтым фоне Amnesty International лічыць, што па стане на канец 2024 года як мінімум адзін чалавек заставаўся на пакаранні смерцю ў Беларусі”, — гаворыцца ў дакладзе.

Гаворка пра прызнанага вінаватым у забойстве малалетняга сына Аляксандра Таратуту.

Share

See more news

Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 January 2026, 12:45 PM
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 January 2026, 12:03 PM
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
04 January 2026, 4:39 PM
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
Пра гэта паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Грузіі.
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці